Лоеў
Лоеў | |||||
трансьліт. Lojeŭ | |||||
![]() У цэнтры мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1505 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Лоеўскі | ||||
Плошча: | 6,76 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6698 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 990,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2347 | ||||
Паштовы індэкс: | 247095 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°56′ пн. ш. 30°48′ у. д. / 51.933° пн. ш. 30.8° у. д.Каардынаты: 51°56′ пн. ш. 30°48′ у. д. / 51.933° пн. ш. 30.8° у. д. | ||||
Лоеў на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Лоеў | |||||
![]() |
Ло́еў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку яго ў Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6698 чалавек[1]. Знаходзіцца за 92 км на поўдзень ад Гомелю, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (лінія Гомель — Каленкавічы). Аўтамабільныя дарогі на Брагін і Рэчыцу. Прыстань на Дняпры.
Лоеў — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Лоеў утварыўся ад асабістага імя Лой, першапачатковы сэнс якога — тоўсты, поўны, грузны. Не адкідаецца і зьвязак назвы паселішча з паняцьцем лонва — 'вялізны шматмесцавы човен, ладзьдзя'. Лоеў знаходзіцца на важных гандлёвых шляхох, таму цалкам імаверна, што паселішча магло ўзьнікнуць пры лонве, што стаяў каля берага і выконваў ролю прыстані[3].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле археалягічных зьвестак, у X—XI стагодзьдзях на Замкавай гары існавала старажытнае паселішча дрыгавічоў, якое ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. У XIV стагодзьдзі Лоеў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскга. У гэты час на правым беразе Дняпра збудавалі замак, а вакол разьмясьцілася паселішча.
Першы пісьмовы ўпамін пра Лоеў (пад назвай Лоева гара) датуецца 1505 годам, калі ён уваходіў у склад Кіеўскага павету[4]. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Лоеў атрымаў статус мястэчка і стаў цэнтрам староства. У 1569 годзе, паводле ўмоваў Люблінскай уніі, мястэчка апынулася ў складзе Каралеўства Польскага[4].
У 1646 годзе сойм Рэчы Паспалітай далучыў Лоеўскае староства да Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 31 ліпеня 1649 году каля мястэчка адбылася бітва паміж казакамі Хмяльніцкага на чале з Крычэўскім і войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Януша Радзівіла. У 1651 годзе А. ван Вэстэрфэльд стварыў малюнак «Выгляд Лоева ўлетку 1651», паводле якога можна ўзнавіць выгляд умацаваньняў мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе казацкае войска Залатарэнкі захапіла і спустошыла Лоеў[4]. Па страце Старадубскага павету ў 1667 годзе Лоеўскае староства ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.
У XVIII стагодзьдзі Лоеў быў значным гандлёвым цэнтрам, у якім штогод праводзілася 10 кірмашоў. У канцы XVIII стагодзьдзя мястэчка падзялялася на Верхняе і Ніжняе, мела 90 двароў і 5 вуліцаў — Рынкавую, Паштовую, Траецкую, Казярогавую, Супрунову, а таксама Траецкі завулак. Каля Лоева працавалі вадзяны млын і шкляная гута, будаваліся судны-байдакі, існавалі ганчарны, гарбарны, канатны і іншыя промыслы; дзейнічала паштовая станцыя, прыстань і паромная пераправа на шастох праз Дняпро[4].
- Старая графіка Лоева
Бітва пад Лоевам, 1649 г.
Бітва пад Лоевам, Габэлен XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лоеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Рэчыцкага павету. У 1858 годзе тут адбыліся хваляваньні сялянаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лоеве быў 251 двор, дзейнічалі дзьве царквы, касьцёл; працавалі школа, 9 млыноў, паштовая станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лоеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лоеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сьнежні 1926 году Лоеў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 26 жніўня 1941 да 17 кастрычніка 1943 году Лоеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1966 гадох Лоеў уваходзіў у склад Рэчыцкага раёну.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 3123 чал., зь іх 1548 юдэяў[6]; 1897 год — 4667 чал.[7]
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 5,1 тыс. чал.[8]; 1997 год — 7,9 тыс. чал.[9]; 1999 год — 7,8 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,5 тыс. чал.; 2008 год — 7,4 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 7,3 тыс. чал.; 2009 год — 7022 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 6733 чал.[12]; 2017 год — 6739 чал.[13]; 2018 год — 6698 чал.[1]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Лоеве працуюць пэдагагічная вучэльня, 2 сярэднія і музычная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць дом культуры (хор, вакальны і тэатральны калектывы), бібліятэкі, музэй бітвы за Дняпро з экспазыцыйнымі пляцоўкамі баявой тэхнікі.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сучасная тэрыторыя мястэчка выцягнулася ўздоўж ракі. Пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Забудова асноўных вуліцаў — 2—3-павярховыя жылыя дамы, у цэнтры — 3—5-павярховыя, утварыўся новы жылы квартал у паўднёва-заходняй частцы.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прадпрыемстваў Лоева |
---|
|
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[14].
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл
- Сынагога
- Царква Сьвятога Мікалая (1746, Сьвяты Пасад)
- Царква Сьвятой Тройцы (1838)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Лоева
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вадзім Жучкевіч (1915—1985) — беларускі навуковец-географ
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Менск, 1991. С. 113.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 297
- ^ а б в г Асінавец М. Лоеў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 215.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Jelski A. Łojów // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 686—687.
- ^ г.п. Лоев (Гомельская область), Belarus.by
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Грыцкевіч А. Лоеў // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 389.
- ^ БЭ. Т. 9. — Менск, 1999. С. 337.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|