Скідзель
Скідзель лац. Skidziel | |||||
Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Гарадзенскі | ||||
Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 717 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 152 | ||||
Паштовы індэкс: | 231761 | ||||
СААТА: | 4220504000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′0″ пн. ш. 24°15′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 24.25° у. д.Каардынаты: 53°35′0″ пн. ш. 24°15′0″ у. д. / 53.58333° пн. ш. 24.25° у. д. | ||||
± Скідзель | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Скі́дзель[2] — места ў Беларусі, на рацэ Скідзельцы. Уваходзіць у склад Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 717 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Горадня — Масты, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Ліда.
Скідзель — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чацьвярцінскіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Скідзель, відаць, мае балцкае (яцьвяскае[3]) паходжаньне і ўтварыўся ад слова «шчыт» з ужываньнем памяншальнага суфіксу «el». У сучаснай летувіскай мове ёсьць словы skydas — шчыт, skydelis — шчыток. Мясцовая этымалёгія ад слова «скідзель» (складчына), на думку географа Вадзіма Жучкевіча, ёсьць сумнеўнай з тае прычыны, што падобных назваў або іх эквівалентаў няма ў іншых рэгіёнах краіны[4].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Скідзель[5]. Таксама мясцовыя жыхары часам ужываюць назву «Скідаль», якая зьяўляецца беларускай формай польскай назвы Skidel (Скідэль). Гэтая ж назва падаецца ў некаторых слоўніках.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Скідзель як двор вялікіх князеў у складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва датуецца 9 сакавіка 1498 году: «дву пустовщинъ в Городенском повете подле Скидла на имя Покладовъщины а Пашковъщины»[6]. У 1516 годзе паселішча перайло ў заставу старосту гарадзенскаму Юрыю Радзівілу[7].
У 1588 годзе Скідзель стаў адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам воласьці (3 войтаўствы, 13 сёлаў) у складзе Гарадзенскага староства. Паводле прывілею 1644 году караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы тут дазвалялася праводзіць штогод 2 кірмашы, таргі 2 разы на тыдзень. Скідзель стаў гандлёвым цэнтрам на шляху з Горадні ў Слонім. Пад 1783 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка Гарадзенскай эканоміі, цэнтар ключу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Скідзель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у Скідзелі было 218 будынкаў, на 1885 год — вінакурня, расейская народная вучэльня (з 1860 году), 2 царквы, 4 крамы, аптэка, гарбарная прамысловасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 482 будынкі (зь іх 77 цагляных), працавала лякарня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Скідзель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Плян Рынку, 1853 г.
-
Праект крамаў на Рынку, 1853 г.
-
Праект царквы-мураўёўкі, 1868 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скідзель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Скідзель апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам сельскай гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 17 верасьня 1939 году ў часе выправы савецкіх войскаў на Польшчу у мястэчку адбылася антыпольская дывэрсія, якая ў савецкай тэрміналёгіі значылася як «Скідзельскае паўстаньне», і была першапачаткова падрыхтаваная мясцовымі жыдамі і беларусамі, якія ўчынілі напад на пастарункі польскай паліцыі. Бунт удалося здушыць па прыбыцьці аддзелаў Польскай арміі з Горадні.
У 1939 годзе Скідзель увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1962 году ў Гарадзенскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
30 студзеня 1974 году Скідзель атрымаў статус места. Да распаду СССР (1991 год) у месьце знаходзілася Гарадзенская штаб-кватэра Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу.
-
Царква
-
Царква з боку апсыды
-
Сынагога
-
Вуліца Дворная
-
Вуліца Гарадзенская
-
Рынак
-
Вінакурня
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 552 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 506, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 41[9]; 1833 год — 1277 чал.; 1878 год — 1525 чал., у тым ліку 1062 жыды[10]; 1885 год — 1531 чал.; 1897 год — 2790 чал.
- XX стагодзьдзе: 1931 год — 3815 чал.; 1973 год — 8,6 тыс. чал.; 1991 год — 11,1 тыс. чал.; 1999 год — 11 460 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11,3 тыс. чал.[11]; 2004 год — 10,9 тыс. чал.; 2006 год — 10,7 тыс. чал.; 2009 год — 10 869 чал.[12] (перапіс); 2015 год — 10 554 чал.[13]; 2016 год — 10 592 чал.[14]; 2017 год — 10 709 чал.[15]; 2018 год — 10 717 чал.[1]
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990-я гады ў Скідзелі збудавалі новы касьцёл, у 2005 годзе — царкву.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Скідзелі працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гагарына вуліца | Гарадзенская вуліца (частка) Магільніцкая вуліца (частка) |
Інтэрнацыянальная вуліца | Татарская вуліца |
Леніна вуліца | Астрынская вуліца (частка) Луньненская вуліца (частка) |
Чырвонаармейская вуліца | Індурская вуліца |
Шчагалёва вуліца | Катранская вуліца |
Бяз назвы | Рынак пляц |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Афіцэрская, Палявая, Рынкавая, Фабрычная, Чыгуначная і Школьная вуліцы[16].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Скідзеля |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее музэй беларускага паэта Міхася Васілька. Спыніцца можна ў мескім гатэлі[17].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ешыбот (пачатак ХХ ст.)
- Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1870)
- Парк пры былой сядзібе Антановічаў і Чацьвярцінскіх (1840-я), брама (1899) і гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1851)
- Чыгуначная станцыя (1-я палова ХХ ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Антановічаў і Чацьвярцінскіх (XIX ст.)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1867—1870)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 161.
- ^ Скідзель. 500 год у гісторыі. — Гродна, 2008. С. 4.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 345.
- ^ Кадрацьеў Г. (15.04.2014) Як правільна: Скідзель або Скідаль?. Наша Ніва. Праверана 9 траўня 2015 г.
- ^ Скідзель. 500 год у гісторыі. — Гродна, 2008. С. 7.
- ^ Князева В. Скідзель // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 320.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 670.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 454.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 48—49.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Скідзель. 500 год у гісторыі / І. Барысаў, М. Дзелянкоўскі, А. Вашкевіч, Д. Люцік, Я. Лялевіч, С. Токць. — Гродна: Гродзенская абласная тыпаграфія, 2008. — 189, [2] c., [8] л. каляр. іл. ISBN 978-985-6835-39-4.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скідзель, Radzima.org
- Скідзель (рас.), Globus.tut.by
|