Перайсьці да зьместу

Хомск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хомск
лац. Chomsk
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Дарагічынскі
Сельсавет Хомскі
Першыя згадкі 1518
Часавы пас
Каардынаты 52°19′59″ пн. ш. 25°13′50″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1071 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1644
Паштовы індэкс 225620[1]
Нумарны знак 1
Хомск на мапе Беларусі ±
Хомск
Хомск
Хомск
Хомск
Хомск
Хомск

Хомск[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ясельдзе каля Спораўскага возера. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1071 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Дарагічына, на аўтамабільнай дарозе Дарагічын — Белаазёрск.

Хомск — даўняе места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца графства. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Адна з самых старажытных стаянак чалавека на тэрыторыі Дарагічынскага раёну разьмяшчалася непадалёк ад Хомску, ува ўрочышчы Гарадку (11—9 тысячагодзьдзі да н. э.)[3]. Першы пісьмовы ўпамін пра Хомск як вёску ў Зьдзітаўскай воласьці датуецца 1518 годам. У 1551—1552 гадох ён атрымаў статус мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хомск увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Нарушэвічаў, Дольскіх, Вішнявецкіх, Агінскіх. У 1793 годзе паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам графства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Хомск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стащ цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. У пачатку XIX ст. Пуслоўскія заснавалі тут фабрыку сукна. У 1879 годзе ў мястэчку пачала працаваць паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хомск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хомск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хомск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва[5].

У 1939 годзе Хомск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2003 год тут было 394 двары. У 2000-я гады Хомск атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 551 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 318, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 224[6]; 1 студзеня 1878 году — 1425 чал. (680 муж. і 745 жан.), у тым ліку 983 юдэі[7]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1678 чал.[8]; 1999 год — 1127 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1155 чал.[9]; 2010 год — 1071 чал.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы працуюць дашкольная ўстанова[10], амбуляторыя[11] і вэтэрынарны ўчастак[12].

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Зьдзітаўская вуліца[13].

У Хомску разьмяшчаецца сумеснае беларуска-расейскае прадпрыемства ТАА «Фрост і К».

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Манастыр базылянаў (1687)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква (XIX ст.)
  1. Алфавитный список улиц по Хомск — Белпочта (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 124.
  3. История — Дрогичинский районный исполнительный комитет (рас.)
  4. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. Central Statistical Office in Warsaw, Central Province and the eastern Polish Republic — the division of the municipality as of the date of 1.IV 1933 years. — Lvov: Książnica-Atlas, 1933.
  6. Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  7. Sulistrowski F. Chomsk // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 629.
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
  9. БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 46.
  10. ГУО «Детский ясли-сад д. Хомск»(недаступная спасылка), Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт (рас.)
  11. Амбулатория д. Хомск(недаступная спасылка), Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт (рас.)
  12. Ветучасток д. Хомск(недаступная спасылка), Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт (рас.)
  13. Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 18.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]