Прывалкі
Прывалкі лац. Pryvałki | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Тадэвуша | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Гарадзенскі | ||||
Сельсавет: | Госкі | ||||
Насельніцтва: | 206 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 152 | ||||
Паштовы індэкс: | 231741 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д.Каардынаты: 53°53′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 53.88333° пн. ш. 23.96667° у. д. | ||||
Прывалкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Прывалкі | |||||
![]() |
Прыва́лкі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Уваходзяць у склад Госкага сельсавету Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2010 год — 206 чалавек. Знаходзяцца за 37 км на паўночны захад ад Горадні, на шашы Р42.
Прывалка — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле народнага паданьня, тапонім Прывалка ўтварыўся ад «правалу» (некалі на гэтым месцы стаяў прыгожы «Райгорад», які нібы праваліўся пад зямлю), на краі якога ўзьнікла паселішча.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Прывалку зьмяшчаецца ў сьпісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569 годам. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1650 годзе Прывалка атрымала прывілей на правядзеньне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Агінскіх[2]. 27 лютага 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбурскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»[3]. У 1793 годзе места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Прывалка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гарадзенскай губэрняў[4]. Расейскія ўлады скасавалі Магдэбурскае права і панізілі статус Прывалкі да вёскі. У 1885 тут было 33 двары, дзейнічаў касьцёл.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Прывалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Прывалка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут было 112 двароў.
У 1939 годзе Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Парэцкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. На 1998 год у вёсцы было 117 двароў, на 2000 год — 110.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 387 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 611 чал.; 1998 год — 284 чал.; 1999 год — 271 чал.; 2000 год — 279 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 206 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У вёсцы працуюць базавая школа, клюб, пошта.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (1918—1919)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 171.
- ^ Князева В. Прывалкі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 578.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 221.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 181.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 57.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|