Уфа
| Уфа лац. Ufa рас. Уфа | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Башкартастан | ||||
| Дата заснаваньня | 1574[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Старшыня савету гарадзкой акругі: Васімаў Марат Кіраўнік адміністрацыі гарадзкой акругі: Ратмір Маўліеў | ||||
| Найвышэйшы судовы орган | Constitutional Court of the Republic of Bashkortostan[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 707,93 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 150 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°44′ пн. ш. 55°58′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1 082 000 чал. (2010)[2] | ||||
| Афіцыйная мова | расейская мова і башкірская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 347 | ||||
| Паштовы індэкс | 450000–450999 | ||||
| Нумарны знак | 02, 102 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | ufacity.info (рас.) (башк.) | ||||
| Уфа на мапе Расеі Уфа | |||||
Уфа́ (па-башкірску: Өфө) — горад у Расеі, сталіца Башкартастану. Насельніцтва на 2005 год — 1,043 млн чалавек у межах муніцыпальнага фармаваньня (11-е месца ў РФ), 1 130 млн чалавек у аглямэрацыі (14-е). Плошча 753,7 км², горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 50 км.
Горад разьмешчаны на беразе ракі Белай, пры ўпадзеньні ў яе рэк Уфы і Дзёмы, у межах Прыбельскай узгоркавата-хвалістай раўніны, за 100 км да захаду ад перадавых хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Уралу.
Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага поясу. Клімат кантынэнтальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня —14,6 °C, мінімальная —40 °C; ліпеня +19,3 °C, максымальная +40 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў 419 мм.
Пераважнымі рэлігіямі ў горадзе зьяўляюцца іслам і хрысьціянства ў выглядзе Расейскай праваслаўнай царквы. Ва Ўфе знаходзіцца Цэнтральнае духоўнае ўпраўленьне мусульманаў Эўрапейскай часткі Расеі, Сыбіры і Казахстана.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад заснаваны ў 1574 годзе, калі паўстала неабходнасьць умацаваньня паўднёва-ўсходніх межаў расейскай дзяржавы пасьля авалоданьня башкірскімі землямі. З гістарычных дакумэнтаў вядома, што пасьля заваяваньня Казанскага ханства, расейскія амбасадары, маючы пры сабе граматы Івана Жахлівага, езьдзілі ў Башкірыю, заклікаючы башкірскія плямёны прыняць расейскае падданства. Праз 17 гадоў, пасьля далучэньня Башкірыі да Расеі, каля зьліцьця рэк Уфы і Белай каля Старога казанскага гасьцінца быў закладзены невялікі ўмацаваны пункт — Уфімская крэпасьць. Да гэтага часу не было яшчэ ніводнага гораду на ўсход ад яе, аж да самага Ціхага акіяну.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Уфа паступова ператвараецца з гораду-крэпасьці ў палітычны і эканамічны цэнтар краю. З 1708 году знаходзіцца ў складзе Казанскай губэрні; з 1728 цэнтар Уфімскай правінцыі, ваявода якой падпарадкоўваўся непасрэдна Сэнату; з 1744 прылічана да Арэнбурскай губэрні; зь сьнежня 1781 — цэнтар Уфімскага намесьніцтва, губэрнатарам прызначаны Іван Варфаламеевіч Ламб. З 1796 Уфа ізноў у складзе Арэнбурскай губэрні, з 1802 году — губэрнскі горад з рэзыдэнцыяй губэрнатара і губэрнскіх установаў; з 1865 — цэнтар Уфімскай губэрні. З чэрвеня 1922 Уфа — сталіца БАССР.
