Перайсьці да зьместу

Аўтамабільныя дарогі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старая брукаваная дарога ў Беларусі

Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Беларусі рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сэгмэнт міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарту. Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізычныя асобы, ва ўласнасьці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадараньня або апэратыўнага кіраваньня. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіраваньня ў вобласьці аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасьці зьяўляецца дэпартамэнт «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі.

Агулам у Беларусі больш за 83 тыс. км дарог агульнага карыстаньня і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясных і іншых), у т. л. 10 тыс. км у местах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасьць загарадных дарог зь цьвёрдым пакрыцьцём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнаньня: у эўрапейскіх краінах з разьвітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказьнік роўны ў сярэднім 906 км. Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і хуткаснага руху аўтамабільнага транспарту без скрыжаваньняў транспартных струменяў на адным узроўні завуцца аўтамагістралямі. Звычайна яны пракладваюцца ў абыход местаў і прамысловых цэнтраў, сувязь зь якімі ажыцьцяўляецца па пад’язных дарогах. На агульнадаступных дарогах дапускаюцца аўтамабілі масай да 47 тонаў[1].

Схема асноўных аўтамабільных дарог Беларусі

У залежнасьці ад функцыянальнага прызначэньня аўтамабільныя дарогі Беларусі падзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.

Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог належаць аўтамабільныя дарогі, улучаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (эўрапейскай транспартнай сыстэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забясьпечваюць транспартныя сувязі:

  • сталіцы Рэспублікі Беларусь — места Менску з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласьцей, Нацыянальным аэрапортам «Мінск»;
  • адміністрацыйных цэнтраў абласьцей паміж сабой;
  • адміністрацыйных цэнтраў абласьцей з аэрапортамі па-за мескай рысай і з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў;
  • адміністрацыйных цэнтраў раёнаў паміж сабой па адным з кірункаў;
  • местаў абласнога падпарадкаваньня з адміністрацыйным цэнтрам вобласьці, на тэрыторыі якой гэтыя месты знаходзяцца;
  • чыгуначных станцыяў, разьмешчаных ня ў местах, пунктаў пропуску празь Дзяржаўную мяжу Беларусі, а таксама іншых аб’ектаў дзяржаўнага значэньня з рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі.

Да мясцовых аўтамабільных дарог належаць аўтамабільныя дарогі, што забясьпечваюць транспартныя сувязі:

  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, местаў раённага падпарадкаваньня, мескіх, курортных і працоўных пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны разьмешчаныя, а таксама местаў раённага падпарадкаваньня, мескіх, курортных і працоўных пасёлкаў паміж сабой і з найбліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі партамі і прыстанямі па-за мескай рысай;
  • месцаў масавага адпачынку, турызму, спартовых комплексаў, курортаў, лякарань, школаў-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лягераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласьцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб’екты, а таксама з найбліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі партамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі;
  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстаньня;
  • раёнаў індывідуальнага жыльлёвага будаўніцтва, разьмешчаных у сельскай мясцовасьці, і садоўніцкіх таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстаньня.

Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстаньня належаць аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрагаспадарчых і тэхналягічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, лініяў электраперадачаў, іншых камунікацыяў і пабудоваў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых пабудоваў.

Адмысловую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстаньня складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў гаспадараньні Міністэрствы абароны Беларусі, Міністэрствы ўнутраных справаў Беларусі і Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеяньне Закону Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасьці» ад 2 сьнежня 1994 № 3434-XII.

Міжнародныя аўтадарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НумарМаршрут
E28БэрлінШчэцінГаленюўКашалінГданьскКалінінградТаўпакіНесьцераўМар’ямпальВільняМенск
E30КоркУотэрфардУэксфардРосьлерФішгардСуонсіКардыфНьюпартБрысталЛёнданКолчэстарІпсуічФэлікстаўХук-ван-ХоландГаагаГоўдаУтрэхтАмэрсфардОльдэнцальАснабрукБадОенхаўзэнГановэрБраўншвайгМагдэбургБэрлінСьвябодзінПознаньЛовічВаршаваБерасьцеМенскСмаленскМаскваРазаньПензаСамараУфаЧалябінск
E85КлайпедаКоўнаВільняЛідаСлонімКобрыньЛуцакЧарнаўцыСірэтСучаваРоманБакэўМэрэшэсьціБазэўУрзічэніБухарэстДжурджуРусеБялаВяліка-ТырнаваСтара-ЗагораХаскаваСьвілеградОрмэніёКастаньясДзідзіматыхонАлександрупаліс
E95Санкт-ПецярбургПскоўГомельКіеўАдэсаСамсунМярзіфон
E271МенскГомель
НумарМаршрут
М1 E30Берасьце (Казловічы) — Менск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі)
М2МенскНацыянальны аэрапорт Менск
М3МенскВіцебск
М4МенскМагілёў
М5 E271МенскГомель
М6 E28МенскГорадня — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі)
М7 E28МенскАшмяны — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Каменны Лог)
М8 E95Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Езярышча) — ВіцебскГомель — мяжа Ўкраіны (Новая Гута)
М9Менская кальцавая аўтамабільная дарога
М10Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Селішча) — ГомельКобрынь
М11 E85Мяжа Летувіскай Рэспублікі (Беняконі) — ЛідаСлонімБыцень
М12 E85Кобрынь — мяжа Ўкраіны (Макраны)
М14Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога

Рэспубліканскія дарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
НумарМаршрут
Р1МенскКойданаў
Р2 E85СтоўпцыІвацэвічыКобрынь
Р3ЛагойскЗэмбінГлыбокае — мяжа Латвійскай Рэспублікі (Урбаны)
Р4БаранавічыЛяхавічы (да Р43)
Р5БаранавічыНаваградакІўе
Р6ІвацэвічыПінскСтолін
Р7КамянецЖабінкаФедзькавічы
Р8ЛунінецПінск
Р9ВысокаеВоўчын — мяжа Рэспублікі Польшча
Р10ЛюбчаНаваградакЗьдзецел
Р11Парачаны (ад М6) — НаваградакНясьвіж
Р12НясьвіжКлецак
Р13КлецакСіняўкаГанцавічыЛунінец
Р14ПолацакМёрыБраслаў
Р15КрычаўВоршаЛепель; пад’езд да м. Горкі
Р16ЦюхінічыВысокае — мяжа Рэспублікі Польшча (Пясчатка)
Р17Берасьце — мяжа Ўкраіны (Олтуш)
Р18Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Кастрова) — ДрысаШаркоўшчынаКазяны
Р19ТалачынКрупкі
Р20ВіцебскПолацак — мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына); пад’езды да местаў: Полацак, Наваполацак, Дрыса
Р21Віцебск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Лёзна)
Р22ВоршаДуброўна — да М1 (Буда)
Р23МенскМікашэвічы; пад’езды да местаў: Слуцак, Салігорск
Р24ПолацакРасоны
Р25ВіцебскСянноТалачын
Р26ТалачынКруглаеНежкава
Р27БраслаўПаставыМядзел; пад’езд да мяжы Летувіскай Рэспублікі (Відзы)
Р28МенскМаладэчнаНарач; пад’езды: да м. Вялейка, да в. Гатавічы
Р29УшачыВялейка
Р30ГомельВеткаЧачэрскЯмнае
Р31БабруйскМазыр — мяжа Ўкраіны (Новая Рудня); пад’езд да м. Ельск
Р32РэчыцаЛоеў
Р33РэчыцаХвойнікі
Р34АсіпавічыГлускАзарычы
Р35КаленкавічыБрагінКамарын — мяжа Ўкраіны (Камарын)
Р36МазырЛельчыцыМілашавічы — мяжа Ўкраіны (Глушкавічы)
Р37МіхалкіНароўля — мяжа Ўкраіны (Аляксандраўка)
Р38Буда-Кашалёва (ад М5) — ЧачэрскКраснапольле
Р39РагачоўЖлобін (да М5)
Р40БараўляныЛагойск; пад’езд да комплексу «Азёрны»
Р41СлонімМастыСкідзель — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Парэчча); пад’езд да в. Лунна
Р42ГорадняГожа — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Прывалкі)
Р43Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Зьвянчатка) — КрычаўБабруйскІвацэвічы (да Р2); пад’езды да местаў: Прапойск, Чэрыкаў
Р44ГорадняРужаныІвацэвічы
Р45ПолацакГлыбокае — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Катлоўка)
Р46ЛепельПолацак — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Юхновічы)
Р47СьвіслачПоразаўПружаны
Р48ВаронаАшмяныЮрацішкіІўе; пад’езд да мяжы Летувіскай Рэспублікі (Лоша)
Р49Дымаўшчына (ад Р20) — Ноўка (да Р25) — Дыманова (да М8)
Р50МастыЗэльваРужаны
Р51АстрынаШчучынВаўкавыск
Р52Газа (ад Р45) — АстравецАшмяны
Р53СлабадаНавасады; пад’езд да Кургана Славы
Р54ПяршаіІвянецНясьвіж (празь Дзераўную)
Р55БабруйскГлускЛюбань (да Р23)
Р56МаладэчнаВаложын
Р57КучынаЛюбаньВетчын (да М10)
Р58МенскКалачыМядзел
Р59ЛагойскСмалявічыМар’іна Горка
Р60КупаЗанарачБрусы
Р61УздаКапыльГулевічы (праз Старыцу)
Р62ЧашнікіБобрБабруйск (праз Клічаў)
Р63БарысаўВялейкаАшмяны
Р64СтоўпцыМір
Р65ЗаслаўеКойданаўВозера
Р66КалачыЛагойск
Р67БарысаўБярэзаньБабруйск
Р68ПухавічыУздаНегарэлае
Р69СмалявічыСьмілавічыПраўдзінскіШацк
Р70КняжыцыГоркіРаманаў — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Дружная)
Р71МагілёўПрапойск
Р72АсіпавічыСьвіслач
Р73ЧавусыАмсьціслаў — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Коськава)
Р74ЧэрыкаўКраснапольлеХоцімск — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Горня)
Р75Клімавічы (ад Р43) — Касьцюковічы — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Смолькі); пад’езд да м. Касьцюковічы
Р76ВоршаШклоўМагілёў
Р77ШклоўБялынічы (праз Прыгані)
Р78АлекшыцыВаўкавыскПоразаў
Р79КлічаўЧачэвічы
Р80СлабадаПаперня
Р81Пружаны — мяжа Рэспублікі Польшча; пад’езд да в. Віскулі
Р82РудабелкаПарычыРэчыца; пад’езд да м. Шацілавічы
Р83БерасьцеКамянец — Нацыянальны парк «Белавеская пушча»
Р84БярозаДарагічын
Р85СлонімВысокае
Р86Багушэўск (ад М8) — СянноЛепельМядзел
Р87ВіцебскВорша
Р88ЖыткавічыДавыд-Гарадок — мяжа Ўкраіны (Верхні Церабежаў)
Р89ЛідаТракеліГеранёны — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Геранёны)
Р90ПарычыКрасны Бераг (да М5)
Р91АсіпавічыБаранавічы
Р92Мар’іна ГоркаСтарыя Дарогі
Р93МагілёўБабруйск
Р94БерасьцеТамашоўка — мяжа Ўкраіны; пад’езд да мяжы Рэспублікі Польшча (Дамачава)
Р95ЛынтупыСьвірСмаргоньКрэваГальшаны
Р96МагілёўРаснаАмсьціслаў; пад’езды: да м. Чавусы, да мяст. Дрыбін
Р97МагілёўБыхаўРагачоў
Р98Мяжа Рэспублікі Польшча (Пясчатка) — КамянецШарашоўСьвіслач
Р99БаранавічыВаўкавыскПагранічныГорадня; пад’езды да мяжы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца)
Р100МастыВялікая Бераставіца
Р101ПружаныБяроза
Р102ВысокаеКамянецКобрынь
Р103КлецакЛяхавічы
Р104ЖабінкаКобрынь
Р105ГанцавічыЛагішын
Р106МаладэчнаСмаргонь; пад’езд да м. Смаргонь
Р107НясьвіжЦімкавічы
Р108БаранавічыМоўчадзьЗьдзецел
Р109ЛёзнаАрэхаўск (да М8)
Р110ГлыбокаеПаставыЛынтупы — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Лынтупы); пад’езд да мяжы Летувіскай Рэспублікі (Мальдзевічы)
Р111БешанковічыЧашнікі
Р112ВіцебскСураж — мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Стайкі)
Р113СянноБешанковічыУшачы
Р114ГарадокУлаКамень
Р115ВіцебскГарадок (да М8)
Р116УшачыЛепель
Р118Любонічы (ад Р62) — Качэрычы
Р119ПрапойскНіканавічы (да М8)
Р120БыхаўБялынічы
Р121ШклоўКруглае
Р122МагілёўЧэрыкаўКасьцюковічы
Р123Сялец (да Р93) — МастокДрыбінГоркі
Р124ВеткаДобрушЦерахоўка — мяжа Расейскай Фэдэрацыі і мяжа Ўкраіны (Весялоўка)
Р125ЛоеўБрагін
Р126ЕльскНароўля
Р128ТураўЛельчыцыСлавечна (да Р31)
Р129Гомель — аэрапорт «Гомель»
Р130Буда-КашалёваУваравічыКалініна
Р131КаленкавічыМазыр (да Р31)
Р132Мяжа Расейскай Фэдэрацыі (Гарбачэва) — РасоныКаханавічы
Р134Вялікая БераставіцаКваторыСьвіслач
Р135ІўеТракеліРадунь
Р136Вайцяшын (ад Р2) — ХомскДарагічын
Р138ЧавусыПрапойск (да Р71)
Р139ХоцімскРодня
Р140ПрапойскКраснапольле
Р141БеліцаЖалудокРажанка
Р142ЗэльваДзярэчынМядзьвінавічы
Р144Янаў — мяжа Ўкраіны (Мохра)
Р145ГорадняАстрынаРадунь — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Доцішкі)
Р146АшмяныКлявіца — мяжа Летувіскай Рэспублікі (Клявіца)
Р147СтытычаваНевель — мяжа Ўкраіны (Невель)
Р148ЕльскМахновічы (да Р36)
Р149Жлобін (ад М5) — Шацілавічы (да Р82)
Р150Хутар (ад пад’езду да Гомелю) — Гомель (да вул. Мележа)
Р151ВіцебскПолацак (стары кірунак)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]