Гарбачэва
Гарбачэва лац. Harbačeva | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Расонскі |
Сельсавет: | Гарбачэўскі |
Насельніцтва: | 287 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2159 |
СААТА: | 2242807021 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°57′36″ пн. ш. 29°3′6″ у. д. / 55.96° пн. ш. 29.05167° у. д.Каардынаты: 55°57′36″ пн. ш. 29°3′6″ у. д. / 55.96° пн. ш. 29.05167° у. д. |
± Гарбачэва | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гарбачэ́ва[1] — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Нешчарды. Цэнтар сельсавету Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 287 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Расонаў, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Алешча.
Гарбачэва — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Габчачэва здаўна знаходзілася ў валоданьні Полацкага езуіцкага калегіюму, яно ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарбачэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У 1800 годзе айцы-езуіты збудавалі тут касьцёл Сьвятога Язэпа. У 1877 годзе на месцы старога будынка касьцёла ўзьвялі новы[2].
У 1897 годзе расейскія ўлады збудавалі ў Гарбачэве царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарбачэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гарбачэва вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам сельсавету. За савецкім часам бальшавікі зруйнавалі тутэйшы касьцёл.
На 1996 год у Гарбачэве было 160 двароў. 9 лістапада 1996 году ў вёсцы прайшлі першыя Літаратурна-краязнаўчыя чытаньні творчасьці Яна Баршчэўскага. 13 лістапада 2005 году камень з тутэйшага касьцёла ўмуравалі ў сьцяну новай каталіцкай сьвятыні ў Расонах. У 2000-я гады Гарбачэва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1996 год — 464 чал.[3]; 1999 год — 395 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 287 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гарбачэве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Язэпа (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Барыса і Глеба (1897)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 399.
- ^ Kuściński M. Horbaczewo (2) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 122.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 55.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|