Прамысловае разьвіцьцё Ўфы пачалося ў XIX стагодзьдзі. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў горадзе мелася больш дзясятка гарбарняў і некалькі прыстаняў. На лёс гораду вялікі ўплыў аказала адкрыцьцё ў 1870 годзе рэгулярнага суднаходзтва па рацэ Белай і будаўніцтва Самара-Залатавустаўскай (цяпер Куйбышаўскай) чыгункі (1888—1892 гг.). У горадзе зьявіліся паравыя млыны, тартакі (лесапільныя заводы), чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні. У канцы XIX стагодзьдзя ва Ўфе дзейнічала каля 30 фабрык і заводаў: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, дрэваапрацовачныя, сылікатныя, таксама чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні, гарбарныя. Значнае месца займаў гандаль хлебам і мясам.
У 1922 годзе Ўфа была абвешчаная сталіцай Башкірскай АССР. У гады першай пяцігодкі будуецца маторабудаўнічы завод і ЦЭЦ, а з адкрыцьцём у 1939 годзе башкірскай нафты вырас Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод. Канец 20—30-х гг. XX стагодзьдзя характарызуецца хуткім разьвіцьцём гораду. Валавая прадукцыя прамысловасьці павялічылася тады ў 16 разоў. Уступілі ў лад Уфімскі прамысловы камбінат (Уфімская запалкавая фабрыка і фанэрная фабрыка, лесапільны, дубільна-экстрактны завод), прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва Ўфу былі эвакуяваныя дзясяткі прамысловых прадпрыемстваў, шматлікія ўстановы, шэраг навукова-дасьледчых інстытутаў (напрыклад, у 1942 годзе ва Ўфу з Рыбінска быў эвакуяваны Ўфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт). Уфа пасьляваенных гадоў — гэта цэнтар засваеньня нафтавых багацьцяў Башкірыі. Зьявіўся яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод — Нова-Ўфімскі. Сьледам, з розьніцай у некалькі гадоў, запрацаваў трэці нафтаперапрацоўчы завод. Гэтыя тры заводы ператварылі Ўфу ў найбуйнейшы цэнтар нафтаперапрацоўкі. Побач з тым у горадзе разьвіваецца хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне.
Адміністрацыйнны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ва Ўфе маецца 7 адміністрацыйных раёнаў:
- Дзёмскі
- Калінінскі
- Кіраўскі
- Ленінскі
- Кастрычніцкі
- Арджанікідзаўскі
- Савецкі
Найбуйнейшыя «нефармальныя» раёны і мікрараёны:
- Чарнікоўка
- Сіпайлава
- Ніжагародка
- Зялёны Гай
- Шакша
- Інорс
- Затон
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гады | Колькасьць насельніцтва (чалавек) | у тым ліку | ||
|---|---|---|---|---|
| Башкіры | Расейцы | Татары | ||
| Сярэдзіна XVII стагодзьдзя | 700—800 | |||
| 1718 | 5,600 | |||
| 1811 | 9,200 | |||
| 1840 | 16,500 | |||
| 1865 | 20,100 | |||
| 1879 | 23,200 | |||
| 1886 | 27,000 | |||
| 1897 | 49,300 | |||
| 1913 | 100,700 | |||
| 1916 | 112,700 | |||
| 1920 | 92,800 | |||
| 1923 | 85,300 | |||
| 1926 | 98,500 | |||
| 1939 | 250,000 | |||
| 1959 | 546,900 | |||
| 1970 | 770,900 | |||
| 1979 | 976,858 | 92,678 | 568,504 | 240,881 |
| 1989 | 1,079,765 | 122,026 | 585,337 | 291,190 |
| 2000 | 1,088,000[3] | |||
| 2002 | 1,049,479 | 154,928 | 530,136 | 294,399 |
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першай навучальнай установай, якая навучала па праграме вышэйшай адукацыі, быў Уфімскі настаўніцкі інстытут, арганізаваны ў 1918 годзе. У 1920 годзе ён быў ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі, затым — у Пэдагагічны інстытут, у 1957 годзе — у БДУ. У цяперашні час г. Уфа і Рэспубліка Башкартастан падрыхтоўвае спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 11 самастойных дзяржаўных ВНУ па 169 кірунках і спэцыяльнасьцях. Агульны кантынгент студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае больш за 50 тысячаў чалавек. Падрыхтоўка спэцыялістаў сярэдняга зьвяну зьдзяйсьняецца ў 76 сярэдніх спэцыяльных навучальных установах па 109 кірунках. Падрыхтоўку навукова-пэдагагічных кадраў зьдзяйсьняюць 11 асьпірантураў вышэйшых навучальных установаў.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзяржаўныя ВНУ:
- Башкірскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (БДУ)
- Уфімскі дзяржаўны нафтавы тэхнічны ўнівэрсытэт (УДНТУ)
- Уфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны ўнівэрсытэт (УДАТУ)
- Башкірскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (БДМУ)
- Башкірскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт (БДАУ)
- Башкірскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (БДПУ)
- Уфімскі юрыдычны інстытут Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Фэдэрацыі (УЮІ МУС РФ)
- Уфімскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (УВВАВЛ)
- Башкірская акадэмія дзяржаўнай службы і кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Башкартастан (БАДСК)
- Уфімская дзяржаўная акадэмія эканомікі і сэрвісу
- Уфімская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Філіялы дзяржаўных ВНУ:
- Філіял Усерасейскага завочнага фінансава-эканамічнага інстытуту ў г. Уфе
- Уфімскі філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэту
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
- Башкірскі Філіял Акадэміі працы і сацыяльных адносін
- Уфімскі (інстытут) філіял Расейскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэт
- Башкірскі каапэратыўны інстытут (філіял) Маскоўскага ўнівэрсытэту спажывецкай каапэрацыі
- Уфімскі філіял Арэнбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Уфімскі філіял Чалябінскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў
- Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай акадэміі фізычнай культуры
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ім. М. А. Шолахава ў г. Уфе
- Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі
- Філіял Самарскай дзяржаўнай акадэміі шляхоў зносінаў у г. Уфе
- Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту камэрцыі
Недзяржаўныя ВНУ:
- Усходні інстытут эканомікі, гуманітарных навук, кіраваньня і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
- Уфімскі інстытут камэрцыі і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
Філіялы недзяржаўных ВНУ:
- Уфімскі філіял Сталічнага гуманітарнага інстытуту
- Уфімскі філіял інстытуту эканамічных пераўтварэньняў і кіраваньня рынкам г. Масквы
- Уфімскі філіял Сучаснай гуманітарнай акадэміі
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уфа — буйны транспартны вузел: чыгуначныя, трубаправодныя, аўтамабільныя магістралі, паветраныя і рачныя шляхі злучаюць сталіцу Башкартастана зь іншымі рэгіёнамі Расеі.
Суднаходная рака Белая з сваім прытокам Уфой перасякаецца тут з Транссыбірскай магістральлю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Масквой, Чалябінскам, Казаньню, Самарай і Арэнбургам. Па паўднёвай ускраіне гораду праходзіць фэдэральная аўтадарога М5 «Урал».
Сувязь з раёнамі Рэспублікі Башкартастан і найбліжэйшымі суседзямі падтрымліваецца аўтобуснымі зносінамі з Паўднёвага і Паўночнага аўтавакзалаў. З 1938 г. у горадзе Ўфе дзейнічаюць рэгулярныя авіялініі. Чыгуначныя магістралі, якія праходзяць праз горад Уфа, забясьпечваюць сувязь заходніх і цэнтральных раёнаў Расеі з Уралам і Сыбірру.
Трубаправодны транспарт зьдзяйсьняе перапампоўку іх транзытных плыняў па тэрыторыі Рэспублікі, тым самым, захоўваючы адзінства транспартнай сыстэмы Рэспублікі Башкартастан і Расейскай Фэдэрацыі.
У якасьці гарадзкога транспарту працуюць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Будаўніцтва мэтро замарожана.
