Белавеская пушча (нацыянальны парк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Белавеская пушча
Нацыянальны парк «Белавеская пушча»
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП
Герб (2015 г.)
Герб (2015 г.)
РазьмяшчэньнеКамянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны (Беларусь)
Найбліжэйшы горад Камянец
Каардынаты52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. / 52.58556° пн. ш. 23.87917° у. д. / 52.58556; 23.87917Каардынаты: 52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. / 52.58556° пн. ш. 23.87917° у. д. / 52.58556; 23.87917
Плошча1500,83 км² (2016)
Сярэдняя вышыня170 м н.у.м.
Заснаваны Сьнежань 1939 г.
Уласьнік Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт

Нацыянальны парк «Белавеская пушча» — дзяржаўны нацыянальны парк у Беларусі на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавеская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны). Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам зьяўляецца вёска Каменюкі (Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць). Створаны ў мэтах захаваньня эталённых і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, распрацоўкі і ўкараненьня навуковых мэтадаў аховы прыроды і прыродакарыстаньня, экалягічнай асьветы і рэкрэацыйнай дзейнасьці.

Пушча — былая паляўнічая гаспадарка літоўскіх князёўXV ст.) і расейскіх цароў (XVIII — пач. ХХ стст.). У 1939 абвешчана дзяржаўным запаведнікам. У 19571991 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляваньняў для прадстаўнікоў высокай савецкай намэнклятуры і іх замежных гасьцей. З 1991 нацыянальны парк. У 1992 уключаны ЮНЭСКО ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны. З 1993 біясфэрны запаведнік. 14 лютага 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 59, якім павялічыў запаведную плошчу пушчы з 30,7 тыс.га да 57 тыс.га (+86%)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]