Чарнаўцы
Выгляд
Чарнаўцы лац. Čarnaŭcy | |||||
укр. Чернівці | |||||
Меская ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1408 | ||||
Магдэбурскае права: | 1488 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Чарнавіцкая | ||||
Мэр: | Раман Клічук[d] | ||||
Плошча: | 153 км² | ||||
Вышыня: | 248 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▲ 266 533 чал. (2019)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1742,05 чал./км² (2019) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 79,9% расейцы — 11,3% румыны — 4,5% малдаване — 1,6% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-0372(2) | ||||
Паштовы індэкс: | 58000 | ||||
КОАТУУ: | 7310100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°17′27″ пн. ш. 25°56′4″ у. д. / 48.29083° пн. ш. 25.93444° у. д.Каардынаты: 48°17′27″ пн. ш. 25°56′4″ у. д. / 48.29083° пн. ш. 25.93444° у. д. | ||||
Чарнаўцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Чарнавіцкая меская рада |
Чарнаўцы́ (па-ўкраінску: Чернівці, Černiwci) — места на поўдні заходняй часткі Ўкраіны, на рацэ Пруце. Адміністрацыйны цэнтар Чарнавіцкай вобласьці. Плошча 153 км². Насельніцтва на 2019 год — 266 533 чал. Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтар Букавіны.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва места пайшла ад фартэцыі, якая ў «Сьпісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XII стагодзьдзе: узьнікненьне Чарнаўцоў згодна з археалягічнымі зьвесткамі.
- XIV стагодзьдзе: у складзе Малдовы, памежнае паселішча.
- 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў зьвязку з мытнай дамовай, якую ён склаў зь Львоўскімі купцамі.
- 1488: цэнтар павету, атрымалі Магдэбурскае права.
- XV—XVIII стагодзьдзі: места неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад.
- 1538: апынуліся пад уладай Турэччыны.
- 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтар вайсковай адміністрацыі Букавіны.
- 1786: цэнтар вобласьці ў складзе Галічыны.
- 1849: цэнтар аўтаномнага краю Букавіна.
- 1866: адкрыцьцё чыгункі Чарнаўцы — Львоў.
- 1875: заснаваньне Чарнавіцкага ўнівэрсытэту.
- 1873: рэзыдэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў.
- 3 лістапада 1918: згодна з рашэньнем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Ўкраіны.
- 11 лістапада 1918: места заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі.
- 1940: СССР анэксаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР.
- 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1890 год — 54,2 чал., зь іх немцаў і габрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадзьяраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[2]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 106 тыс. чал.; 1959 год — 152 тыс. чал.; 1970 год — 187 тыс. чал.; 1977 год — 214 тыс. чал.[3]; 1991 год — 259 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 240,6 тыс. чал., зь іх украінцаў — 79,9 %, расейцаў — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.[5]
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская | румынская | малдаўская |
---|---|---|---|
79,20% | 15,27% | 3,26% | 1,08% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемсты лёгкай, машынабудаўнічай і мэталаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гістарычная забудова места XIX—XX стагодзьдзяў;
- Касьцёл езуітаў (1893—1894);
- Корпус Чарнавіцкага ўнівэрсытэту (1874—1875);
- Мескі тэатар (1904—1905);
- Ратуша (1843—1847);
- Рэзыдэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў (з 1956 — адзін з будынкаў Чарнавіцкага ўнівэрсытэту);
- Сабор катэдральны (1844—1864);
- Царква армянска-грэгарыянская (1869—1875, цяпер — арганная заля);
- Царква грэка-каталіцкая (1825—1830);
- Царква Сьв. Міколы (1607);
- Царква Сьв. Параскевы Пятніцы (1862);
- Царква Сьв. Тройцы (1774);
- Царква Сьв. Юрыя (Георгія, 1767);
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1783);
- Чыгуначны вакзал (1898—1903);
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мэдычны ўнівэрсытэт
-
Царква Сьв. Міколы
-
Сабор катэдральны
-
Чыгуначны вакзал
-
У цэнтры места
-
Ратуша
-
Гатэль Брыстоль
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Клягенфурт, Аўстрыя
- Солт-Лэйк-Сіці, ЗША
- Нацэрат-Ільліт, Ізраіль
- Саскатун, Канада
- Новыя Акмяны, Летува
- Канін, Польшча
- Падольск, Расея
- Разань, Расея
- Сучава, Румынія
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міла Куніс — амэрыканская акторка
- Арсень Яцанюк — украінскі дзяржаўны дзяяч, эканаміст, праўнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2019 PDF (укр.)
- ^ Грігорий Купчанко. Буковина и еи русски жители. — Видень, 1895. — С. 15.
- ^ Черновцы // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Чернавцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. — Львів: Літопис, 2006. С. 477.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Czerniowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 831—832
- Черновицы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чарнавіцкая меская рада
- Старыя фота Черновцов(недаступная спасылка) — 3000 упарадкаваных фатаграфіяў
- Розподіл населення за національністю та рідною мовою (укр.)