Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога
| |||
Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога | |||
МКАД-2 | |||
Краіна | Беларусь | ||
Статус | рэспубліканская | ||
Даўжыня | 160 км | ||
Дата адкрыцьця | 22 сьнежня 2016 |
Друга́я ме́нская кальцава́я аўтамабі́льная дарога (МКАД-2), аўтамагістраль М14[1] — аўтамабільная магістраль вакол Менску[2].
Дарога пабудаваная часткова па новым напрамку, а таксама з выкарыстаньнем дзейных участкаў аўтадарог. Агульная яе працягласьць складае каля 160 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 верасьня 2014 году падчас наведваньня будаўнічай пляцоўкі на адным з участкаў ў Менскім раёне, дзе пройдзе другая кальцавая аўтадарога, Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў увесьці ў строй МКАД-2 да 1 студзеня 2017 году[3].
Будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Менску плянавалася ажыцьцявіць у два этапы. На першым этапе было заплянаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М3 Менск — Віцебск (раён Астрашыцкага Гарадку) да аўтадарогі М6 Менск — Горадня (раён Аксакаўшчыны) працягласьцю каля 46,1 км. На другім этапе заплянаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М6 Менск — Горадня — мяжа Польшчы да аўтадарогі М1/E30 Берасьце — Менск — мяжа Расеі працягласьцю 42 км[4].
У складзе МКАД-2 меркавалася выкарыстаць участкі аўтадарог:
- М1/E30 Берасьце — Менск — мяжа Расеі (48 км),
- М2 Менск — Нацыянальны аэрапорт Менск,
- Р80 Слабада — Паперня.
6 кастрычніка 2015 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка адкрыў участак у 23,7 км другой менскай кальцавой аўтадарогі[5]. 16 сьнежня 2015 году адкрыты рух на ўчастку ад дарогі Р28 Менск — Маладзечна — Нарач да аўтатрасы М6 Менск — Горадня[6]. Такім чынам стаў даступным ўчастак каля 47 км, які злучыў віцебскую і гарадзенскую шашу.
22 сьнежня 2016 году адкрыўся рух па завершанай Другой менскай кальцавой аўтадарозе[7].
Парамэтры аўтадарогі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Даўжыня — каля 160 км.
- Шырыня — 22,7 м.
- Чатыры паласы (па 2 у кожным напрамку)
- Разьдзяляльная паласа — 2,7 м.
- Разьліковая хуткасьць — 120 км/г.
- Інтэнсіўнасьць руху 11,3 — 24,3 тыс. аўтамабіляў у суткі.
- Набліжаныя да забудовы ўчасткі дарогі будуць абсталяваныя шумаахоўнымі экранамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дорога будущего с полувековым покрытием. Репортаж с МКАД-2 (рас.)
- ^ Калінін станоўча ацаніў цяперашнія вынікі будаўніцтва другой МКАД(недаступная спасылка)
- ^ Рабочая паездка ў Мінскую вобласць
- ^ МКАД-2. Інфаграфіка(недаступная спасылка)
- ^ Адкрыўся ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска
- ^ Адкрыты рух па першым участку МКАД-2
- ^ Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе