Камарын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камарын
трансьліт. Kamaryn
Дом культуры
Дом культуры
Герб Камарына Сьцяг Камарына
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Камарынскі
Плошча: 2,320244 км²
Насельніцтва (2020)
колькасьць: 2100 чал.[3]
шчыльнасьць: 905,08 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247650
СААТА: 3203828906
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°26′19″ пн. ш. 30°34′3″ у. д. / 51.43861° пн. ш. 30.5675° у. д. / 51.43861; 30.5675Каардынаты: 51°26′19″ пн. ш. 30°34′3″ у. д. / 51.43861° пн. ш. 30.5675° у. д. / 51.43861; 30.5675
Камарын на мапе Беларусі ±
Камарын
Камарын
Камарын
Камарын
Камарын
Камарын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Камары́н[4] (таксама Кама́рын[4]) — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Дняпра каля Камарынскага возера. Цэнтар сельсавету Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2020 год — 2100 чалавек[5]. Знаходзіцца за 52 км ад Брагіна, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (лінія Оўруч — Чарнігаў), на захад ад граніцы з Украінай. Аўтамабільная дарога злучае мястэчка з Брагінам; рачная прыстань.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі Камарын разам зь Ёлчай і Бярозкамі пазначаны ў Ёлчанскім старостве[b], якое месьцілася на тэрыторыі Оўруцкага павету[6] Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага[7][c].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Камарын, Бярозкі, сёлы Ёлча, Грушна, вёскі Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, ізноў жа застаўным правам[d]) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[9].

Паводле энцыкляпэдыі Гарады і вёскі Беларусі, у 1856 годзе ў Камарыне было 98 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засьведчана, што 100 жыхароў мястэчка Камарын абодвух полаў зьяўляліся прыхаджанамі Ёлчанскай Сьвята-Міхайлаўскай царквы, а 2 мужчыны і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяьцця Найсьвяцейшай Панны Марыі[10].

У парэформавы пэрыяд мястэчка належала да новастворанай Ёлчанскай воласьці. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Камарын заставаўся ў прыходзе Ёлчанскай царквы[11]. На 1886 год тут было 26 двароў, 128 жыхароў[12]. Згодна зь перапісам 1897 году ў Камарыне 550 жыхароў, царква, 2 скураапрацоўчыя майстэрні, 12 лавак. З 1899 г. працавала паштовае адзьдзяленьне. На 1909 год у мястэчку налічвалася 104 двары, 614 жыхароў[13].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Камарын у складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[14].

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Ад 9 мая 1923 года Камарын – цэнтр воласьці ў Гомельскай губэрні.

8 сьнежня 1926 году Камарын вернуты БССР, стаў цэнтрам раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі. У 1929 годзе дзейнічалі 2 школы, хата-чытальня, бібліятэка, лекарскі ўчастак і ветэрынарны пункт, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі маслазавод, кузьня, друкарня (з 1931), шавецкая і кравецкая майстэрні, будаўнічая арцель, хлебапякарня, вятрак, конны млын, сенапрэсавальны завод, ваўначоска. Выходзіла раённая газэта «Чырвоны сьцяг».

29 лютага 1938 году Камарынскі раён увайшоў у склад Палескай вобласьці.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 жніўня 1941 да 23 верасня 1943 году Камарын акупаваны германскімі войскамі. Быў першым у Беларусі раённым цэнтрам, вызваленым ад захопнікаў.

8 студзеня 1954 году Камарын стаў раённым цэнтрам Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года ў Камарыне, які з 17 лістапада набыў статус гарадзкога пасёлка, налічвалася 1608 жыхароў.

25 снежня 1962 году Камарынскі раён скасаваны, а тэрыторыя далучана да Брагінскага раёна.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1856 год — 98 чал.; 1897 год — 550 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 614 чал. у мястэчку Камарыне і 5 чал. ува ўрочышчы Камарыне; 1959 год — 1608 чал.; 1971 год — 1,6 тыс. чал.; 1997 год — 2,3 тыс. чал.[15]; 1998 год — 2,4 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,2 тыс. чал.; 2009 год — 2051 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 1804 чал.[18]; 2017 год — 1777 чал.[19]; 2018 год — 1804 чал.[20]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Камарыне працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян мястэчка квартальны, вуліцы простыя, забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У 1987—1994 гадах будаваліся мураваныя дамы на 96 кватэраў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных месцаў у выніку Чарнобыльскай катастрофы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, лясная гаспадарка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да Камарыну можна даехаць маршрутным аўтобусам ад Гомелю[21]. Спыніцца можна ў гасьцініцы.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (1911)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віктар Шматаў (1936—2006) — беларускі мастак, мастацкі крытык і гісторык мастацтва

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ С. В. Марцэлеў дзіўным чынам атаясаміў даволі позьні беларускі Камарын на поўначы колішняй Кіеўскай зямлі з украінскім на Валыні[1], таму і пазначыў найранейшую згадку пра яго 1449 годам[2].
  2. ^ У арыгінальных крыніцах тое ўладаньне называлася Ёлчанскім ключом пры Ракіцкіх (1771 г.: Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 1. S. 1) альбо нават і Ёлчанскім «графствам» пры Страшэвічах (з прычыны недаросласьці Людвіка і Алаізія Рафала Ракіцкіх, 1784 г.: Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1914. Т. XXXVIII. Инвентари староств, имений, фольварков и деревень XVIII века. (1720 – 1798). С. 24, 25), таму што было не дзяржаўным, а прыватнаўласьніцкім маёнткам.
  3. ^ Ёлча і Бярозкі згаданыя ў крыніцах шматразова; Ёлча пачынаючы ад 1571 г. у складзе Любецкага староства (Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30), Бярозкі — ад 1596 г. разам зь Ёлчай у пажыцьцёвай пасэсіі пана Івана Лобава, ад 1614 г. — князя Сямёна Лышко і яго жонкі пані Катарыны Каменскай. Пасьля абодва паселішчы пераходзілі да розных асобаў (Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 301—302; Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 300, 310—311). Камарын паказаны і на Гэнэральнай мапе «Беларускія землі ў XVI ст.» (Ёлча тут ёсьць, Бярозак няма), але, падобна, зроблена гэта без апоры на пісьмовыя крыніцы, таму якія-небудзь дадатковыя зьвесткі, акрамя прыналежнасьці да Кіеўскага ваяводзтва Кароны, у паказальніку адсутныя, гл.: Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 149. На адпаведнай мапе М. Ф. Сьпірыдонава, якую прынялі за аснову ўкладальнікі атлясу, Камарына няма, хоць, што праўда, адсутная і Ёлча: Спиридонов М. Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV — XVI вв.) — Минск: Наука и техник, 1993 (Приложение. Карта «Беларусь в конце XVI в.» 1 : 1 000 000. Объяснительная записка и указатель населённых пунктов (вкладыш).
  4. ^ Далейшы лёс тых жа Ёлчы і Савічаў паказвае, што яны, як і раней, былі ўласнасьцю паноў Ракіцкіх, пакуль не перайшлі да Прозараў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Русская историческая библиотека. Т. XXVII: Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 1. Книги записей. Т. 1. – Санкт-Петербург, 1910. Стб. 110
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1. Кн. 1. Гомельская вобласць. — Мінск: БЭ, 2004. С. 85
  3. ^ https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/e6f/e6f80e95b0b19ac31f3c6931e2359502.pdf
  4. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 68.
  5. ^ https://web.archive.org/web/20210308142230/https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/e6f/e6f80e95b0b19ac31f3c6931e2359502.pdf
  6. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. / Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 271, 295
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122.
  8. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  9. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  10. ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв., 706
  11. ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75
  12. ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 5. — С.-Петербург, 1886. С. 112
  13. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 89
  14. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  15. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 40.
  16. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 504.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Расписание междугородных автобусов и маршрутных такси Гомеля — Транспорт в Гомеле(недаступная спасылка) (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камарынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў