Перайсьці да зьместу

Сянно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сянно
лац. Sianno
Населены пункт
У цэнтры места
У цэнтры места
Сьцяг Герб
  • Мясцовая назва: Сенна
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Сеньненскі
Першыя згадкі 1442
Горад з 1777
Геаграфія
Вышыня НУМ 165 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 54°48′48″ пн. ш. 29°42′22″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 7165 чал. (2018)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2135
Паштовы індэкс 211117
СААТА 2244501000
Нумарны знак 2
Сайт senno.vitebsk-region.gov.by
Сянно на мапе Беларусі ±
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно

Сянно́, Се́нна[3] — места ў Беларусі, на беразе Сеньненскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7165 чалавек[2]. Знаходзіцца 56 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін (лінія Лепель — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын, Коханаў.

Сенна — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока жылы корпус кляштару францішканаў, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, унікальны[4] помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Тапонім Сянно мае яснае сэнсавае значэньне і паходзіць ад слова «сена»[5]. Пра зьвязак з гэтым словам сьведчыць той факт, што ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў мясцовыя жыхары вымаўлялі назву места як Сенна або Сеннае[6][7].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[8][9] першы пісьмовы ўпамін пра Сенна датуецца 1534 годам, калі ў вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім паселішча занялі і спалілі ўсходнія акупанты (1535 год). Аднак сучаснае места афіцыйна[7][10] вядзе сваю гісторыю ад 1442 году, часоў кіраваньня вялікага князя Казімера.

У 1-й палове XVI стагодзьдзя Сенна атрымала статус мястэчка і належала адміністрацыйна да Віцебскага павету. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Відніцкіх-Любецкіх, Сеньненскіх-Грыбоўскіх, Курчаў, Сапегаў, Агінскіх, Серакоўскіх. У 1595 годзе ўпамінаюцца аднайменныя маёнтак, замак і мястэчка з «цэрквамі і іх фундушамі».

У 1609 годзе Яўстах Курч збудаваў у Сеньне мураваны касьцёл[8]. У 1613 годзе Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі пры кляштары школу для бедных[11]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1658 годзе маскоўскія захопнікі зьнішчылі аддзелы мясцовых жыхароў, якія на чале зь Я. Юндзілам вялі партызанскую вайну супраць акупантаў. 28 чэрвеня 1772 году распачаліся 3-дзённыя ўрачыстасьці асьвячэньня новага касьцёла, змураванага ў стылі барока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Герб, 1843 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Сенна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі. У 1777 годзе паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам павету Магілёўскай губэрні (1773—1777 і з 1802 году), намесьніцтва (1778—1796) і Беларускай губэрні (1796—1802). 16 жніўня 1781 году афіцыйна зацьвердзілі герб Сянна «ў зялёным полі дзьве скрыжаваныя залатыя касы»[12]. У 1778 годзе тут пачала дзеяць паштовая кантора.

У 1867 годзе на месцы драўлянай царквы збудавалі мураваны сабор Сьвятога Мікалая. У 1883 годзе запрацаваў тэлеграф. У пачатку XX стагодзьдзя ў Сеньне было 543 будынкі, працавалі 54 рамесныя прадпрыемствы (на 1907 год), натарыяльная кантора, 4 страхавыя агенты, паштовая кантора, тэлеграф, друкарня, фатаграфія, 10 заезных дамоў, 82 крамы, 6 корчмаў; штогод праводзілася 6 кірмашоў; дзеялі меская вучэльня і 4-клясная жаночая прагімназія, 3 бібліятэкі, 2 лякарні, аптэка.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сенна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Высокагарадзецкай воласьці Сеньненскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[13]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сенна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сенна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну Віцебскай акругі (з 1938 году — Віцебскай вобласьці). На 1939 год працавалі льнозавод, заатэхнікум, лякарня, гасьцініца, кінатэатар, лазьня. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

17 верасьня 1962 году савецкія ўлады злачынна ўзарвалі помнік архітэктуры — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[14]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Сянна[15]. Асьвячэньне новага касьцёла ў Сяньне адбылося 17 верасьня 2022 году. Абрад зьдзейсьніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч[16].


Сянно стаіць на 2 марэнавых узвышшах, падзеленых з поўначы на поўдзень аднайменным возерам.

  • XIX стагодзьдзе: 1847 год — 1730 чал.; 1867 год — 2418 чал., зь іх 305 каталікоў, 2 пратэстанты і 1469 юдэяў; 1880 год — 2996 чал. (1551 муж. і 1445 жан.), у тым ліку 1380 праваслаўных, 826 каталікоў, і 1290 юдэяў[17]; 1897 год — 4061 чал. (зь іх 39,9% пісьменных), 1898 год — 5712 чал. (2850 муж. і 2862 жан.), зь іх 1529 праваслаўных, 461 каталік, 2100 юдэяў і інш. веры[18]
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 4245 чал., зь іх 660 праваслаўных, 150 каталікоў, 35 стараабраднікаў, 3400 юдэяў[19]; 1917 год — 4540 чал.; 1926 год — 5509 чал. (зь іх 59,6% пісьменных); 1939 год — 4,3 тыс. чал.; 1959 год — 5,4 тыс. чал.; 1970 год — 5,3 тыс. чал.[9]; 1991 год — 9,0 тыс. чал.; 1994 год — 9,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2000 год — 8,9 тыс. чал.[9]; 2006 год — 8,1 тыс. чал.[20], 2006 год — 8,1 тыс. чал.[21]; 2007 год — 7,9 тыс. чал.; 2008 год — 7,6 тыс. чал.; 2009 год — 8007 чал.[22] (перапіс); 2016 год — 7385 чал.[23]; 2017 год — 7238 чал.[24]; 2018 год — 7165 чал.[2]

Дзее праваслаўная царква Сьвятога Мікалая і рымска-каталіцкая капліца Найсьвяцейшай Тройцы.

У месьце працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы і школа-інтэрнат, першая школа-фабрыка ў Беларусі, музычная школа, спартовая школа, цэнтар пазакляснай і пазашкольнай работы, 3 сады-ясьлі.

Дзее раённы дом культуры, дом рамёстваў, дзіцячая бібліятэка і бібліятэка для дарослых.

Выдаецца раённая газэта «Голас Сенненшчыны».

Праект сучаснага пляну Сянна распрацавалі ў 1968 годзе ў Віцебскіх абласных праектавых майстэрнях. На месцы старога адміністрацыйнага цэнтру сфармаваўся новы. Гандлёвы цэнтар разьмяшчаецца на вуліцы Кастрычніцкай. Асноўная жыльлёвая забудова канцэнтруецца ў раёнах вуліцаў Назарэнка, Кастрычніцкай i інш. Прамысловая зона — у заходняй частцы места.

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Карла Маркса вуліцаМагілёўская вуліца[25]
Кастрычніцкая вуліцаВетраная вуліца[26] (заходняя частка)
Менская вуліца (усходняя частка)
Тракцірная вуліца (усходняя частка)
Машэрава вуліцаКанеўская вуліцаСьвіная вуліца
Мічурына вуліцаГалынка вуліца[27]Варашылава вуліца
Пралетарская вуліцаБешанковіцкая вуліца[28][29]
Савецкая вуліцаСадовая вуліцаАфіцэрская вуліца[30]

З урбананімічнай спадчыны Сянна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Віцебская, Зарэчная і Красная Слабада (Слабадзкая). Гістарычныя Рынак і Адміністрацыйны пляц цяпер ня маюць афіцыйных назваў.

Гістарычныя мясцовасьці Сянна: Балоньне, Галынка, Замкавая гара, Красная і Тураўская Слабоды, Плянтоўка, Салдацкая горка.

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.

Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Сянна[31]
Найменьне прадпрыемстваАдрасДырэктар
Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Сеньненскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»
(ПУП «Сеньненскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці»)
вул. Пралетарская, 3Марыя Хвошч
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Сеньненскі льнозавод»
(ААТ «Сеньненскі льнозавод»)
вул. Заводзкая, 36Барыс Уласевіч

Празь Сянно праходзяць аўтамабільныя дарогі Р25 (Віцебск — Сянно), Р86 (траса М8 — Багушэўск — Мядзел) і Р113 (Сянно — Вушачы).

Мескія і прымескія пасажырскія перавозкі ажыцьцяўляе ААТ «АТП № 20» места Сянно.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пліта з гербамі шляхты ля музэю

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Працуе Сеньненскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Побач зь Сянном захавалася гарадзішча жалезнага веку.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 283, 318.
  4. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. С. 57.
  5. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 341.
  6. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. С. 22.
  7. 1 2 Народная газета. № 120 (5283), 30 чэрвеня 2010 г.
  8. 1 2 Удальцоў В. Сянно // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 652.
  9. 1 2 3 Удальцоў В. Сянно // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 479.
  10. Гісторыя Сеньненшчыны (рас.). Сенненский районный исполнительный комитет. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  11. Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 462.
  12. Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 243.
  13. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  14. Сіўко Ф. Адноўленая парафія ў Сянно // Ave Maria. № 9—10 (88—89), 2002 г.
  15. Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».
  16. Лаліта Арлоўская. Васіль Мядзюха (фота). Новы касцёл асвечаны ў Сянне // Каталіцкі веснік : часопіс. — 2022. — № 9 (138). — С. 10.
  17. Krzywicki J. Sienno // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 566.
  18. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  19. Сянно. Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  20. Удальцоў В. Сянно // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 352.
  21. Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  22. Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  24. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  25. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 89.
  26. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 80.
  27. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 38.
  28. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 54.
  29. “Раёнка” запрашае ў віртуальную экскурсію па старажытных вуліцах Сянна. Голас Сенненшчыны. Праверана 5 ліпеня 2012 г.
  30. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 156.
  31. Прамысловасьць (рас.). Сенненский районный исполнительный комитет. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  32. Габрусь Т. Рэшткі нашай славы і цывілізацыі // Наша вера. № 1 (47), 2009 г.
  33. У Сянне на месцы разбуранага ў 1960-я гады велічнага касцёла Святой Тройцы будуюць новую бажніцу, Віцьбічы, 5 лістапада 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]