Тона
Тона (па-француску: tonne, ад сяр.-стаг. па-лацінску: tunna — бочка) — назва некаторых адзінак вымярэньня вагі, масы й аб’ёму.
- Тона (мэтрычная тона) = 10 цэнтнэраў = 1000 кіляграмаў. Беларускае пазначэньне: т; міжнароднае: t. Пазасыстэмная адзінка, у Беларусі дапушчана да выкарыстаньня нараўне з адзінкамі Міжнароднай сыстэмы адзінак (СІ).
- Амэрыканская тона (кароткая тона) = 907,18474 кіляграмаў.
- Ангельская тона (доўгая тона) = 1.016,0469088 кіляграмаў.
- Рэгістравая тона — адзінка, якой у суднаходзтве вымяраюць аб’ём памяшканьня, якое можа быць занятае пад карысны груз. Роўная 2,83 м³.
- Фрахтовая тона — адзінка вымярэньня памеру фрахту. Для цяжкіх і кампактных грузаў роўная 1016,0469088 кг, а для лёгкіх і аб’ёмных грузаў — 1,12 м³.
Адзінкі масы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сухая тона таксама пазначае вагу, але такога рэчыва, якое было высушана да адносна нізкага, кансыстэнтнага ўзроўню ўтрыманьня вільгаці (чыстая вага). Можа выкарыстоўвацца для такіх рэчываў, у якіх цьвёрды матэрыял замочаны ў вадзе або распушчаны вадою. Калі рэчыва знаходзіцца ў сваім натуральным, вільготным стане, то прымяняецца назва «тона вільготнага матэрыялу».
Адзінкі аб’ёму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тона водазьмяшчэньня — гэта адзінка вымярэньня аб’ёму, якая выкарыстоўваецца для разьліку водазьмяшчэньня судна. Калі водазьмяшчэньнем называюць грузападымальнасьць карабля, то маюць на ўвазе аб’ём вады, выцесьнены суднам, памножаны на яе шчыльнасьць і вымяраны ў ангельскіх тонах (тонах водазьмяшчэньня). Тона водазьмяшчэньня — аб’ём вады, які важыць адну тону. Гэта эквівалентна каля 0,97 м³ вады.
Адна фрахтовая тона — каля 1,13 м³. Яна паказвае аб’ём грузавога аўтамабіля, цягніка ці іншага сродку перавозкі. Раней выкарыстоўвалася й для караблёў, цяпер жа выкарыстоўваецца рэгістравая тона, якая адпавядае 2,83 м³.
Раней у Вялікабрытаніі выкарыстоўвалася такая адзінка вымярэньня, як вадзяная тона, якая была эквівалентная 1,02 м³. Гэта быў аб’ём, займаны масай адной ангельскай тоны вады.
Адзінкі энэргіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- тона ў тратылавым эквіваленце — адзінка вымярэньня энэргіі, роўная 4,184·109 Дж або 109 тэрмахімічных калёрыяў (адна гігакалёрыя); вызначаецца як колькасьць энэргіі, якая вылучаюцца пры дэтанацыі 1 тоны тратылу. Пры дэтанацыі кілятоны або мегатоны тратылу вылучаецца адпаведна 4,184·1012 або 4,184·1015 Дж. Вымярэньня ў тратылавым эквіваленце могуць выкарыстоўвацца для апісаньня сілы ядзернай зброі або ў сэйсмалёгіі.
- тона ўмоўнага паліва (т.у.п.) — адзінка вымярэньня энэргіі, роўная 2,93·1010 Дж; вызначаецца як колькасьць энэргіі, што вылучаецца пры згараньні 1 тоны паліва зь цеплатворнай здольнасьцю 7000 ккал/кг (адпавядае цеплатворнай здольнасьці каменнага вугалю).