Парычы
Парычы | |||||
трансьліт. Paryčy | |||||
![]() Заезны двор | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1639 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Шацілавіцкі | ||||
СельсаветПасялковы савет: | Парыцкі сельсаветПарыцкі | ||||
Насельніцтва: | 1805 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2342 | ||||
Паштовы індэкс: | 247413[2] | ||||
СААТА: | 3250852906 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′ пн. ш. 29°25′ у. д. / 52.8° пн. ш. 29.417° у. д.Каардынаты: 52°48′ пн. ш. 29°25′ у. д. / 52.8° пн. ш. 29.417° у. д. | ||||
Парычы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Парычы | |||||
![]() |
Па́рычы[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар пассавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1805 чалавек[1]. Знаходзяцца за 33 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы. Рачная прыстань.
Парычы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Пушчыных, пры якой дзейнічала жаночая духоўная вучэльня.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Парычы ўтварыўся ад слова парэчча — 'мясцовасьць каля ракі'. Адпаведна, парычы — гэта жыхары парэчча[4].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Гісторыя Парычаў
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра Парычы як сяло, цэнтар дзяржаўнага «двара» (маёнтку) у Бабруйскім старостве датуецца 1639 годам[5]. Паселішча ўваходзіла ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва і налічвала 243 двары[6]. Пад 1684 годам Парычы ўпамінаюцца як цэнтар войтаўства ў тым самым старостве[7].
У 1717 годзе ўпамінаецца Парыцкае (Барыцкае) староства. Паводле люстрацыі ад 3 чэрвеня 1765 году, мястэчка зьяўлялася цэнтрам ключа Бабруйскага староства, якое знаходзілася ў пасэсіі ў стражніка польнага пана Лопата.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Парычы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні (у 1795—1796 гадох называлася Менскім наместніцтвам). 5 красавіка 1797 году паселішча перайшло ў валоданьне адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. У 1798 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую царкву зь юрысдыкцыі Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату. Пад 1800 годам Парычы ўпамінаюцца як мястэчка[8]. У 1819 годзе замест ранейшай у мястэчку збудавалі новую царкву, асьвечаную ў імя Сьвятога Духа (мэтрычныя кнігі захоўваліся з 1801 году). На 1848 год у Парычах было 250 двароў, на 1866 год — 265. Да 1855 году працаваў цукровы завод (у 1845 годзе вырабіў 375 пудоў цукру). У 1863 годзе ў мястэчку ўзьвялі царкву ў імя Сьвятой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры жаночай вучэльні духоўнага ведамства[9]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Парычах было 442 двары, дзейнічалі 2 царквы і 5 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі 75 крамаў, аптэка, 2 заезныя двары, карчма, 2 народныя і духоўная вучэльні, сельская лячэбніца, паштова-тэлеграфная кантора і пазыкова-ашчаднае таварыства; у фальварку існавала вінакурня. У пачатку XX ст. у мястэчку дзейнічалі 2 царквы і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі бровар, гарбарны і 2 канатныя заводы, прыстань, 2 народныя вучэльні, жаночая духоўная вучэльня (пры ім узорная школа), 2 лякарні, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора. На 1908 год — 520 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Парычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваныя. З 24 ліпеня 1924 году мястэчка Парычы — цэнтар утворанага раёну, які ўваходзіў у склад Бабруйскай акругі (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а потым: ад 20 лютага 1938 году — у Палескай, з 20 красавіка 1944 году — у Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 году — у Гомельскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году савецкія ўлады скасавалі мястэчкі як афіцыйны тып населеных пунктаў: Парычы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
9 чэрвеня 1960 году цэнтар раёну перанесьлі ў Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году савецкія ўлады перайменавалі Шацілкі ў Сьветлагорск, а Парыцкі раён — у Сьветлагорскі[10]. На 1999 год у Парычах было 780 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Разьмяшчаюцца на раўніне Гомельскае Палесьсе, сярэдняя тэмпэратура паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Каля мястэчка — паклады гліны.
Знаходзяцца за 33 км ад Шацілавічаў, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Шацілавічы (лінія Жлобін — Каленкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Каленкавічы)[11]. Прыстань і паромная пераправа на рацэ Бярэзіне (басэйн Дняпра).
