Перайсьці да зьместу

Азарычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азарычы
лац. Azaryčy
Віды Азарычаў
Віды Азарычаў
Герб Азарычаў Сьцяг Азарычаў
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Каленкавіцкі
Сельсавет: Азарыцкі
Плошча:
  • 2,671399 км²[1]
Насельніцтва: 1103 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
Паштовы індэкс: 247742
СААТА: 3223860904
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′49″ пн. ш. 29°16′2″ у. д. / 52.46361° пн. ш. 29.26722° у. д. / 52.46361; 29.26722Каардынаты: 52°27′49″ пн. ш. 29°16′2″ у. д. / 52.46361° пн. ш. 29.26722° у. д. / 52.46361; 29.26722
Азарычы на мапе Беларусі ±
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Азарычы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Аза́рычы[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вішы. Цэнтар сельсавету Каленкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1103 чалавекі[2]. Знаходзяцца за 42 км ад Каленкавічаў, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі (лінія Жлобін — Каленкавічы), на аўтамабільнай дарозе Каленкавічы — Бабруйск.

Азарычы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.

Плян мястэчка, 1928 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Азарычы ўпамінаюцца ў ХVI стагодзьдзі як вёска ў Мазырскім павеце. Паселішча значыцца ў матэрыялах рэвізіі пушчаў і зьвярыных пераходаў 1559 году.

У 1762 годзе ўладальнік Азарычаў Царынскі збудаваў тут драўляную царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1786 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы ў год.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Азарычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1799 годзе новыя ўлады падаравалі Азарыцкае староства з усімі вёскамі чыноўніку Л. Лашкарову. На 1838 год у мястэчку было 64 двары, на 1866 год — 101 двор. У 1859 годзе пачаў працаваць вадзяны млын, у 1869 годзе — расейская народная вучэльня.

Вялікую шкоду Азарычам прычынілі пажары: 24 красавіка 1881 і 2 жніўня 1899 году. На 1886 год тут было каля 70 двароў[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 132 двары, дзеялі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня, аптэка, 8 крамаў і карчма. У 1899 годзе збудавалі драўляную Ўваскрасенскую царкву. У 1913 годзе адкрыліся лякарня і тэлефонны вузел.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Азарычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 5 сакавіка 1920 году а 13-й гадзіне Азырычы без супраціву заняло польскае войска — паўночная калёна II Брыгады Кавалерыі пад камандаю палкоўніка Кастэцкага. Гэта было часткай апэрацыі з мэтай адбіцьця з рук бальшавікоў Мазыру[5]. Улетку 1920 году мястэчка зноў занялі бальшавікі. У 1924—1931 гадох яно было цэнтрам Азарыцкага, у 1931—1935 — у Мазырскім, у 1935—1960 гадох — цэнтар Даманавіцкага раёнаў. 15 ліпеня 1935 году Азарычы атрымалі афіцыйны статус мястэчка, з 27 верасьня 1938 году — зноў вёска.

У Другую сусьветную вайну зь лістапада 1941 да 20 студзеня 1944 году Азарычы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У сакавіку 1944 за 2 кілямэтры на паўночны захад ад Азарычаў нацысты стварылі тры лягеры сьмерці, дзе зьнішчылі 16,5 тыс. чалавек.

17 лістапада 1959 году Азарычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 20 студзеня 1960 году мястэчка ўвайшло ў склад Каленкавіцкага раёну[6][7].

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 700 чал.; 1878 год — 900 чал.; 1897 год — 1138 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 2025 чал.; 1925 год — 884 чал.; 1940 год — 1265 чал.; 1959 год — 1799 чал.[9]; 1990 год — 1650 чал.; 1995 год — 1,7 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1,5 тыс. чал.; 2006 год — 1,5 тыс. чал.; 2008 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1340 чал. (перапіс)[11]; 2015 год — 1199 чал.[12]; 2016 год — 1159 чал.[13]; 2017 год — 1140 чал.[14]; 2018 год — 1103 чал.[2]

У Азарычах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Андрэеўка вуліца[15]
Піянэрская вуліца Карпілаўская вуліца[16]

З урбананімічнай спадчыны Азарычаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Бабруйская вуліца.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Азарычах ёсьць гасьцініца[17].

За 4 км на паўночны захад ад мястэчка знаходзіцца Мэмарыяльны комплекс вязьням Азарыцкіх лягераў сьмерці.

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ http://gp.by/upload/iblock/dde/dde9cd608826a4f9a53fba5a920d1904.pdf
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. (pdf) С. 186.
  4. ^ Jelski A. Ozarycze // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 784.
  5. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 304.
  6. ^ Азарыцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Азарыцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  8. ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 67.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 152.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Гарыст І. Азарычы(недаступная спасылка), Калінкавіцкія навіны, 27 лютага 2012 г.
  16. ^ Кулакоў Т. Мястэчка Азарычы Мазырскае акругі // Наш Край. № 8—9, 1928. С. 83—84.
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]