Сіняўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сіняўка
лац. Siniaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Клецкі
Сельсавет: Сіняўскі
Насельніцтва: 1404 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1793
Паштовы індэкс: 222652
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 26°32′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.53333° у. д. / 52.93333; 26.53333Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 26°32′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.53333° у. д. / 52.93333; 26.53333
Сіняўка на мапе Беларусі ±
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Сіняўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сіня́ўка[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Начы. Цэнтар сельсавету Клецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1404 чалавекі. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад Клецку, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Клецак (лінія Асіпавічы — Баранавічы); на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Клецак, Ганцавічы, Слуцак, Івацэвічы.

Сіняўка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захавалася паштовая станцыя ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Сіняўка ўпамінаецца ў XV ст., у складзе Клецкага княства. У 1552 годзе яна атрымала статус мястэчка, уладаньне вялікай княгіні Боны Сфорца. У гэты час тут існаваў Рынак з 16 будынкамі і 2 вуліцы, якія пераходзілі ў дарогі на Пінск і Мядзьведзічы. У 1568—1690 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Клецкай ардынацыі князёў Радзівілаў.

На 1626 год у Сіняўцы быў Рынак і 3 вуліцы (Дворная, Цесная і Пінская). На Рынку разьмяшчалася 16 пляцаў, царква і карчма. На 1652 год у мястэчку было 20 валок зямлі. На 1791 год у Сіняўцы было 29 дымоў, існавалі Рынак і 3 вуліцы («да грэблі», Пінская і Царкоўная), драўляная царква Покрыва Багародзіцы, карчма (з броварам пры ёй), млын на ставе (пад мястэчкам).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Барэйкаў, праект 1906 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сіняўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 29 дымоў, дзейнічала царква, працавалі вадзяны млын, карчма і паштовая станцыя. На 1819 год — 23 дымы.

У XIX ст. Сіняўка стала адным з цэнтрам вытворчасьці ганчарных вырабаў. У 1865 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Сьвятога Мікалая. У 1869 годзе адкрылася народная вучэльня, у якой у 1892 годзе навучаліся 52 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. На 1886 год у Сіняўцы было 24 двары, дзейнічалі 2 царквы, сынагога і юдэйскі малітоўны дом, працавалі валасная ўправа, школа, паштовая станцыя, 7 крамаў. На 1889 год — 105 двароў[2]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 133 двары. На 1908 год — 169 двароў. У 1912 годзе адкрыўся лекарскі ўчастак.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сіняўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сіняўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. У красавіку — чэрвені 1919 году і з жніўня 1919 да ліпеня і з кастрычніка 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сіняўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нясьвіскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 91 двор. Побач зь мястэчкам знаходзілася аднайменная вёска, дзе было 70 двароў.

У 1939 годзе Сіняўка ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Клецкага раёну. У гэты час тут было 140 двароў. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1962—1966 гадох Сіняўка ўваходзіла ў склад Нясьвіскага раёну. На 1988 год у вёсцы было 552 двары, на 1998 год — 708, на 2000 год — 721, на 2001 год — 714, на 2009 год — 673. У 2007 годзе Сіняўка атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVII стагодзьдзе: 1645 год — 46 гаспадароў
  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 98 чал.[4]
  • XIX стагодзьдзе: 1819 год — 90 чал.; 1886 год — 144 чал.; 1897 год — 786 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 869 чал.; 1921 год — 514 чал. у мястэчку Сіняўцы[5] і 393 чал. у вёсцы Сіняўцы[6]; 1940 год — 874 чал.; 1988 год — 1385 чал.; 1998 год — 1756 чал.; 2000 год — 1776 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1728 чал.[8]; 2009 год — 1404 чал.[9]; 2010 год — 1404 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сіняўцы працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Дзейнічае царква Сьвятога Мікалая (з 1990-х гадоў).

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У перапісе 1874 году ўпамінаюцца Зацаркоўная і Пінская вуліцы[10]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Шашэйная вуліца[11].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драваапрацоўчае прадпрыемства, мэблевая фабрыка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Паштовая станцыя (XIX ст.)

Страчаная спадчынка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі татарскія
  • Царква Раства Багародзіцы (1872)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 215.
  2. ^ Jelski A. Siniawka // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 617
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 313.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. — Tom VII. — Część I — Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 313.
  7. ^ Валахановіч А. Сіняўка // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 303.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 410.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 312.
  10. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
  11. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 48.
  12. ^ Памёр Лявон Мурашка, Наша Ніва, 10 сакавіка 2009 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]