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

- XVII стагодзьдзе: 1639 год — 239 чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 129 чал., у тым ліку 111 сялянаў і 18 шляхты
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 2 тыс. чал.[12]; 1897 год — 3884 чал., зь іх 3132 юдэяў[13]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 4 тыс. чал.; 1908 год — 4485 чал.; 1939 год — 3,7 тыс. чал.; 1998 год — 2,8 тыс. чал.; 2000 год — 2,5 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2,4 тыс. чал.[15]; 2006 год — 2,3 тыс. чал.[16]; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2109 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 1833 чал.[18]; 2017 год — 1816 чал.[19]; 2018 год — 1805 чал.[1]
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Парычах працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе лякарня.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Камсамольская вуліца | Царкоўная вуліца |
Майская вуліца | Рынкавая вуліца |
Майская вуліца плошча | Рынак пляц |
Маякоўскага вуліца | 2-я Бабруйская вуліца |
Сацыялістычная вуліца | Палявая вуліца[20] |
? | Мяшчанская вуліца |
? | 1-я Капцанская вуліца |
? | 2-я Капцанская вуліца |
? | 1-я Мікалаеўская вуліца |
? | 2-я Мікалаеўская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Парычаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Сянная і Шпітальная (Бальнічная), а таксама Сянны завулак.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За 0,5 км на паўночны захад ад Парычаў знаходзіцца паселішча эпохі нэаліту (5—3 тыс. да н. э.).
- Дом лесапрамыслоўцы (пачатак ХХ ст.)
- Заезны двор (канец ХІХ ст.)
- Здудзіцкі каменны крыж (не пазьней за XІV ст.)
- Лякарня (драўляны будынак, 2-я палова ХІХ ст.)
- Могілкі юдэйскія
- Школа царкоўнапрыходзкая (1901)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Сядзіба Пушчыных (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Духа (1816—1819)
- Царква Сьвятой Марыі Магдалены (1863)
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мікалай Міцкевіч (1901—1954) — беларускі тэатральны дзяяч
Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Міхаіл Пушчын (1800—1869) — генэрал-маёр, сябра А. С. Пушкіна
- Абрам Баскін (1894—1838) — намесьнік валаснога камісара ў Парычах у 1918—1919 гадох, народны камісар працы БССР у 1931—1933 гадох[21]
- Алена Аладава (у дзявоцтве Пук; 1907—1986) — заслужаная дзяячка мастацтваў БССР (1966 год), мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР (1944—1977), заслужаная дзяячка культуры Польшчы. У 1916—1922 гадох жыла ў Парычах.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Алфавитный список улиц по Паричи(рас.) Белпошта Праверана 19 студзеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 297.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 282.
- ^ Кернажыцкі К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. — Менск, 1931.
- ^ ЭГБ. — Менск: 1999 Т. 5. С. 426.
- ^ Рассадзін С. Я., Рызнаокі Г. М., Петухоў А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў Рэгіянальны партал — Светлагорск Праверана 19 студзеня 2012 г.
- ^ Маслюкоў Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 26 сакавіка 1991. С. 3.
- ^ Грабянчук І. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Менск: Беларусь, 2003. С. 693—694.
- ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
- ^ Гомельская область. Общегеографический атлас. — Мн., 2005. С. 1.
- ^ Jelski A. Parycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 875.
- ^ Perzashkevich O. Village of Parichi(анг.) JewishGen KehilaLinks Праверана 19 студзеня 2012 г.
- ^ БЭ. — Менск: 2001 Т. 12. С. 156.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Плян мястэчка Парычаў 1885 году
- ^ Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 1. — Менск: Беларусь, 2000. — 511 с. ISBN 985-01-0254-3.
- Памяць: Светлагорск. Светлагорскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. У 2 кн. Кн. 2. — Менск: Беларусь, 2003. — 750 с.: іл. ISBN 985-01-0255-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Парычы, Radzima.org
- Зьміцер Бартосік. Парычы. Мястэчка на рацэ, Радыё Свабода, 12 кастрычніка 2005 г.
|