Чалябінск
| Чалябінск лац. Čalabinsk | |||||
| Населены пункт | |||||
Вуліца Кірава ў Чалябінску | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Чалябінская вобласьць | ||||
| Дата заснаваньня | 1736 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік (Мэр) | Аляксей Локшын | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 220 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°09′ пн. ш. 61°24′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1 143 458 чал. (2012)[1] | ||||
| Афіцыйная мова | расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 351 | ||||
| Паштовыя індэксы | 454000–454999 | ||||
| Нумарны знак | 74, 174 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | cheladmin.ru (рас.) (анг.) (ням.) | ||||
| Чалябінск на мапе Расеі Чалябінск | |||||
Чаля́бінск (па-расейску: Челябинск) — буйны горад у Расеі, месьціцца ў Чалябінскай вобласьці. У гарадзкой аглямэрацыі, у якую, таксама, уваходзяць Капейск, Какрына й іншыя населеныя пункты, пражывае каля 2,1 млн чалавек.
Горад зьяўляецца транспартным вузлом, то бок празь яго праходзіць чыгунка й шашэйныя дарогі. Таксама ў месьце будуецца Чалябінскі мэтрапалітэн. Чалябінск зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам з прадпрыемствамі мэталюргіі, машынабудаваньня й мэталаапрацоўкі, прыборабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чалябінская крэпасьць была закладзена ў 1736 годзе на месцы башкірскай вёскі Чалябы[2]. Крэпасьць была заснавана са згоды ўладальніка зямлі, на якой плянавалася будаўніцтва, — башкірскага Тархан Таймаса Шаімава, што ў канчатковым выніку прывяло да вызваленьня башкіраў ад падаткавага абкладаньня[3]. Горадам Чалябінск стаў у 1787 годзе, калі была пераназваная Чалябінская крэпасьць.
У 1780-я гады Чалябінск быў ціхім павятовым горадам, але ў 1788 годзе ў горадзе група лекараў упершыню апісала сымптомы й дала назву сыбірскай язьве, а таксама першай у сьвеце вынайшлі сыроватку супраць гэтай сьмяротнай хваробы[4].
Да канца XIX стагодзьдзя Чалябінск быў невялікім горадам. У 1892 годзе скончылася будаўніцтваў Самара-Златавустаўскай чыгункі, калі быў адчынены рух з Масквы да Чалябінску. У 1892 год праз Чалябінск прайшла Транссыбірская магістраль, у 1896 годзе была запушчана ў эксплюатацыю чыгунка на Екацярынбург.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чалябінск зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых гарадоў Расеі. Аб’ём адгружаных тавараў уласнай вытворчасьці, выкананай працы й паслуг уласнымі сіламі апрацоўваючых вытворчасьцей у 2011 годзе склаў 332 млрд расейскіх рублёў.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вынікі Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2012.
- ↑ Витевский В. Н. «И. И. Неплюев и Оренбургский край в прежнем его составе до 1758 года». Т.2. Казань, 1897 стр. 459
- ↑ В. А. Весновский. Карманный справочник «Весь Челябинск и его окрестности» — Челябинск: Тип. Л. Б. Бреслиной. 1909. −138 с.
- ↑ Чалябінская мэдыцына
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чалябінск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||