Крэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэва
лац. Kreva
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Герб Крэва
Першыя згадкі: ХІІІ ст.
Магдэбурскае права: 7 красавіка 1559
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Плошча:
  • 6,284 км²
Вышыня: 233[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 646 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231022
СААТА: 4256827081
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д. / 54.31083° пн. ш. 26.28333° у. д. / 54.31083; 26.28333Каардынаты: 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д. / 54.31083° пн. ш. 26.28333° у. д. / 54.31083; 26.28333
Крэва на мапе Беларусі ±
Крэва
Крэва
Крэва
Крэва
Крэва
Крэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kreva.travel/

Крэ́ва[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Краўлянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 646 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні, каля аўтамабільнай дарогі Ашмяны — Менск.

Крэва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сталіца ўдзельнага княства. Да нашага часу тут захаваўся замак гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XIV ст., які істотна пацярпеў ад расейскай артылерыі ў часы Першай сусьветнай вайны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Крэ́ва[2] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасьці крывічоў[3][a].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Крэва

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[5] зьмяшчаецца ў нямецкай хроніцы і датуецца ХІІІ ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакумэнтах і на мапах. У 1260-я гады Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно стала сталіцай асобнага княства, тут збудавалі мураваны замак. У 1338 годзе вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 годзе на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 году тут адбылося падпісаньне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну зь першых у Літве каталіцкіх парафіяў. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 годзе паселішча ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва[6].

Зь сярэдзіны ХV да першай паловы ХVІ стагодзьдзяў Крэва было сталіцай павету. На 1551 год яно плаціла ў вялікакняскі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[6].

7 красавіка 1559 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[7] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету. З 1636 году пры тутэйшым касьцёле працавалі школа і лякарня.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі двойчы спусташалі Крэва (у 1655 і 1659 гадох)[8]. У ХVІІІ ст. у мястэчку дзейнічалі 6 цэркваў і касьцёл[8]. Паводле інвэнтару 1789 году, існавалі Рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэчная (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[8]. У канцы ХVІІІ ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні[9]. У ХІХ — першай палове ХХ стагодзьдзях паселішча было адным з найбольшых цэнтраў вытворчасьці керамікі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Крэве было 217 двароў, дзейнічалі 2 царквы і сынагога, працавалі вучэльня, школа і 2 крамы, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 годзе мястэчка наведаў мастак Фэрдынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусьветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на пазыцыі войскаў Нямецкай імпэрыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касьцёла.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў сэрыю малюнкаў мястэчка. У 1929—1930-х гадох праводзілася ўмацаваньне муроў замка.

У 1939 годзе Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У 1998 годзе з мэтай спрыяньня захаваньню і адраджэньню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва». У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 1,1 тыс. чал.[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1285 чал., у тым ліку 639 праваслаўных, 337 каталікоў, 241 юдэй, 68 магамэтанаў[11]; 1897 год — 1380 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2,3 тыс. чал.; 1972 год — 1155 чал.; 1997 год — 837 чал.; 1998 год — 812 чал.[12]; 1999 год — 816 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 726 чал.; 2010 год — 646 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, аптэка, клюб, бібліятэка.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Дзяржынскага вуліца Татарская вуліца (частка)
Замкавая вуліца (частка)
Савецкая вуліца Пруская вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Панарская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Крэва да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ашмянская (яшчэ адна гістарычная назва — Барунская), Багданаўская, Зарэчная (гістарычная назва часткі сучаснай вуліцы — Пескавая) і Смаргонская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Мясцовасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя мясцовасьці: Места, Закрэўе (Выган), Радзівонаўка, Юрава гара, Ксяндзова гара, Крыжовая гара (Маяк).

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама мястэчка
Панарама мястэчка

Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[13].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1930-я)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі летувіскі савецкі тапаніміст Аляксандрас Ванагас тлумачыў тапонім Крэва «ад рачной назвы тыпу летувіскага гідроніму Krevė» (рака на поўначы ад летувіскіх Кейданаў)[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Крево фото Планета (рас.)
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 348.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 182.
  4. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. P. 165.
  5. ^ Шаблюк В. Крэва // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 284.
  6. ^ а б Баравы Р. Крэва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.
  7. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 179.
  8. ^ а б в г Баравы Р. Крэва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 158.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 165.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 666.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 532.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]