Пяршаі
Пяршаі лац. Piaršaji | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя і Божай Маці | |
Першыя згадкі: | 1492 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Пяршайскі |
Насельніцтва: | 663 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222361 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′56.2″ пн. ш. 26°41′0.6″ у. д. / 54.032278° пн. ш. 26.6835° у. д.Каардынаты: 54°1′56.2″ пн. ш. 26°41′0.6″ у. д. / 54.032278° пн. ш. 26.6835° у. д. |
± Пяршаі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пярша́і[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пяршайцы. Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на ўсход ад Валожына, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Валожын (лінія Маладэчна — Ліда); на аўтамабільнай дарозе Менск — Валожын.
Пяршаі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладаньне касьцёла датуецца 1492 годам. З 1493 году паселішча знаходзілася ў валоданьні біскупа віленскага Войцеха.
Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтар воласьці. У гэты час тут дзеяў касьцёл, працавалі 2 корчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пяршаі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Менскага павету[2]. На 1800 год тут было 36 двароў, касьцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Пяршаях было 59 двароў, дзеяла царква, працавалі расейская народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазын, крама і карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пяршаі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пяршаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўпецкага, з 1926 году Валожынскага павету.
У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 270 двароў, на 2001 — 270. У 2000-я гады Пяршаі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Стары касьцёл, 1914 г.
-
Стары касьцёл, 1916 г.
-
Новы касьцёл, 1930-я гг.
-
Касьцельная вуліца, 1930-я гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 191 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 391 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 361 чал.[4]; 1999 год — 688 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 678 чал.[6]; 2010 год — 663 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Пяршаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Юр’я і Божай Маці (1930-я)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл з боку апсыды
-
Інтэр'ер касьцёла
-
Новая царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Францішак Кушаль (1895—1968) — беларускі вайсковы і палітычны дзяяч, публіцыст
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 130.
- ^ Jelski A. Pierszaje (2) // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 99.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ Батвіннік М. Пяршаі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 16.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 159.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|