Камень (Віцебская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Камень
трансьліт. Kamień
Вуліца да гарадзішча
Вуліца да гарадзішча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Сельсавет: Каменскі
Насельніцтва: 425 чал. (1997)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°00′50″ пн. ш. 28°53′07″ у. д. / 55.01389° пн. ш. 28.88528° у. д. / 55.01389; 28.88528Каардынаты: 55°00′50″ пн. ш. 28°53′07″ у. д. / 55.01389° пн. ш. 28.88528° у. д. / 55.01389; 28.88528
Камень на мапе Беларусі ±
Камень
Камень
Камень
Камень
Камень
Камень

Ка́мень[1]вёска ў Беларусі, на беразе Каменскага возера. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 425 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Віцебск.

Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захавалася старажытнае гарадзішча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл Сьвятога Казімера і сядзіба Пакашаў, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба Пакашаў. А. Адам, 1812 г.

Упершыню Камень упамінаецца ў XVII ст., калі мястэчка знаходзілася ў валоданьні князёў Друцкіх-Сакалінскіх і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва. У 1631 годзе Крыштап Друцкі-Сакалінскі, кашталян полацкі, фундаваў у Камені царкву. У XVIII ст. мястэчка перайшло да роду Пакашаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект царквы-мураўёўкі, 1863 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У 1796 годзе тут збудавалі касьцёл, у 1868 годзе — царкву.

На 1882 год у Камені было 96 двароў, дзейнічалі царква і каталіцкая капліца, працавалі народная вучэльня і паштовая станцыя.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

20 жніўня 1924 году Камень вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 1997 год у вёсцы было 123 двары. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 781 чал., зь іх 138 хрысьціянаў і 643 юдэі[2].
  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 425 чал.[3]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Камені працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, да 1918 г.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча
  • Гаспадарчая пабудова (XIX ст.)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера (1796)
  • Сынагога
  • Сядзіба Пакашаў (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Юрыя (1868; мураўёўка)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 735.
  3. ^ БЭ. Т. 7. — Менск, 1998. С. 519.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Камень (Віцебская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў