Перайсьці да зьместу

Пясчатка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пясчатка
трансьліт. Piasčatka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Расьнянскі
Насельніцтва: 18 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225071
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′13″ пн. ш. 23°22′23″ у. д. / 52.47028° пн. ш. 23.37306° у. д. / 52.47028; 23.37306Каардынаты: 52°28′13″ пн. ш. 23°22′23″ у. д. / 52.47028° пн. ш. 23.37306° у. д. / 52.47028; 23.37306
Пясчатка на мапе Беларусі ±
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка
Пясчатка

Пясча́тка[1]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Пясчатка ўваходзіць у склад Расьнянскага сельсавету.

  • 1566: упершыню згадваецца ў рэвізіі Берасьцейскага староства пад назвай Пішчанка. Населены пункт уваходзіў у склад Палавецкага войтаўства. Пясчатцы належалі да катэгорыі дзяржаўных (вялікакняскіх) сялянаў.
  • 1795: пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай паселішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • Сяр. ХІХ ст.: у складзе маёнтку Полаўцы графа Старжынскага. У вёсцы налічвалася 267 рэвізскіх душ.
  • 2-я палова XIX ст.: вёска ў Палавецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У Пясчатцы месьцілася валасное праўленьне. Існавала Палавецкая народная вучэльня, дзе нядоўгі час працаваў выкладчыкам Макар Ігнатоўскі — бацька беларускага грамадзкага і палітычнага дзеяча, гісторыка, першага прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі Ўсевалада Ігнатоўскага.
  • 1921: у выніку польска-савецкай вайны паводле Рыскай мірнай дамовы ў складзе Польшчы, вёска ў Палавецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У міжваенны перыяд населены пункт меў афіцыйную назву Пясчатка Палавецкая.
  • 1928: Палавецкая гміна скасаваная: Пясчатка ўвайшла ў склад Вярховіцкай гміны.
  • 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
  • 1940: у Галянскім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
  • 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны акупанты загубілі 10 жыхароў вёскі.
  • 1945—1948: паселішча знаходзілася ў складзе Польшчы. Пясчатка вернута БССР у выніку ўдакладненьня савецка-польскай дзяржаўнай граніцы.
  • 1954: вёска ў складзе Расьнянскага сельсавету.
  • 1962: у Камянецкім раёне.
  • 1897 год — 391 чалавек
  • 1905 год — 468 чалавек
  • 1923 год — 96 чалавек
  • 1940 год — 378 чалавек
  • 1999 год — 25 чалавек
  • 2010 год — 18 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 174