Непадалёк ад Уфы стаіць Міжнародны аэрапорт Уфа.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ААТ «Уфімскае маторабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне»
- Уфімскі завод эластамэрных матэрыялаў, вырабаў і канструкцыяў
- ФДУП Уфімскае прыборабудаўнічае вытворчае аб’яднаньне
- «Гідраўліка»
- Уфімскі вітамінавы завод
- Уфімскі цеплавозарамонтны завод
- Канцэрн «БЭТО» — Башкірскае электратэхнічнае аб’яднаньне
- ФДУП Уфімскае агрэгатна-вытворчае аб’яднаньне
- Завод чарцёжных прыбораў
- Уфімскі завод апаратнай сувязі
- Прамсувязь
- Завод «Электрон»
- Уфімскі завод «Сынтэзсьпірт» — УЗСС
- Лікёра-гарэлкавы завод
- Кандытарская фабрыка «Харрыс-Кондзі»
- Папяровы камбінат
- Швейная фабрыка «8 марта»
- Трыкатажная фабрыка
- Электралямпавы завод
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Першая друкарня ў Уфе адкрылася ў 1801 годзе для канцылярскіх патрэбаў (Віталь Паўлаў, часопіс «Урал», №2, 2003 г. ).
У Уфе працуюць ня менш шасьці тэатраў: Дзяржаўны тэатар опэры і балета, Башкірскі акадэмічны тэатар драмы, моладзевы і лялечны тэатры, татарскі тэатар «Нур» і Рускі акадэмічны тэатар драмы Башкартастана.
У горадзе маецца каля 15 музэяў, сярод іх нацыянальны музэй, музэй баявой славы, музэй археалёгіі і этнаграфіі, музэй геалёгіі і карысных выкапняў, музэй лесу. Адчынены для наведвальнікаў мэмарыяльныя хаты-музэі: З. Т. Аксакава, У. І. Леніна, М. Гафуры, А. Э. Цюлькіна, Ш. Худайбердзіна.
У 1918 г. у Ўфе працаваў вядомы чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак. Тут ён выдаваў газэты «Наш шлях», «Чырвоная Эўропа», напісаў сэрыю апавяданьняў і фэльетонаў («Зь дзёньніка ўфімскага буржуа», «Уфімскі Іван Іванавіч», «Аб уфімскім разбойніку, крамніку Булакуліне», «Правялебны ўладар Андрэй», «Два стрэлы»).
У 1939 годзе быў заснаваны Ансамбаль народнага танца імя Файзі Гаскарава.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сяргей Аксакаў (1791—1859) — пісьменьнік-клясык, мэмуарыст, тэатральны й літаратурны крытык, журналіст
- Мікалай Гурвіч (1828—1914) — лекар, эканаміст, гісторык, этнограф, географ, адзін зь першых прафэсійных статыстыкаў Башкірыі
- Аляксандар Ключароў — уфімскі губэрнатар (1905—1911), рэдактар «Уфімскага краю»
- Мустай Карым (1919—2005) — башкірскі паэт і пісьменьнік
- Міхаіл Несьцераў (1862—1942) — жывапісец, чалец перасоўнікаў
- Рудольф Нурыеў (1938—1993) — танцоўшчык, харэограф, пастаноўшчык балетаў
- Пётар Талстой — галосны павятовага земскага сходу, рэдактар «Уфімскага весьніка» й «Весьніка Уфы»
- Зэмфіра Рамазанава (н. 1976) — сьпявачка, паэтка, лідэр музычнага гурту «Zемфира»
- Юры Шаўчук (н. 1957) — сьпявак, паэт і прадусар, лідэр музычнага гурту ДДТ
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Башкирская АССР. Города республиканского (АССР) подчинения // (нявызначаны загаловак) (рас.) — Москва: Известия советов депутатов трудящихся СССР, 1987. — С. 206. — 670 с.
- ↑ Пашпарт Уфы.
- ↑ Уфа // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 287
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Уфа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў