Лунна
| Лунна лац. Łunna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Мастоўскі |
| Сельсавет | Луньненскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 115 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°27′19″ пн. ш. 24°15′41″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 961 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1515 |
| Паштовы індэкс | 231606 |
| СААТА | 4240827066 |
| Нумарны знак | 4 |
| Лунна на мапе Беларусі ± Лунна | |
Лу́нна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 961 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад Мастоў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна; на шашах Р41 і Р44.
Лунна — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятой Ганны і сядзіба Чахоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Лунна ўпамінаецца ў XVI ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1546 годзе ў Луньне ўтварылася каталіцкая парафія. У 1782 годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лунна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. На 1886 год у мястэчку дзеялі касьцёл, сынагога і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 20 крамаў, 3 шынкі і 2 харчэўні, штогод праводзіліся кірмашы. У пачатку XX ст. у Луньне існавалі царкоўнапрыходзкая школа, фэльчарскі пункт, пошта.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лунна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Лунна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год тут было 307 двароў.
У 1939 годзе Лунна ўвайшла ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус рабочага пасёлку Скідальскага раёну. У 1955 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 473 двары, на 1997 год — 559, на 1997 год — 562.
У 2000-я гады Лунна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». У сярэдзіне жніўня 2009 году каля школы на загад мясцовага сельсавету зьнішчылі больш за 20 дрэваў з рэшткаў старажытнага парку вакол колішняга палаца Ромераў. Парк заснавалі яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Пад вынішчэньне трапілі найбольш каштоўныя гадаваныя дрэвы[3].
- Мястэчка на старых здымках
- Драўляная забудова, 1930 г.
- Дворык, 1930 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі, да 1939 г.
- Сынагога, 1930 г.
- Інтэр’ер сынагогі, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 267 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 211, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 52[4]; 1884 год — 1211 чал., у тым ліку 965 юдэяў[5]; 1886 год — 1392 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 1375 чал.; 1921 год — 1884 чал.[6]; 1972 год — 1475 чал.; 1997 год — 1165 чал.[7]; 1999 год — 1137 чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 961 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
| Камсамольская вуліца | Падольная вуліца (частка) Паштовая вуліца (частка)[9] |
| Кірава вуліца | Загаранская вуліца |
| Савецкая вуліца | Ваўпянская вуліца |
З усёй урбананімічнай спадчыны Лунны да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Гарадзенская вуліца. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Касьцельны пляц і Лазенны завулак[10]. Таксама ў мястэчку існавалі Мяшчанская, Палявая і Стралецкая вуліцы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гаспадарчы двор
- Забудова гістарычная (XIX — 1-я палова XX ст.; фрагмэнты)
- Капліца-пахавальня Антонія Барташэвіча (1938)
- Касьцёл Сьвятой Ганны (1782)
- Сядзіба Крывіцкіх у Волі (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1889)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Лунны
- Касьцёл. Інтэр’ер
- Касьцёл. Званіца
- Касьцёл. Каплічка-надмагільле
- Надмагільле Чахоўскіх
- Старыя камяніцы
- Старыя камяніцы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 283.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ У мястэчку Лунна высеклі старажытны парк // «Наша Ніва», 24 жніўня 2009 г.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ↑ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 830.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ↑ Новікава Г. Лунна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 401.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 370.
- ↑ Карповіч Л. Слова пра вуліцу Камсамольскую ў мястэчку Луна(недаступная спасылка), Гарадзенская Вясна, 25 жніўня 2018 г.
- ↑ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 36.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||