Юрацішкі
Юрацішкі лац. Juraciški | |
Сядзіба Радкевічаў | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 1303 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857904 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′51″ пн. ш. 25°55′40″ у. д. / 54.03083° пн. ш. 25.92778° у. д.Каардынаты: 54°1′51″ пн. ш. 25°55′40″ у. д. / 54.03083° пн. ш. 25.92778° у. д. |
± Юрацішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Юра́цішкі[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1303 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Іўя, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі (лінія Ліда — Маладэчна); аўтамабільныя дарогі на Іўе, Валожын, Ашмяны.
Юрацішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Юрацішкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча.
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Юрацішкі ўпамінаюцца ў пачатку XVІ стагодзьдзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні М. Гаштольда, Р. Няміры, Копацяў.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі спалілі Юрацішкі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) мястэчка пэўны час займалі швэдзкія войскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрацішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Касьцялоўскіх, пазьней Радкевічаў. З пабудовай чыгункі Маладэчна — Ліда за 4 км ад Юрацішак адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. На 1866 год у мястэчку было 23 дамы.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Юрацішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юрацішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Юрацішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Юрацішкі ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну (з 1944 году — у Маладэчанскай вобласьці). У 1957 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1960 годзе Юрацішкаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
-
Вуліца Трабская. Царква, каля 1900 г.
-
Царква, 1915 г.
-
Касьцёл, 1937 г.
-
Сядзіба Радкевічаў, каля 1915 г.
-
Сядзіба, 1931 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1916 г.
-
Станцыя і пошта, 1916 г.
-
У мястэчку, 1917 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 197 чал., у тым ліку 100 каталікоў і 97 праваслаўных[7]; 1869 год — 233 чал.[8]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 244 чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1,7 тыс. чал.[10]; 2006 год — 1,5 тыс. чал.[11]; 2008 год — 1,5 тыс. чал.; 2009 год — 1501 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 1341 чал.[13]; 2017 год — 1328 чал.[14]; 2018 год — 1303 чал.[1]
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Камсамольская вуліца | Івейская вуліца | |
Першамайская вуліца | ? | 3 мая вуліца |
Савецкая вуліца | Трабская вуліца |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Магілы нямецкіх жаўнераў Першай сусьветнай вайны, каля царквы Сьвятога Мікалая
- Памятны камень на месцы штабу нямецкай дывізіі (1915—1918)
- Сядзіба Радкевічаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Перамяненьня Пана (1937)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Помнік
-
Лядоўня
-
Сядзіба
-
Камяніца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 217.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 628.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
- ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 214.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|