Зэльва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зэльва
трансьліт. Zeĺva
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Zelva coat.svg Zelva flag.svg
Герб Зэльвы Сьцяг Зэльвы
Першыя згадкі: 1258
Магдэбурскае права:  ?[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Насельніцтва: 6906 чал. (2016)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Паштовы індэкс: 231940
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°9′ пн. ш. 24°49′ у. д. / 53.15° пн. ш. 24.817° у. д. / 53.15; 24.817Каардынаты: 53°9′ пн. ш. 24°49′ у. д. / 53.15° пн. ш. 24.817° у. д. / 53.15; 24.817
Зэльва на мапе Беларусі ±
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Зэльва
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зэ́льва — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Зальвянцы. Адміністрацыйны цэнтар Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 6906 чал. (2016)[2]. Знаходзіцца за 132 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы.

Зэльва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся былы тэатар Сапегаў (цяпер царква) у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. У двары царквы стаіць помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс мураванага гасьцінага двара на Рынку, дзе праводзіўся славуты Зэльвенскі кірмаш, найбольшы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Зэльва» ўтварыўся ад назвы рэчкі Зальвянкі, раней Зальвеі. Тым часам гідронім мае балцкае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладныя адпаведнасьці ў сучасных мовах адсутнічаюць[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Зэльвы

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйна[4] пачатак гісторыі Зэльвы вядзецца ад 1258 году, калі ў Іпацьеўскім летапісе ўпамінаецца населены пункт, што існаваў на яе месцы. Імаверна, старажытнае паселішча знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага мястэчка, дзе існуе гара, якая ўзвышаецца над навакольлем на 20—25 мэтраў[5].

Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі, першы пісьмовы ўпамін пра Зэльву (Вялікую Зэльву) як сяло датуецца 1470 годам, калі Міхал Нацавіч заснаваў тут касьцёл[6]. У 1477 годзе касьцёл зьявіўся ў суседнім маёнтку Малая Зэльва, уладаньні Івана Гінейтавіча. У XVI ст. паселішчам валодалі Вішнеўскія, Ільлінічы, Забярэзінскія, Зяновічы, Камароўскія і інш. У 1524 годзе Вялікая Зэльва ўпамінаецца ў дакумэнтах як мястэчка ў складзе Ваўкавыскага павету. У першай палове XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Сапегаў.

Мураваныя крамы на Рынку, 1723 год

У 1616 годзе Зэльва складалася зь невялікага Рынку і трох вуліцаў; працавалі 17 шынкоў і 2 млыны. У 1643 годзе князь Казімер Леў Сапега прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1720[6] годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у мястэчку штогадовы кірмаш, які на працягу 130 гадоў заставаўся найбольшым у Вялікім Княстве Літоўскім. Сюды прыязджалі купцы з Украіны, Польшы, Швэцыі, Даніі, Італіі, Прусіі, Аўстрыі, Францыі і Расеі. Пасярод Рынку існаваў гасьціны двор з 200 крамамі. Апроч кірмашоў, разьвіцьцю Зэльвы спрыяла і зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвым шляху Менск — Слонім — Ваўкавыск — Горадня — Беласток. На рацэ Зальвянка, якая была ў той час суднаходным прытокам Нёмана, існаваў рачны порт. Сапегі ганарыліся мястэчкам, называлі яе «Зэльвенскім графствам». У XVIII ст. тут зьявіўся тэатар, у якім гралі беларускія, польскія і францускія акторы. У 1739 годзе пачала дзейнічаць рэзыдэнцыя ордэну піяраў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Зэльва апынулася ў склад Расейскай імпэрыі. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі, вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў, нацыянальна-вызвольным паўстаньні К. Каліноўскага. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі Зэльву ў Сапегаў. На 1863 год тут было 163 будынкі.

У 1886 годзе праз Зэльву прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. У канцы XIX ст. працавалі 2 броварныя і медавараны заводы, сьвечачная майстэрня, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, лесапільня. У пач. XX ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Зэльва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Зэльва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Зэльва ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (у 1962—1966 гадох уваходзіла ў склад Ваўкавыскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 12 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 1103 чал., зь іх 276 хрысьціянаў (159 муж. і 117 жан.), 827 юдэяў (452 муж. і 375 жан.); 1830 год — 621 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 453, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 155[8]; 1857 год — 1950 чал.[9]; 1863 год — 1316 чал., у тым ліку 824 юдэі[10]; 1897 год — 2879 чал.[11]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,8 тыс. чал.[12]; 1971 год — 4,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.[13]; 2007 год — 7,7 тыс. чал.; 2008 год — 7,7 тыс. чал.; 2016 год — 6906 чал.[2]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Млынавая вуліца
50 год ВЛКСМ вуліца Касьцельная вуліца
Булака вуліца Фабрычная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Выганская вуліца
Пушкіна вуліца Ружанская вуліца[14]
Савецкая вуліца Царкоўная вуліца Маршалкаўская вуліца

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Зэльвенскага раённага спажывецкага таварыства
  • РУП «Трыкатажная фабрыка „Зальвянка“»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гістарычным Рынку

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы. На беразе Зэльвенскага вадасховішча знаходзіцца турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каплічка (XIX ст.; каталіцкая)
  • Касьцёл (1815, паводле іншай вэрсіі, тэатар Сапегаў[15]; цяпер царква Сьвятой Тройцы БЭМП)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1913)
  • Млын (кан. XIX ст.)
  • Чыгуначная станцыя (XIX ст.)

У двары Зэльвенскай царквы — помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гасьціны двор (XVIII ст.)
  • Сынагога (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ларыса Геніюш (Міклашэвіч, 1910—1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 140.
  4. ^ История(рас.). Зельвенский районный исполнительный комитетПраверана 1 лютага 2011 г.
  5. ^ Піваварчык С. Зэльва // Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 1: А — К. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 377.
  6. ^ а б Шаблюк В. Зэльва // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 660.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. С. 87—97.
  10. ^ Witanowski M. Zelwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 566.
  11. ^ БЭ. Т. 7. — Менск, 1998. С. 121.
  12. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  13. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  14. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
  15. ^ Загорская М., Багданаў У. Што ў Бога за кулісамі? // «Салідарнасць» № 50 (541), 23 сьнежня 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Зэльвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў