Мілашавічы
Мілашавічы | |
трансьліт. Milašavičy | |
Першыя згадкі: | 1622 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Мілашавіцкі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1011 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°39′15″ пн. ш. 27°55′42″ у. д. / 51.65417° пн. ш. 27.92833° у. д.Каардынаты: 51°39′15″ пн. ш. 27°55′42″ у. д. / 51.65417° пн. ш. 27.92833° у. д. |
Мілашавічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Мілашавічы | |
![]() |
Мі́лашавічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарці, на шашы Лельчыцы — Глушкавічы (P36). Мілашавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Мілашавіцкага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Населены пункт вядомы зь пісьмовых крыніц з 1622 году, як сяло ў складзе ВКЛ, дзяржаўная ўласнасьць. З 1793 году Мілашавічы ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі.
З 20 жніўня 1924 году вёска зрабілася цэнтрам сельсавету.
У сьнежні 1942 году нацысты расстралялі 88 жыхароў вёскі.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 52 двары, 338 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 149 двароў, 943 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў; 1917 год — 320 двароў, 964 жыхароў; 1940 год — 300 двароў, 1250 жыхароў; 1998 год — 479 двароў, 1316 жыхароў; 1999 год — 1234 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1011 жыхароў
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэханічныя майстэрні, вытворчая дзялянка Лельчыцкага лясгасу, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, мэдычная амбуляторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк».
Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сьвята-Ўсьпенская царква, драўляная, пабудаваная ў 1995 годзе.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 217
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Менск: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мілашавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў