Расоны
| Расоны лац. Rasony | |||||
| Населены пункт | |||||
Сядзіба | |||||
| |||||
| Краіна | Беларусь | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Віцебская | ||||
| Раён | Расонскі | ||||
| Першыя згадкі | 1552 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 150 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°53′ пн. ш. 28°48′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 4826 чал. (2018)[2] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +375 2159 | ||||
| Паштовы індэкс | 211460 | ||||
| СААТА | 2242551000 | ||||
| Нумарны знак | 2 | ||||
| Сайт | rossony.vitebsk-region.gov.by | ||||
| Расоны на мапе Беларусі ± Расоны | |||||
Расо́ны — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Расонаў. Адміністрацыйны цэнтар Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4826 чалавек[2]. Знаходзяцца за 170 км на паўночны захад ад Віцебску, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Дратунь (лінія Полацак — Невель). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Полацкам, Дрысай, Невелем.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле археалягічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага мястэчка існавалі ўжо ў X—ХІІ стагодзьдзях[3]. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводзтва зьмяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час яны знаходзілася ў валоданьні Ф. Корсака[4] і налічвалі 7 дымоў.
У Інфлянцкую вайну (1558—1582) Расоны акупавалі войскі маскоўскага гаспадара Івана Тырана, але празь некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкай (з 1796 году — у Беларускай, а з 1802 году — у Віцебскай губэрні).
Паводле зьвестак Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту, на 1877 год у Расонах было 12 дымоў, дзеялі 2 царквы, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночая (1866) і мужчынская (1869) вучэльні, карчма. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазьнясенскай воласьці Полацкага павету.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расоны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у Полацкім раёне.). У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 году да 12 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 году Расоны атрымалі афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
13 лістапада 2005 году ў Расонах асьвяцілі кутны камень касьцёла пад тытулам Сьвятога Язафата Кунцэвіча[5]. 20 студзеня 2006 году адбылося зацьверджаньне гербу мястэчка. 19 красавіка 2010 году Расоны ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[6].
- Мястэчка на старых здымках
- Палац, каля 1900
- Палац, да 1941
- Царква, 1941
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Расонах працуюць сярэдняя школа, цэнтар пазашкольнай работы.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеюць 2 дамы культуры, 3 бібліятэкі.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расоны разьвіваюцца згодна з генэральнымі плянамі (1969, 1979), а таксама праектам плянаваньня цэнтру (1981). У забудове мястэчка будынкі розных тыпаў. Утварыліся 2—3-павярховыя жылыя кварталы. У цэнтры стаяць 2—5-павярховыя будынкі, парк. Цэнтральны пляц фармуецца пры ўезьдзе з боку Полацку.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Расонаў |
|---|
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз Расоны праходзяць аўтамабільныя дарогі Р24 (Полацак — Расоны) і Р132 (граніца Расеі — Расоны — Каханавічы).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У Расонах працуе Музэй баявой садружнасьці беларускіх, расейскіх, латыскіх і летувіскіх партызанаў, заснаваны ў 1978 годзе. Дзее дом паляўнічага. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Расоны»[12].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба (канец ХІХ ст.)
- Царква Ўшэсьця Гасподняга (1879)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква (1836)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды мястэчка
- Сядзіба
- Сядзіба, фрагмэнт
- Царква Ўшэсьця Гасподняга
- Царква
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Анатоль Канапелька (1939—2002) — беларускі паэт і перакладнік
- Аляксандар Ласкаўнёў (нар. 1949) — навуковец у галіне матэрыялазнаўства, акадэмік НАН Беларусі
- Уладзімер Шарабайка (нар. 1924) — навуковец-біёляг
- Дзяніс Урад (нар. 23 чэрвеня 1991) — афіцэр Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, палітычны вязень.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Целяшук В. Расоны «пастарэлі»(недаступная спасылка) // «Звязда» № 183 (26048), 26 верасьня 2007.
- ↑ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 509.
- ↑ Жарнасек І. Асвячэнне вуглавога каменя ў Расонах // «Catholic.by», 22 лістапада 2005.
- ↑ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 красавіка 2010 г. № 189 Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»(недаступная спасылка)
- ↑ Чуракова Т. Расоны // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 112.
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Список предприятий района на Россонский районный исполнительный комитет
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. С. 498.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Расонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1994. — 557 с. ISBN 5-85700-118-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Пуртов А. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941-1944.//Полоцкое книжное издательство. 2012
- Цветкова Е. Сельские каникулы, или В гостях у сказки // «Туризм и отдых» №5 08.02.2007
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Расоны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў