Перайсьці да зьместу

Ула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ула
лац. Uła
Населены пункт
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Бешанковіцкі
Сельсавет Ульскі
Першыя згадкі XIV ст.
Магдэбурскае права 31 сакавіка 1648
Геаграфія
Вышыня НУМ 134 м
Часавы пас
Каардынаты 55°13′36,10″ пн. ш. 29°14′37,40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 679 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2131
Паштовы індэкс 211375
СААТА 2205895048
Нумарны знак 2
Ула на мапе Беларусі ±
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула
Ула

У́ла, Ву́ла — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Улы ў Дзьвіну. Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 679 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Бешанковічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўжа (лінія Віцебск — Полацак). Аўтамабільныя шляхі злучаюць паселішча зь Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і шашай Віцебск — Полацак. Рачная прыстань.

Ула — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім У́ла[1] ўтварыўся ад назвы ракі. Тым часам гідронім, на думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, мае славянскую аснову, сэнсавае значэньне якой — 'зьвязак, злучэньне' (тое ж, што і случ)[2]. Побач з афіцыйнай назвай таксама традыцыйна ўжываецца варыянт Ву́ла.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага сучасная Ула ўзьнікла ў Інфлянцкую вайну (1558—1582) як ўмацаваны пункт, і яе нельга блытаюць з аднайменным прыватным мястэчкам, што існавала за 35 км на поўдзень[3]. У гэты час Ула ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У 1563 год на загад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на мысе пры сутоках Дзьвіны і Улы пачалося ўзьвядзеньне замка, але работы, якімі кіраваў вэнэцыянскі інжынэр, спыніў напад аддзелу войскаў Маскоўскай дзяржавы; будаўнікі загінулі. Увосень 1568 году замак адбудавалі. Да сярэдзіны 1570-х гадоў пад сьценамі фартэцыі ўзьнікла места Ула[3]. 10 красавіка 1577 году Жыгімонт Аўгуст надаў Уле пэўныя мескія правы. 27 студзеня[3] 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў месту герб: «у чырвоным полі замак зь вежай пасярэдзіне»[4] («замок и вежу одну»[3]). У 1580 год на загад Стэфана Баторыя вакол замка насыпалі магутны вал (6 м вышынёй). Па Інфлянцкай вайне места страціла сваё стратэгічнае значэньне і трапіла ў прыватныя рукі.

31 сакавіка 1648 году Ула атрымала Магдэбурскае права[3]. У 1669 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Духа. На 1764 год у месьце было 8 вуліцаў і 2 слабады, 187 двароў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ула апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Полацкай (1793—1796), а з 1802 году — Віцебскай губэрняў. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1861 годзе стала цэнтрам воласьці.

На 1881 год у Вуле было каля 200 дамоў, існавалі валасная ўправа, 3 царквы, касьцёл, сынагога, школа, 4 габрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 крамаў, 6 заезных дамоў. Побач зь мястэчкам (за 1 км), у маёнтку Аўгустбэргу, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасьці лёцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх Дзьвіною ў Рыгу.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Улу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ула абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ула ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Улу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1931 году ў Бешанковіцкім раёне). Зь ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

8 красавіка 2004 году афіцыйны статус Улы панізілі да пасёлку[1], а 24 сьнежня 2009 году паселішчу надалі афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XVIII стагодзьдзе: 1764 год — 0,9 тыс. чал.[3]
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 1091 чал. (540 муж. і 551 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., купцоў-юдэяў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 226 муж. і 230 жан., сялянаў зямянскіх 287 муж. і 303 жан., аднадворцаў 2 муж. і 1 жан., адстаўных салдатаў 6 муж. і 2 жан.[6]; 1850 год — 1041 чал.; 1892 год — 1800 чал.[7]; 1900 год — каля 2,5 тыс. чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 1200 чал.; 2000 год — 2240 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1,2 тыс. чал.[9]; 2004 год — 1,4 тыс. чал.; 2010 год — 1069 чал.

У Вуле працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.

Афіцыйная назваГістарычная назва
Даватара вуліца?
Ленінская вуліцаПрабойная вуліца
Першамайская вуліца?
?Рынак пляц

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 383.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Макараў М. Ула // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 685.
  4. Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 246.
  5. 1 2 Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  7. Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 789.
  8. ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 574.
  9. БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 210.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]