Астравец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астравец
лац. Astraviec
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Астраўцу Сьцяг Астраўцу
Першыя згадкі: 1468
Горад з: 4 красавіка 2012
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Плошча:
  • 22,6 км²
Насельніцтва: 10 878 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231210
СААТА: 4246501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.61361° пн. ш. 25.95528° у. д. / 54.61361; 25.95528Каардынаты: 54°36′49″ пн. ш. 25°57′19″ у. д. / 54.61361° пн. ш. 25.95528° у. д. / 54.61361; 25.95528
Астравец на мапе Беларусі ±
Астравец
Астравец
Астравец
Астравец
Астравец
Астравец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ostrovets.gov.by

Астраве́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лошы. Адміністрацыйны цэнтар Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 878 чалавек[1]. Знаходзіцца за 250 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Ашмянамі.

Астравец — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятых Казьмы і Дзям’яна ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. З 2012 году на Астравецкай пляцоўцы за 18 км ад места будуецца першая ў Беларусі атамная электрастанцыя.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Астравец мае славянскае паходжаньне і ўтварыўся ад шматзначнага паняцьця «востраў» (на правым беразе ракі Лошы, што цячэ праз усё мястэчка, некалі існавала ўмацаваная выспа). Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі ёсьць каля 80 назваў[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468 годам, калі ўладар Геранёнаў Юры Гаштольд запісаў існаму Астравецкаму касьцёлу Найсьвяцейшай Панны Марыі і Ўсіх Сьвятых фундуш у дзьве меры мёду штогод[3]. У 1542 годзе па сьмерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Яна Корсака[4], які ў 1616 годзе зрабіў фундушавы запіс на будаваньне дамініканскага кляштару і касьцёла Сьвятых Казьмы і Дзям’яна.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканаў[4]. У XVIII стагодзьдзі пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 год у мястэчку на 13 валоках зямлі разьмяшчалася 21 гаспадарка[4]. У 1777 годзе ў Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 годзе пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Астравец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім, пазьней Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У ХІХ стагодзьдзі мястэчка знаходзілася ў валоданьні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў мэліяратар Палесься ХІХ стагодзьдзя Ёсіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — францускі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец. На 1886 год у Астраўцы было 22 двары, млын, цагельня, бровар, тартак, майстэрня. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Астравец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астравец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1958 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

У 1994 годзе ў Астраўцы паставілі помнік Ёсіфу Гашкевічу. У траўні 1997 і кастрычніку 2002 году ў мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытаньні. 14 чэрвеня 2007 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Астраўцу. 4 красавіка 2012 году паселішча атрымала статус места[6]. 26 лютага 2013 году ў склад Астраўцу ўвайшлі вёскі Бялькішкі, Кавалі і хутар Каменка[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 176 чал. у мястэчку Астраўцы і 14 чал. у фальварку Астраўцы[8]
  • XX стагодзьдзе: 1991 год — 9790 чал.[9]; 1995 год — 8,9 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,3 тыс. чал.; 2009 год — 8285 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 9569 чал.[12]; 2017 год — 10 253 чал.[13]; 2018 год — 10 878 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Астраўцы працуюць сярэдняя і музычная школы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Гасьцінец вуліца

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў гатэлі «Вясёлка». Турыстычная сядзіба «Міні-Швайцарыя»[14].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 277.
  3. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт № 260.
  4. ^ а б в Брэгер Г. Астравец // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 259.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ «Об отнесении городского поселка Островец Гродненской области к категории городов районного подчинения». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2012 г. № 154(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
  8. ^ Krzywicki J., Jelski A. Ostrowiec (5) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 719.
  9. ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 219.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 47.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]