Перайсьці да зьместу

Любча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любча
лац. Lubča
Замак Радзівілаў
Замак Радзівілаў
Герб Любчы


Магдэбурскае права: 1590
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Любчанскі сельсавет
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва: 1080 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231425
СААТА: 4243859904
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′7″ пн. ш. 26°3′26″ у. д. / 53.75194° пн. ш. 26.05722° у. д. / 53.75194; 26.05722Каардынаты: 53°45′7″ пн. ш. 26°3′26″ у. д. / 53.75194° пн. ш. 26.05722° у. д. / 53.75194; 26.05722
Любча на мапе Беларусі ±
Любча
Любча
Любча
Любча
Любча
Любча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лю́бча[2] — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Нёману. Уваходзіць у склад Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1080 чалавек[1]. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда).

Любча — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак Радзівілаў ў стылі готыкі і рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў.

Тапонім Любча ўтварыўся ад слова любіць або ад імя Люб.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Любчу як аб’ект выправаў крыжакоў зьмяшчаецца ў нямецкіх хроніках і датуецца 1401 годам. З 1507 году паселішча знаходзілася ў складзе Наваградзкага ваяводзтва. У 1517 годзе ўладальнікамі Любчы былі Г. Ельмановіч і М. Меляшковіч; апошні заснаваў тут мястэчка[3]. З 1528 году паселішча знаходзілася ў валоданьні ваяводы віленскага А. Гаштольда, з 1574 году — старосты жамойцкага Яна Кішкі, які ў 1581 годзе заснаваў тут школу і арыянскі храм (з XVII ст. — кальвінскі збор).

Герб Любчы, 1644 г.

У 1590 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і двума срэбнымі рыбамі»[3]. У 1606 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў, якія з мэтай эканамічнага ўмацаваньня і павелічэньня паселішча запрасілі сюды мяшчанаў зь Менску, Наваградку і іншых каралеўскіх местаў.

Любча. Ю. Пешка, пачатак XIX ст.

У XVII ст. у Любчы ствараліся рамесныя цэхі, таксама існавала друкарня, заснаваная П. Б. Кмітам, дзе выдавалася мэдычная і гістарычная літаратура, паэтычныя творы і інш. У канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў у мястэчку збудавалі мураваны замак. У 1644 годзе Любча атрымала новы герб[3]: «у блакітным полі брама з дзьвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт»[4]. У гэты час тут было 144 двары, Рынак, 4 вуліцы.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе шматлікі загон запароскіх казакоў пад камандаю І. Залатарэнкі пераправіўся празь Нёман і прыступам узяў Любчанскі замак, фактычна цалкам яго разбурыўшы; казакі таксама разрабавалі мясцовую друкарню. На 1671 год у мястэчку засталося 116 двароў, дзеялі кальвінскі збор і царква[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мястэчка і замак з мапы XVII ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Любча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У 2-й палове XIX ст. паселішча знаходзілася ў валоданьні Фальц-Фэйнаў.

На 1884 год у Любчы было каля 200 двароў. У канцы ХІХ стагодзьдзя дзеялі царква і 2 сынагогі, працавалі школа і 21 крама, праводзіліся штотыднёвыя таргі[5]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 444 двары, дзеялі царква і сынагога, працавалі жаночая царкоўна-прыходзкая школа, аптэка, 70 крамаў і корчмы, штогод зьбіраўся кірмаш.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Любчу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Любчанскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі[7], з 27 лютага 1919 году — у Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы Літвы і Беларусі. Па савецка-польскай вайне згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Любча апынулася ў складзе Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны ў Наваградзкім павеце. У гэты час у мястэчку і суседнім фальварку было 108 двароў.

У 1939 годзе Любча ўвайшла ў БССР, дзе з 1940 году стала цэнтрам Любчанскага раёну Баранавіцкай, з 1954 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1956 годзе Любчанскі раён ліквідавалі.

У 2003 годзе ўтварыўся дабрачынны фонда «Любчанскі замак», які сіламі валянтэраў-энтузіястаў праводзіць аднаўленьне замка. 24 ліпеня 2014 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Любчы «барокавая тарча, у блакітным полі якой выява срэбнай падковы, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж мэталу прымацоўваюцца на абодвух яе гаках. Унутры падковы выява дзьвюх рыб (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз»[8].

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 226, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 234, жабракоў 2[9]; 1884 год — 1,3 тыс. чал.[10]; 1897 год — 3239 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,6 тыс. чал.[11]; 1921 год — 937 чал.; 1996 год — 1628 чал.; 1997 год — 1545 чал.[12]; 1999 год — 1498 чал.[13]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1157 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 1081 чал.[15]; 2016 год — 1059 чал.[16]; 2017 год — 1081 чал.[17]; 2018 год — 1080 чал.[1]

У Любчы працуюць школа, лякарня, 2 бібліятэкі, 7 крамаў і інш.

Плян Любчы, 1938 г.

Картаграфічны матэрыял (каля 1645 году) дае ўяўленьне пра гістарычны плян і забудову Любчы. Адметнасьць пляну — рэгулярныя асновы: простыя вуліцы, выразны падзел тэрыторыі на кварталы, разьмяшчэньне Рынку ў цэнтры мястэчка на галоўнай восі кампазыцыі, якая бярэ пачатак ад замка. Стоячы на ўзгорку, замак нібы ўзначальваў мястэчка, якое месьцілася ў ягоным падножжы. Кірунак вуліцаў падпарадкоўваўся рацэ: яны ідуць паралельна ці пэрпэндыкулярна да яе. Канцы вуліцаў замыкаліся брамамі, у асобных месцах паміж імі былі платы. Шэсьць жылых кварталаў улучалі каля 150 дамоў. Сярэдзіну шырокага прастакутнага пляца (каля 1,5 га) займалі гандлёвыя рады і майстэрні рамесьнікаў. Уся забудова, з выняткам асобных частак уязных брамаў, была драўлянай.

Рэгулярны плян і забудова мястэчка — цікавы прыклад перайманьня мескай будаўнічай дзейнасьці фэадаламі. Гэтым Любча прыкметна адрозьнівалася ад іншых падобных паселішчаў Беларусі сярэдзіны XVII ст.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Леніна вуліца Дзяляціцкая вуліца
Пратасені вуліца Наваградзкая вуліца
Савецкая вуліца Замкавая вуліца
Салабуціна плошча Рынак пляц

Апроч таго, у Любчы існавалі Капашчаўская і Рыбная вуліцы[18].

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

  • Сельская гаспадарка «Прынёманскі»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў»[19].

За 1,5 км на паўночны ўсход ад мястэчка месьціцца стаянка эпохі мэзаліту і больш позьняга часу.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Ўладзімера (1889)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 289
  3. ^ а б в г Бянько У., Шаблюк В. Любча // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 229.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  5. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ «Об учреждении гербов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской и Гродненской областей». Указ Президента Республики Беларусь от 24 июля 2014 г. № 373(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  10. ^ Jelski A. Lubcz // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 393.
  11. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  12. ^ Бянько У., Шаблюк В. Любча // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 414.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 399.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Liubtsh ve-Delatitsh: sefer zikaron [Lubtch and Delatich: in the memory of the Jewish community] / Ed. K. Hilel. Haifa: Former Residents of Lubcha–Dzialacicy in Israel, 1971.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  20. ^ Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на кастрычнік 2011 году // Гарадзенскі рэгіянальны сайт Праверана 30 верасьня 2011 г.
  21. ^ Сьвякла В.. Рукапісы не гараць. Мікалай Вінар // TUT.BY, 2 траўня 2012 г. Праверана 28 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]