Беняконі
| Беняконі лац. Bieniakoni | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Вярэнаўскі |
| Сельсавет | Беняконскі |
| Першыя згадкі | 1529 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 182[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°15′02″ пн. ш. 25°21′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1279 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1594 |
| Паштовы індэкс | 231381[2] |
| СААТА | 4213804011 |
| Нумарны знак | 4 |
| Беняконі на мапе Беларусі ± Беняконі | |
Беняко́ні[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сольчы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1279 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Вярэнава, на шашы Ліда — Вільня; чыгуначная станцыя на лініі Ліда — Вільня.
Беняконі — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Беняконі (Бенекойны) датуецца 1529 годам, калі паселішча знаходзілася ў валоданьні сясьцёр Ядвігі і Алены Томкавен, якія атрымалі яго па сьмерці бацькі Томка. У 1542 годзе маёнтак Беняконі перайшоў ў валодваньне баяраў Віленскага павету Ятаўтавічаў, у 1553 годзе — Ямантовічаў. Пад 1556 годам Беняконі ўпамінаюцца як сяло гаспадарскага двара «Рудомино», уладаньне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут існавала карчма.
У першай палове XVII стагодзьдзя Беняконі знаходзіліся ў валоданьні Яна Чаплінскага, які ў 1634 годзе заснаваў тут драўляны касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Беняконі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У 1880-я гады тут працаваў млын, існавала пачатковая школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, назву Беняконі мелі: сяло ў межах Лідзкага павету (26 двароў), дзе існаваў касьцёл, валасная ўправа, расейская народная вучэльня, 2 хлебазапасныя магазыны; сяло ў Ашмянскім павеце, дзе была багадзельня, 2 крамы, піцейны дом; рымска-каталіцкая плябанія і маёнтак. На 1905 год назву Беняконі мелі: сяло Дзевянішкаўскай воласьці, чыгуначная станцыя і сяло Беняконскай воласьці. У 1910 годзе непадалёк ад Беняконяў утварылася досьледная сельскагаспадарчая станцыя (дзеяла да 1959 году).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Беняконі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Беняконі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Беняконі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час назву Беняконі мелі мястэчка, фальварак (Беняконі Старыя) і лясная асада. У 1933 годзе ў мястэчку дзеяла пошта, кожную сераду праводзіліся таргі.
У 1939 годзе Беняконі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Вярэнаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 502 двары, на 1991 год — 545, на 1995 год — 569, на 2004 год — 515. У 2000-я гады Беняконі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Стары касьцёл
- Досьледная сельскагаспадарчая станцыя
- Чыгуначная станцыя
- Беняконі Старыя, сядзіба
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфрастуктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Беняконях працуюць сярэдняя школа, 2 лякарні, клюб, бібліятэка і пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
| Дзяржынскага вуліца | ? |
| ? | Рынак пляц |
З урбананімічнай спадчыны Беняконяў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Вакзальная, Віленская, Касьцельная і Чыгуначная.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1900—1902)
- Чыгуначная станцыя (1930-я)
- Фальварак (XIX ст.)
На могілках у Беняконях спачыла Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча, сяброўка Яна Чачота і іншых філяматаў.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (XVII ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бенякони Фото Планета (рас.)
- ↑ Бенякони — список улиц. Телефонный код 8-01594
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 141.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 218.
- ↑ Шаблюк В. Беняконі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 15.
- ↑ Шаблюк В. Беняконі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 14.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 102.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беняконі , Radzima.org
- Беняконі (рас.) на Глёбус Беларусі
| ||||||||