Перайсьці да зьместу

Арэхаўск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэхаўск
лац. Arechaŭsk
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Герб Арэхаўску Сьцяг Арэхаўску


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Арэхаўскі
Насельніцтва: 2359 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211026[2]
СААТА: 2236850905
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°41′42″ пн. ш. 30°29′50″ у. д. / 54.695° пн. ш. 30.49722° у. д. / 54.695; 30.49722Каардынаты: 54°41′42″ пн. ш. 30°29′50″ у. д. / 54.695° пн. ш. 30.49722° у. д. / 54.695; 30.49722
Арэхаўск на мапе Беларусі ±
Арэхаўск
Арэхаўск
Арэхаўск
Арэхаўск
Арэхаўск
Арэхаўск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Арэ́хаўск[3], Арэхі-Выдрыца — мястэчка ў Беларусі, на беразе Арэхаўскага возера і рацэ Выдрыцы, каля вытоку ракі Аршыцы. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці (само паселішча адміністрацыйна падпарадкоўваецца раёну). Насельніцтва на 2018 год — 2359 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Воршы, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Хлюсьціна (лінія Ворша — Смаленск).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню паселішча ўпамінаецца ў ХVII стагодзьдзі як вёска Арэхі ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні князёў Сапегаў, пазьней Пацёмкіных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Арэхі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце. У 1792 годзе вёска належала да маёнтку Межаўскі Ключ, уладаньне Любамірскіх, 6 двароў.

У 1830-я гады ў Арэхах было 13 двароў. У гэты час тут збудавалі Траецкую царкву са званіцай; на будоўлі працавала каля 70 цесьляроў. У пачатку ХХ ст. — 29 двароў, каля Арэхаў працаваў завод сухой перагонкі драўніны (150 працоўных). У 1910 годзе вакол заводу ўзьнікла паселішча Выдрыца (сваю назву атрымала ад аднайменнага ўрочышча). У 1917 годзе па закрыцьці заводу яна стала сельскім паселішчам.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Выдрыца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Выдрыцу вярнулі БССР, дзе яна ўвайшла ў Аршанскі раён. У 1929 годзе з пачаткам будаваньня Беларускай ГРЭС Выдрыцу аб’ядналі з в. Арэхамі і пераўтварылі ў працоўны пасёлак пад назвай Арэхі-Выдрыца; электрастанцыя спачатку называлася Асінаўская ДРЭС. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 24 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

11 ліпеня 1946 году Арэхі-Выдрыца атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і новую назву Арэхаўск. У 1946—1956 гадох мястэчка было цэнтрам раёну. 8 красавіка 2004 году Арэхаўскі пасялковы савет ліквідавалі, замест яго ўтварылі адпаведны сельсавет (Арэхаўск не ўваходзіць у яго склад, але зьяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[4].

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 120 чал.; 1857 год — 151 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 110 чал.; 1910 год — 417 чал.; 1940 год — 5,5 тыс. чал.; 1960 год — 4174 чал.; 1969 год — 5,3 тыс. чал.; 1990 год — 4,3 тыс. чал.[6]; 1998 год — 3,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 3,1 тыс. чал.[7]; 2009 год — 2755 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 2402 чал.[9]; 2017 год — 2396 чал.[10]; 2018 год — 2359 чал.[1]

У Арэхаўску працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, 2 дзіцячыя ясьлі-сады, лякарня, дом культуры, 2 бібліятэкі, дом побыту, аптэка, пошта.

Завод кандэнсатараў «Лантан», ільнозавод, цяплічны камбінат, дзялнкі Лукомскага будаўнічага кіраваньня і «Белэнэргарамналадкі», Беларуская ГРЭС.

За 3 км на захад ад Арэхаўску — міжнародная аўтамагістраль Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Празь мястэчка праходзіць рэспубліканская дарога Лёзна — Арэхаўск (Р109).

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Арэхаўску, на беразе возера, археалягічны помнік — курганны могільнік (26 насыпаў; выявіў у 1926 годзе Д. Васілеўскі, дасьледаваў у 1981 годзе М. Лашанкоў).

  • Сядзіба Хлюсьцінаў (канец ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1832—1838)
  • Электрастанцыя (1927—1930) — першая ў Беларусі, збудаваная паводле пляну «ГОЭЛРО»[11]
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 64.
  4. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  5. ^ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 374. — 613 с.
  6. ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 201.
  7. ^ Ореховск // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Ореховск, Globus.tut.by

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]