Макраны (Берасьцейская вобласьць)
| Макраны, трансьліт. Makrany | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Маларыцкі |
| Сельсавет | Макранскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 151[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°50′08″ пн. ш. 24°15′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 669 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1651 |
| Паштовы індэкс | 225917[2] |
| СААТА | 1252820026 |
| Нумарны знак | 1 |
| Макраны на мапе Беларусі ± Макраны | |
Макра́ны[3] — вёска ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар аднайменнага сельсавету. Празь вёску праходзіць магістраль М12 (E85). Ад назвы вёскі паходзіць назва памежнага пераходу дзяржаўнай граніцы з Украінай, які знаходзіцца паблізу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За часам Польскай Рэспублікі вёска належала да Палескага ваяводзтва, да 12 красавіка 1928 году была цэнтрам гміны Макраны ў Кобрынскім павеце, пасьля належала да гміны Вялікарыта ў Берасьцейскім павеце.
У канцы верасьня 1939 году ў Макраны адправілі групу раззброеных польскіх ваеннапалонных — маракоў Рачной флятыліі ваеннага флёту. 8 жаўнераў саветы забралі з сабой, а іншых — ня менш за 2 афіцэраў і 16 унтэр-афіцэраў — аддалі ўкраінскім баевікам. Гэтыя забілі палякаў[4] 28 верасьня 1939 году[5]. Аб гэтых падзеях нагадвае помнік, адкрыты ў 1991 годзе[5], хаця зь іншым подпісам.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 669 чалавек
- 1999 год — 751 чалавек
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы знаходзіцца прысядзібны парк пры былой сядзібе Райскіх. У паблізу вёскі знаходзіцца помнік прыроды[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mapa Taktyczna Polski 1:100 000, Pas 41 Słup 38 Maloryta, Wojskowy Instytut Geograficzny 1933. (пол.)
- ↑ Белпошта (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 216
- ↑ Andrzej Przewoźnik, Jolanta Adamska, Katyń. Zbrodnia. Prawda. Pamięć, Świat Książki, Warszawa 2010, ISBN 978-8-247-2036-1, s. 35. (пол.)
- 1 2 Krzysztof Komorowski, Boje polskie 1939—1945: przewodnik encyklopedyczny, Bellona, Warszawa 2009, ISBN 978-83-11-10357-3, s. 236. (пол.)
- ↑ Геологические памятники природы // minpriroda.gov.by (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Radzima.org
- Макраны (рас.) на Глёбус Беларусі Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Mokrany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 625
- Mokrany // — S. 348