Менская кальцавая аўтамабільная дарога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
М9
Менская кальцавая аўтамабільная дарога
МКАД
MKAD reconstruction.jpg
Рэканструкцыя ля Курапатаў (2000)
Краіна Беларусь
Статус камунальная
Уласьнік Менская гарадзкая рада дэпутатаў
Кіруецца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Даўжыня 56,4 км
Пачатак Аўтамагістраль М2
Канец Аўтамагістраль М2 (56,4 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт
Дата адкрыцьця 1963

Ме́нская кальца́вая аўтамабі́льная даро́га[1] (МКАД, М9) — аўтамабільная магістраль у Менску, большая частка якой праходзіць па адміністрацыйнай мяжы гораду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менская кальцавая аўтадарога была пабудаваная ў 1956—1963 гадох і была аднесеная да трэцяе катэгорыі аўтадарог. Яна мела па адной паласе ў кожным кірунку, шырыня складала 7,5 мэтраў. У 1980 годзе была распачатая рэканструкцыя дарогі, падчас якой было пабудавана 26,8 кілямэтраў чатырохпалоснай дарогі першай катэгорыі, і астатнія 29,4 — другой катэгорыі зь дзьвюма паласамі. Апошнюю разбудову скончылі 7 лістапада 2002 году. У 2013 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаў дарогу з рэспубліканскай у камунальную ўласнасьць Менску.

На 2013 год дарога належала да 1-й тэхнічнай катэгорыі, мела 6 палосаў руху шырынёй 29 мэтраў. Мела 24 транспартныя разьвязкі(en), 5 мастоў, 26 шляхаправодаў(en), 6 надземных і 16 падземных пешаходных пераходаў(en). На ўсім працягу дарогі меліся ліхтары асьвятленьня, 147,3 кілямэтру бар’ернай агароджы(en), 2,4 кілямэтру шумазасьцерагальных экранаў(en). Пры дарозе дзейнічала 3 мэтэастанцыі(en) і 6 электронных таблё са зьвесткамі для кіроўцаў, знаходзілася каля 1500 дарожных знакаў[2].

10 ліпеня 2013 году Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Менску выставіла 7 стацыянарных фотакамэраў для выяўленьня перавышэньня дапушчальнай хуткасьці на 5 найбольш небясьпечных участках МКАД: 0 км — на скрыжаваньні з праспэктам Незалежнасьці, 2 км — на перасячэньні з вуліцай Скарыны, 10 км — з вуліцай Машынабудаўнікоў, 24 км — з праспэктам Дзяржынскага і 39 км — з вуліцай Ціміразева. За першыя 5 дзён працы фотакамэры засьведчылі 2869 перавышэньняў хуткасьці (574 штодзень), зь іх 98 кіроўцаў перавысілі на больш як 30 км/гадз., 404 — на больш як 20 км/гадз. і 2367 (82,5%) — на больш як 12 км/гадзіна[3].

Асноўныя разьвязкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адлегласьць У Менск Зь Менску Кірункі
0 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg пр. Незалежнасьці М2 Маскоўская шаша Нац. аэрапорт Мінск, Барысаў, Ворша
2 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Ф. Скарыны вул. акад. Купрэвіча
8 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Байкальская вул.
9 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Партызанскі пр. М4 М5 Магілёўская/Гомельская шаша Магілёў, Бабруйск, Гомель
11 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Сьвіслацкая вул. Сьвіслацкая вул.
14 км Sinnbild Autobahnausfahrt.svg Ташкенцкая вул.
16 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Чыжэўскіх
18 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Ігуменскі тракт, вул. Маякоўскага вул. Бабушкіна Калядзічы
21 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Кіжаватава Р23 Слуцкая шаша Слуцак, Салігорск, Сеніца
23 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Казінца
24 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Напалеона Орды вул. Курчатава
25 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg пр. Дзяржынскага Р1 Берасьцейская шаша Койданаў, Баранавічы, Берасьце
27 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Громава вул. Громава
28 км Sinnbild Autobahnausfahrt.svg вул. Слабадзкая Азярцоўскі тракт
31 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Шаранговіча 4-ы зав. Мантажнікаў
33 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Мазурава
34 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Прытыцкага М6 М7 E28 Ракаўская шаша Ліда, Горадня, Ашмяны, Вільня, Бэрлін
39 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg вул. Ціміразева Р28 Заслаўская шаша Маладэчна, Нарач
40 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg пр. Пераможцаў
46 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Даўгінаўскі тракт Р58 Папярнянская шаша Мядзел, Нарач
53 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Лагойскі тракт М3 Лагойская шаша Лагойск, Полацак, Віцебск
56 км Sinnbild Autobahnkreuz.svg Усіхсьвяцкая вул. вул. Гінтаўта

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мінгарсавет захаваў назву МКАД(недаступная спасылка)
  2. ^ Менская кальцавая аўтадарога // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лютага 2013 г. Праверана 13 лютага 2013 г.
  3. ^ Стацыянарныя камэры на МКАД фіксуюць // Зьвязда : газэта. — 17 ліпеня 2013. — № 130 (27495). — С. 2. — ISSN 1990-763x.