Гожа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гожа
трансьліт. Hoža
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Госкі
Насельніцтва: 870 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231741
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°48′52″ пн. ш. 23°51′32″ у. д. / 53.81444° пн. ш. 23.85889° у. д. / 53.81444; 23.85889Каардынаты: 53°48′52″ пн. ш. 23°51′32″ у. д. / 53.81444° пн. ш. 23.85889° у. д. / 53.81444; 23.85889
Гожа на мапе Беларусі ±
Гожа
Гожа
Гожа
Гожа
Гожа
Гожа
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Го́жа[1]вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману пры ўтоку ў яго ракі Гажанкі. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Горадні, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Багушоўкі; на аўтамабільнай дарозе Р42 Горадня — Друскенікі.

Гожа — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэр'ер касьцёла, 1930-я гг.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Гожа ўпамінаецца ў XV ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Да 1569 году Гожа знаходзілся ў валоданьні вялікіх князёў. У 1598 годзе вёска перайшла да Е. Міцуты, які збудаваў калі яе мост.

У 1671 годзе Гожа атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гожа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету[2]. На 1885 год у мястэчку было 17 двароў, дзейнічаў касьцёл, працавалі 2 шынкі.

У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе Гожу занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гожа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Гожа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год тут было 96 будынкаў, у аднайменным фальварку — 3 будынкі.

У 1939 годзе Гожа ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Гарадзенскага раёну. На 1970 год тут было 139 двароў, на 1991 год — 232. У 2000-я гады Гожа атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 135 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 540 чал.; 1970 год — 506 чал.; 1991 год — 1532 чал.[4]; 1999 год — 832 чал.; 1999 год — 832 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 870 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы працуюць сярэдня школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 500 м на поўдзень ад Гожы месьціцца стаянка пэрыяду каменнага веку (10—7 тысячагодзьдзі да н. э.), а на правым беразе ракі Гажанкі, пры ўтоку яе ў Нёман знаходзяцца рэшткі селішча пэрыяду сярэднявечча XI—XIV стагодзьдзяў. Каля вёскі — біялягічны заказьнік Гожаўскі[5].

  • Забудова гістарычная: адміністрацыя гміны, дом рамізьнікаў, плябанія, школа
  • Капліца-надмагільле (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1862—1865; пры касьцёле дзейнічае гістарычна-этнаграфічны музэй)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 170.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 171
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Князева В. Гожа // БЭ. Т. 5. — Менск, 1997. С. 55.
  5. ^ БЭ. Т. 5. — Менск, 1997. С. 321.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гожасховішча мультымэдыйных матэрыялаў