Клявіца (Гарадзенская вобласьць)
Клявіца | |
трансьліт. Kliavica | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Граўжышкоўскі |
Вышыня: | 131 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Паштовы індэкс: | 231113 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′14″ пн. ш. 25°44′18″ у. д. / 54.28722° пн. ш. 25.73833° у. д.Каардынаты: 54°17′14″ пн. ш. 25°44′18″ у. д. / 54.28722° пн. ш. 25.73833° у. д. |
± Клявіца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Кляві́ца[1] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавету. Вёска разьмешчана ў пагранічнай зоне[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў ХIХ ст. Умястоўскім.
Касьцёл сьв. Антонія быў узьведзены Ўмястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвіліскай парафіі (цяпер Летува) у якасьці філіяльнага (у другой палове ХIХ ст. капліца была далучана да сурвіліскай парафіі Вішнеўскага дэканату). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязьвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзьбітэрыем. Праваруч ад уваходу стаяла званіца, абнесеная бярвяной агароджай. Руіны касьцёлу захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёньня ацалелі толькі парослыя хмызьняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосьце на поўдзень за вёскай, зьлева ад шашы на Летуву.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 131 чалавек[3]
- 1999 год — 239 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайне
- Каталіцкая капліца
- Крыж на скрыжаваньні дарог
-
Крыж на скрыжаваньні дарог
-
Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайне
-
Капліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 92
- ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт дзяржаўнага пагранічнага камітэту РБ
- ^ Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клявіца (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў