Лынтупы
Лынтупы лац. Łyntupy | |||||
Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Пастаўскі | ||||
Сельсавет: | Лынтупскі | ||||
Вышыня: | 211 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1451 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2155 | ||||
Паштовы індэкс: | 211870 | ||||
СААТА: | 2240828905 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 26.31667° у. д.Каардынаты: 55°3′0″ пн. ш. 26°19′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 26.31667° у. д. | ||||
± Лынтупы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лы́нтупы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Лынтупцы. Цэнтар сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1451 чалавек[1]. Знаходзяцца за 42 км ад Паставаў і за 4 км ад граніцы зь Летувою. Чыгуначная станцыя на лініі Падбродзе — Каралеўшчына, аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Паставамі і Сьвірам.
Лынтупы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Лынтупы ўтварыўся ад назвы ракі Лынтупкі, што ў балтаў і фінаў літаральна перакладаецца як 'птушыная рака'. Паводле Ёсіфа Быхаўца, такую назву паселішча магло атрымаць толькі ў часы знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі балтаў (IV—IX стагодзьдзі)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Лынтупы датуецца 1385 годам[4]. У 1459 годзе ваявода віленскі А. Даўгірдовіч фундаваў тут драўляны касьцёл Сьвятога Андрэя. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Лынтупы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтваа. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзэнаў.
Паводле інвэнтару, на 1591 год у Лынтупах існаваў Рынак і 2 вуліцы — «Да млына» і «Да сяла Судоўскага», 28 дымоў. Сядзіба ўладара маёнтку складалася з старога дома з 6 памяшканьнямі і гаспадарчых пабудоваў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лынтупы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 9 верасьня 1801 году ў Завілейскім павеце Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня 5 траўня 1831 году ў мястэчка ўвайшлі аддзелы паўстанцаў, адкуль яны накіраваліся ў Ашмянскі павет. У 1843 годзе Лынтупы сталі цэнтрам воласьці Сьвянцянскага павету. У 1854—1939 гадох маёнтак належаў Бішэўскім.
На 1885 год у Лынтупах было 13 двароў, дзеялі касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі валасная ўправа, школа (адкрылася ў 1866 годзе), багадзельня, 3 крамы і карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, якая злучыла Полацак зь Вільняю. У канцы XIX стагодзьдзя маёнтак Лынтупы складаўся зь мястэчка Лынтупаў, вёсак Шудаўцаў, Казнадзеюшкаў, Пожлікаў, Пешкаўцаў і засьценкаў Стукаўшчызны, Яўнелішкаў, Жакаў, Балдука, Сенькішкаў, або Балдучка, Трабуцішкаў, Ігнацішкаў (усе яны належалі да Лынтупскай сельскай суполкі). Празь мястэчка праходзіла вузкакалейка Новасьвянцяны — Глыбокае. У пачатку XX стагодзьдзя Бішэўскія збудавалі ў Лынтупах двухпавярховы мураваны палац (захаваўся), раней тут заклалі парк з рэдкімі пародамі дрэваў, выкапалі ўручную 3 ставы, якія злучаліся ручаямі. У 1904 годзе ў мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод. У 1908 годзе на месцы ранейшага драўлянага збудавалі мураваны касьцёл. У 1909 годзе ў Лынтупах адкрылася расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Лынтупы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, каля мястэчка праходзіла лінія фронту.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лынтупы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лынтупы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету. Мясцовую вучэльню рэарганізавалі ў прагімназію. На 1937 год у мястэчку было 194 двары.
У 1939 годзе Лынтупы ўвайшлі ў БССР, у Пастаўскі раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1967 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 8 красавіка 2004 году Лынтупскі пасялковы савет расфармавалі, замест яго ўтварыўся Лынтупскі сельсавет (Лынтупы не ўваходзяць у яго склад, але зьяўляецца яго цэнтрам). 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[6].
-
Інтэр'ер касьцёла
-
Брама
-
Мост цераз Лынтупку
-
Сынагога
-
Сьвянцянская вуліца
-
Чыгуначная станцыя
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVI стагодзьдзе: 1591 год — 150 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 477 чал., у тым ліку 406 каталікоў, 11 праваслаўных, 50 юдэяў, 6 эвангелістаў, 4 магамэтаніны[7]; 1885 год — 214 чал.; 1897 год — 685 чал.
- XX стагодзьдзе: 1975 год — 2 тыс. чал.; 1989 год — 2,1 тыс. чал.; 1997 год — 2,2 тыс. чал.; 1998 год — 2,1 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1,8 тыс. чал.; 2006 год — 1,8 тыс. чал.[9]; 2008 год — 1,8 тыс. чал.; 2009 год — 1609 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 1519 чал.[11]; 2017 год — 1478 чал.[12]; 2018 год — 1451 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Лынтупах працуюць аптэка, лякарня, вэтэрынарны ўчастак, 2 дзіцячыя сады, сьпіртзавод, дом побыту, лясьніцтва, міліцэйскі пастарунак, 5 крамаў, лазьня, мэтэастанцыя, АТС, філія ашчаднага банку, філія ПМК-21, пажарная каманда, пошта, нафтабаза, электрастанцыя, цэх дрэваапрацоўкі, сталоўка, хлебанарыхтоўчае прадпрыемства, сярэдняя школа, бібліятэка.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Галубкова вуліца | Сьвянцянская вуліца |
Бяз назвы | Рынак пляц |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Мэтэастанцыя. Пункты мытнага афармленьня Лынтупы-1 і 2.
У пачатку 1990-х гадоў у Лынтупах адкрыўся пашывачны цэх Віцебскай фабрыкі «Сьцяг індустрыялізацыі», пры саўгасе адкрыўся цэх намоткі электраматораў і трансфарматараў, у 1992 годзе дапаможны цэх пашыву дзіцячых куртак.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Лынтупскай школе дзее музэй «Беларуская хатка» (адкрыўся ў 1992 годзе намаганьнямі М. Нячаевай).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На паўночны захад ад Лынтупаў знаходзіцца курганны могільнік балтаў X—XI стагодзьдзяў
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала (1908—1914)
- Могілкі старыя каталіцкія, капліцы
- Сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх (пач. ХХ ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сядзіба, вежа
-
Сядзіба парк
-
Каплічка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 334.
- ^ Быхавец, І. Лынтупы // Роднае слова. — 1994. — № 11. — С. 74—77.
- ^ Зямчонак І., Мальцаў У. Лынтупы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 407.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 851.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 383.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Быхавец І. Лынтупы і наваколле: гістарычны нарыс. — Паставы, 1993. — 83 с.
- Харэўскі С. Маршруты па Беларусі: Балдук mon amour // Наша Ніва 17 красавіка 2009 г.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|