Менская кальцавая аўтамабільная дарога
| ||
Менская кальцавая аўтамабільная дарога | ||
МКАД | ||
Рэканструкцыя ля Курапатаў (2000) | ||
Краіна | Беларусь | |
Статус | камунальная | |
Уласьнік | Менская гарадзкая рада дэпутатаў | |
Кіруецца | Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт | |
Даўжыня | 56,4 км | |
Пачатак | Аўтамагістраль М2 | |
Канец | Аўтамагістраль М2 (56,4 км) | |
Дарожнае пакрыцьцё | асфальт | |
Дата адкрыцьця | 1963 |
Ме́нская кальца́вая аўтамабі́льная даро́га[1] (МКАД, М9) — аўтамабільная магістраль у Менску, большая частка якой праходзіць па адміністрацыйнай мяжы гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менская кальцавая аўтадарога была пабудаваная ў 1956—1963 гадох і была аднесеная да трэцяе катэгорыі аўтадарог. Яна мела па адной паласе ў кожным кірунку, шырыня складала 7,5 мэтраў. У 1980 годзе была распачатая рэканструкцыя дарогі, падчас якой было пабудавана 26,8 кілямэтраў чатырохпалоснай дарогі першай катэгорыі, і астатнія 29,4 — другой катэгорыі зь дзьвюма паласамі. Апошнюю разбудову скончылі 7 лістапада 2002 году. У 2013 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаў дарогу з рэспубліканскай у камунальную ўласнасьць Менску.
На 2013 год дарога належала да 1-й тэхнічнай катэгорыі, мела 6 палосаў руху шырынёй 29 мэтраў. Мела 24 транспартныя разьвязкі(en), 5 мастоў, 26 шляхаправодаў(en), 6 надземных і 16 падземных пешаходных пераходаў(en). На ўсім працягу дарогі меліся ліхтары асьвятленьня, 147,3 кілямэтру бар’ернай агароджы(en), 2,4 кілямэтру шумазасьцерагальных экранаў(en). Пры дарозе дзейнічала 3 мэтэастанцыі(en) і 6 электронных таблё са зьвесткамі для кіроўцаў, знаходзілася каля 1500 дарожных знакаў[2].
10 ліпеня 2013 году Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Менску выставіла 7 стацыянарных фотакамэраў для выяўленьня перавышэньня дапушчальнай хуткасьці на 5 найбольш небясьпечных участках МКАД: 0 км — на скрыжаваньні з праспэктам Незалежнасьці, 2 км — на перасячэньні з вуліцай Скарыны, 10 км — з вуліцай Машынабудаўнікоў, 24 км — з праспэктам Дзяржынскага і 39 км — з вуліцай Ціміразева. За першыя 5 дзён працы фотакамэры засьведчылі 2869 перавышэньняў хуткасьці (574 штодзень), зь іх 98 кіроўцаў перавысілі на больш як 30 км/гадз., 404 — на больш як 20 км/гадз. і 2367 (82,5%) — на больш як 12 км/гадзіна[3].
Асноўныя разьвязкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адлегласьць | У Менск | Зь Менску | Кірункі | |
---|---|---|---|---|
0 км | ![]() |
пр. Незалежнасьці | М2 Маскоўская шаша | Нац. аэрапорт Мінск, Барысаў, Ворша |
2 км | ![]() |
вул. Ф. Скарыны | вул. акад. Купрэвіча | |
8 км | ![]() |
Байкальская вул. | ||
9 км | ![]() |
Партызанскі пр. | М4 М5 Магілёўская/Гомельская шаша | Магілёў, Бабруйск, Гомель |
11 км | ![]() |
Сьвіслацкая вул. | Сьвіслацкая вул. | |
14 км | ![]() |
Ташкенцкая вул. | ||
16 км | ![]() |
вул. Чыжэўскіх | ||
18 км | ![]() |
Ігуменскі тракт, вул. Маякоўскага | вул. Бабушкіна | Калядзічы |
21 км | ![]() |
вул. Кіжаватава | Р23 Слуцкая шаша | Слуцак, Салігорск, Сеніца |
23 км | ![]() |
вул. Казінца | ||
24 км | ![]() |
вул. Напалеона Орды | вул. Курчатава | |
25 км | ![]() |
пр. Дзяржынскага | Р1 Берасьцейская шаша | Койданаў, Баранавічы, Берасьце |
27 км | ![]() |
вул. Громава | вул. Громава | |
28 км | ![]() |
вул. Слабадзкая | Азярцоўскі тракт | |
31 км | ![]() |
вул. Шаранговіча | 4-ы зав. Мантажнікаў | |
33 км | ![]() |
вул. Мазурава | ||
34 км | ![]() |
вул. Прытыцкага | М6 М7 E28 Ракаўская шаша | Ліда, Горадня, Ашмяны, Вільня, Бэрлін |
39 км | ![]() |
вул. Ціміразева | Р28 Заслаўская шаша | Маладэчна, Нарач |
40 км | ![]() |
пр. Пераможцаў | ||
46 км | ![]() |
Даўгінаўскі тракт | Р58 Папярнянская шаша | Мядзел, Нарач |
53 км | ![]() |
Лагойскі тракт | М3 Лагойская шаша | Лагойск, Полацак, Віцебск |
56 км | ![]() |
Усіхсьвяцкая вул. | вул. Гінтаўта |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мінгарсавет захаваў назву МКАД(недаступная спасылка)
- ^ Менская кальцавая аўтадарога // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 лютага 2013 г. Праверана 13 лютага 2013 г.
- ^ Стацыянарныя камэры на МКАД фіксуюць // Зьвязда : газэта. — 17 ліпеня 2013. — № 130 (27495). — С. 2. — ISSN 1990-763x.