Перайсьці да зьместу

Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
М14
Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога
МКАД-2
Краіна Беларусь
Статус рэспубліканская
Даўжыня 160 км
Дата адкрыцьця 22 сьнежня 2016

Друга́я ме́нская кальцава́я аўтамабі́льная дарога (МКАД-2), аўтамагістраль М14[1] — аўтамабільная магістраль вакол Менску[2].

Дарога пабудаваная часткова па новым напрамку, а таксама з выкарыстаньнем дзейных участкаў аўтадарог. Агульная яе працягласьць складае каля 160 км.

3 верасьня 2014 году падчас наведваньня будаўнічай пляцоўкі на адным з участкаў ў Менскім раёне, дзе пройдзе другая кальцавая аўтадарога, Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка даручыў увесьці ў строй МКАД-2 да 1 студзеня 2017 году[3].

Будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Менску плянавалася ажыцьцявіць у два этапы. На першым этапе было заплянаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М3 Менск — Віцебск (раён Астрашыцкага Гарадку) да аўтадарогі М6 Менск — Горадня (раён Аксакаўшчыны) працягласьцю каля 46,1 км. На другім этапе заплянаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М6 Менск — Горадня — мяжа Польшчы да аўтадарогі М1/E30 Берасьце — Менск — мяжа Расеі працягласьцю 42 км[4].

У складзе МКАД-2 меркавалася выкарыстаць участкі аўтадарог:

6 кастрычніка 2015 году Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка адкрыў участак у 23,7 км другой менскай кальцавой аўтадарогі[5]. 16 сьнежня 2015 году адкрыты рух на ўчастку ад дарогі Р28 Менск — Маладзечна — Нарач да аўтатрасы М6 Менск — Горадня[6]. Такім чынам стаў даступным ўчастак каля 47 км, які злучыў віцебскую і гарадзенскую шашу.

22 сьнежня 2016 году адкрыўся рух па завершанай Другой менскай кальцавой аўтадарозе[7].

Парамэтры аўтадарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Даўжыня — каля 160 км.
  • Шырыня — 22,7 м.
  • Чатыры паласы (па 2 у кожным напрамку)
  • Разьдзяляльная паласа — 2,7 м.
  • Разьліковая хуткасьць — 120 км/г.
  • Інтэнсіўнасьць руху 11,3 — 24,3 тыс. аўтамабіляў у суткі.
  • Набліжаныя да забудовы ўчасткі дарогі будуць абсталяваныя шумаахоўнымі экранамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]