Негарэлае
| Негарэлае лац. Nieharełaje | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Негарэльскі |
| Першыя згадкі | XVI стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 181 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°36′38″ пн. ш. 27°04′32″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 982 чал. (2009)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222710 |
| Нумарны знак | 5 |
| Негарэлае на мапе Беларусі ± Негарэлае | |
Негарэ́лае[3] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Ператуці. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 982 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Койданава, за 48 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы; аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Баранавічы, Узду, Стоўпцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Негарэлае ўпамінаецца ў ХVI стагодзьдзі як перасадкавая і паштовая станцыя на конным гасьцінцы Менск — Наваградак, у Менскім павеце. У 1588 годзе Негарэлае ўвайшло ў склад Койданаўскага графства Радзівілаў. На 1620 год у вёсцы быў 41 двор.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Негарэлае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Койданаўскай воласьці. На 1794 год у маёнтку было 272 двары, 3 вінакурні, 2 млыны.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады адабралі Негарэлае ў Радзівілаў. Маёнтак перайшоў да Ю. Абрамовіча, у 1879 годзе — да Эмэрыка Чапскага. У лістападзе 1871 годзе празь Негарэлае прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка, адкрылася чыгуначная станцыя. З 1908 годзе ў вёсцы працавала расейская народная вучэльня.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Негарэлае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1921—1939 гадох Негарэлае выконвала ролю савецкай пагранічнай станцыі з заставай і мытняй. 17 ліпеня 1924 году вёска ўвайшла ў склад Койданаўскага раёну. 23 сакавіка 1932 году Негарэлае стала цэнтрам сельсавету Койданаўскага раёну, 27 верасьня 1938 году — атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 кастрычніка 2009 году Негарэлае перадалі зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет, а статус населенага пункту панізілі зь мястэчка да пасёлку[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Негарэлым працуюць сярэдняя і музычная школы.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць бібліятэка і кінатэатар.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Завод з вырабу вульляў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1988 году дзее музэй гісторыі станцыі Негарэлае.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычная забудова (ХІХ ст.; фрагмэнты)
- Чыгуначная станцыя (1871)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- 1 2 3 Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 169.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ↑ Валахановіч А. Негарэлае // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 317.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Niehorele // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 76.