Поразаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Поразаў
трансьліт. Porazaŭ[a]
Вуліца і касьцёл
Вуліца і касьцёл
Coat of Arms of Porazava.png Flag of Porazava.png
Герб Поразава Сьцяг Поразава
Першыя згадкі: 15 стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 29 чэрвеня 1518
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
Пасялковы савет: Поразаўскі
Насельніцтва: 864 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231982
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′10″ пн. ш. 24°22′7″ у. д. / 52.93611° пн. ш. 24.36861° у. д. / 52.93611; 24.36861Каардынаты: 52°56′10″ пн. ш. 24°22′7″ у. д. / 52.93611° пн. ш. 24.36861° у. д. / 52.93611; 24.36861
Поразаў на мапе Беларусі ±
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Поразаў[2] (з 1958 году — Поразава[3]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 864 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км ад Сьвіслачы, за 112 км ад Горадні.

Поразаў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі клясыцызму і палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў, помнікі архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Поразава

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Поразаў упамінаецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых зьвестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Поразаву Магдэбурскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 году атрымала яго паўторна[4]). У рэвізорскім лісьце ад 4 сьнежня 1615 году зазначалася:

« …король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… »

У чэрвені 1616 году Поразаў атрымаў герб: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках»[5]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца-пахавальня Бутаўт-Андрайковічаў, 1902 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету[6] Гарадзенскай губэрні. На 1878 год у мястэчку было каля 300 дамоў.

У канцы XIX ст. у Поразаве дзейнічалі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[7]. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру вытворчасьці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[8].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Поразаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР[9]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Поразаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Поразаў увайшоў у склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і з 12 кастрычніка 1940 году — сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

30 красавіка 1958 году Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Поразаўскі сельсавет ліквідавалі, а населеныя пункты гэтага сельсавету перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пасялковага савету[10][11]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Сьвіслацкага раёну. 1 студзеня 2014 году пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаве[12].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 207 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 124, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 79[13]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 юдэяў[14]; 1897 год — 1,5 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[15]; 1998 год — 1450 чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 913 чал.[18]; 2017 год — 900 чал.[19]; 2018 год — 864 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, спэцшкола-інтэрнат (зачыненая), лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Сьвіслацкая вуліца[20]
Крапіўніцкая вуліца
Школьная вуліца
Кастрычніцкая вуліца
17 верасьня вуліца Маташанская вуліца
Царкоўная вуліца
Мсьцібаўская вуліца
Леніна вуліца Слонімская вуліца[20]
Ружанская вуліца
Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Ваўкавыская вуліца
Гарнастаевіцкая вуліца
Пралетарская вуліца
Сацыялістычная вуліца Суботка вуліца
Польная вуліца
Якуба Коласа вуліца Навадворская вуліца
Берасьцейская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца[21]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемства вытворчасьці лазовай мэблі.

  • ААТ «Сьвіслацкая фабрыка лазовай мэблі»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Porazava

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1958 г. О преобразовании деревни Порозов Порозовского района Гродненской области в городской поселок
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 308
  4. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 461.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 497.
  7. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  8. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
  9. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  10. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1958 г. О преобразовании деревни Порозов Порозовского района Гродненской области в городской поселок(рас.)
  11. ^ Порозовский поселковый Совет депутатов и исполнительный комитет(рас.), Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Перечень наименований географических объектов, изменивших род объекта в 2013 году(рас.) / Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  14. ^ Krzywicki J. Porozów // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 826.
  15. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  16. ^ ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 550.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ а б Плян Поразава 1868 году
  21. ^ Назвы вуліц у Поразаве(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Поразаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў