Перайсьці да зьместу

Бартнікі (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бартнікі
Населены пункт
Каплічка-пахавальня Сьлізьняў
Каплічка-пахавальня Сьлізьняў
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Баранавіцкі
Сельсавет Вольнаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°18′17,50″ пн. ш. 26°09′48,70″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 107 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 163
Паштовы індэкс 225367
СААТА 1204807006
Нумарны знак 1
Бартнікі на мапе Беларусі ±
Бартнікі
Бартнікі
Бартнікі
Бартнікі
Бартнікі
Бартнікі

Ба́ртнікі[1] — вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавету. Размешчана за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 229 км ад Берасьця, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Менск. Да Бартнікаў далучана сумежная вёска Галёня, дзе знаходзіцца панская сядзіба Слізняў і аўтобусны прыпынак.

Назва вёскі паходзіць ад польскага слова bartnik — чалавек, які займаецца бортніцтвам (лясным пчалярствам), што сведчыла аб прафесійным занятку мясцовых жыхароў, альбо на прозвішча Бортнік. У мінулыя часы многія жыхары хадзілі па лесе і здабывалі мёд і воск дзікіх пчол ня толькі з натуральных дупелаў дрэў, але і з асабіста выдзеўбаных бартоў.

Бартнікі, Сядзіба Сьлізьняў (T. Boretti, 1900)
Бартнікі, Месца збору філярэтаў (T. Boretti, 1900)

Пазначана на мапе Шуберта першай паловы XIX стагодзьдзя як вёска Бортнікі з 40 дварамі.

У 1897 годзе вёска належала да Чэрніхаўскай воласьці Наваградзкага павету Менскае губэрні. Па перапісу тут былі: хлебазапасны магазін, 2 кузьні, капліца, ветраны млын, карчма. Побач з вёскай знаходзілася сядзіба Бартнікі: 1 двор, 19 жыхароў, працавалі вінакурны завод і ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польскае Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года у Берасьцейскай вобласьці, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінула 30 вяскоўцаў.

  • 103 двары, 528 жыхароў (1897)
  • 124 дамы, 688 жыхароў (1921)
  • 816 жыхароў (1939)
  • 545 жыхароў (1959)
  • 448 жыхароў (1970)
  • 181 чалавек (1999)
  • 120 двароў, 180 жыхароў (1998)
  • 84 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)
  • 107 чалавек (2010)
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 62