Утрэхт (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Утрэхт
нід. Utrecht
Панарама Ўтрэхту з вышыні птушынага палёту
Панарама Ўтрэхту з вышыні птушынага палёту
Utrecht gemeente wapen.svg Flag of Utrecht.svg
Герб Утрэхту Сьцяг Утрэхту


Краіна: Нідэрлянды
Правінцыя: Утрэхт
Кіраўнік: Jan van Zanen[d]
Плошча: 99,32 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 349 234 чал.
шчыльнасьць: 3516,25 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 030
Паштовы індэкс: 3450–3455, 3546, 3500–3585
Геаграфічныя каардынаты: 52°5′ пн. ш. 5°7′ у. д. / 52.083° пн. ш. 5.117° у. д. / 52.083; 5.117Каардынаты: 52°5′ пн. ш. 5°7′ у. д. / 52.083° пн. ш. 5.117° у. д. / 52.083; 5.117
Утрэхт на мапе Нідэрляндаў
Утрэхт
Утрэхт
Утрэхт
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.utrecht.nl/

У́трэхт (па-нідэрляндзку: Utrecht) — места ў Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Места зьяўляецца часткай Рандстаду (па-нідэрляндзку: Randstad) — аглямэрацыі, якая складаецца з чатырох найбуйнейшых местаў Нідэрляндаў — Амстэрдаму, Ратэрдаму, Гаагі ды самога Ўтрэхту. Места разьмешчанае ў цэнтральнае частцы краіны. Насельніцтва 349 234 чалавекі (на 31 траўня 2018 году).

З часоў залатога веку (амаль усё XVII стагодзьдзе), Утрэхт быў адным з найважнейшых местаў паўночных Нідэрляндаў, пакуль Амстэрдам ня стаў культурным і эканамічным цэнтрам краіны.

Сёньня Ўтрэхт — найбуйнейшы адукацыйна-навуковы цэнтар Нідэрляндаў. У месьце знаходзіцца Ўтрэхцкі ўнівэрсытэт — найвялікшы ў краіне, акрамя таго, ў межах места разьмясьціліся шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Утрэхт зьяўляецца буйным транспартным вузлом (чыгункі ды аўтамабільных дарог).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Бууркерк і вежа Домскага сабору

У сярэдзіне I стагодзьдзя н.э. рымскі военачальнік Карбулён (Corbulo) пабудаваў фартэцыю Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Райну, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У фартэцыі магло знаходзіцца да 600 жаўнераў. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Саборны пляц (Domplein) з саборам.

Фартэцыя была адным з умацаваньняў на мяжы Рымскай імпэрыі. Для такіх фартэцыяў існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 мэтраў, акружаная завостраным зьверху і ашчаціненым зьнізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за фартэцыяй знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасьцю фартэцыі Траектум быў храм, які знаходзіўся ў ейнай сярэдзіне.

Пасьля батаўскага паўстаньня 69 году ў фартэцыі Траектум запанаваў мір, аднак у II стагодзьдзі пачасьціліся напады германскіх плямёнаў, і каля 270 году рымляне яе пакінулі. Пасьля сыходу рымлянаў Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы гораду ад біскупа. Горад быў акружаны мурам, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасьці дзякуючы катэдры біскупа.

У 1528 годзе, у сувязі з уздымам Рэфармацыі, біскуп саступіў сваю ўладу над горадам імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі Карлу V. У 1579 годзе ва Ўтрэхце была падпісаная Ўтрэхцкая унія. У 1672 годзе горад быў акупаваны французамі.

У 1713 годзе ва Ўтрэхце быў падпісаны мірны дагавор, які паклаў канец вайне за гішпанскую спадчыну. У 1723 годзе Ўтрэхт становіцца сусьветным цэнтрам старакаталіцтва. У 1843 годзе чыгунка злучыла Ўтрэхт з Амстэрдамам. У час Другой Сусьветнай вайны быў акупаваны нацысцкай Нямеччынай.

Сабор Сьвятой Катарыны

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Утрэхт (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў