Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Ян Чачот

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Самаідэнтычнасьць Чачота

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную перайменаваць разьдзел Самасьвядомасьць Чачота ў Нацыянальная прыналежнасьць Чачота, бо самасьвядомасьць гучыць даволі вычварна ў гэткім кантэксьце. --Jauhienij 20:26, 30 студзеня 2010 (UTC)

Ня думаю, што карыстацца тэрмінам "Нацыянальная прыналежнасьць" будзе навукова ў дачыненьні да 19 стагодзьдзя Беларусі, хутчэй перакананы ў адваротным. А што вам вычварнага ў слове "самасьвядомасьць"?--Rasa (BLR) 20:52, 30 студзеня 2010 (UTC)
Самасьвядомасьць патрабуе нейкага прыметніка, напрыклад, нацыянальная самасьвядомасьць, бо per se гэтае слова азначае пэўны псыхічны стан, дзейнасьць альбо наогул самаўсьведамленьне. Вы слушна заўважылі наконт нацыянальнасьці. Можа вы згадзіцеся на самаідэнтычнасьць Чачота? Нават у ангельскай у такіх выпадках часьцей ужываецца self-identity чымся self-consciousness. Гэта крыху іншае. --Jauhienij 21:03, 30 студзеня 2010 (UTC)
Згода. Дзякуй. --Rasa (BLR) 21:10, 30 студзеня 2010 (UTC)
Вам дзякуй. --Jauhienij 21:12, 30 студзеня 2010 (UTC)

Дзеянні ўдзельніка Rasa

[рэдагаваць крыніцу]

Дзіўна, але навошта Вы выдалілі меркаваньне вядучага беларускага этнолага і культурнага антраполага Церашковіча? Ён піша: Ян Чачот не отождествлял себя с белорусами. Считая, что «самостоятельная обработка этого наречия без помощи посторонней подлежит сомнению».
АК: Терешкович П.В. Этническая история Беларуси XIX-нач.XX в.: в контексте Центрально-Восточной Европы. — Мінск: БДУ, 2004. — С. 75. — 223 с. — ISBN 985-485-004-8 --Azgar 19:06, 3 лютага 2010 (UTC)

Паважаны Azgar, прыведзеная Вамі спасылка несумненна цікавая, аднак Вы намагаліся зь яе дапамогай абвергнуць тэзіс "беларускі паэт", які ў прыведзенай крыніцы не аспрэчваецца. Сп. Церашковіч піша пра "атаясамленьне" і не запярэчвае, што Чачот пісаў у тым ліку і па-беларуску і на беларускай фактуры (а менавіта таму Чачот беларускі паэт). Што ж да "атаясамленьне" - у артыкуле зьявіўся падразьдзел "Самаідэнтычнасьць Чачота". Сказанае ў ім сп. Церашковічу не пярэчыць. --Rasa (BLR) 23:51, 3 лютага 2010 (UTC)
Дрэнна тое, што Вы выдалілі спасылку на паважанага аўтара. Я не пісаў, што Чачот не беларускі паэт, я пісаў тое, што ён не атаясалмяў сябе з беларусамі per былога кіраўніка катэдры этналогіі БДУ Церашковіча. У падразьдзеле «Самаідэнтычнасьць Чачота» ёсьць тэза, што ён не атаясалмяў сябе з палякамi - трэба дадаць тое ж аб беларусах. --Azgar 13:50, 4 лютага 2010 (UTC)
1. Акурат тут Ваша праўка, дзе "беларускі й польскі паэт" было заменена Вамі на "польскі паэт", а далей была дададзена спасылка на сп.Церашковіча ў падтрымку праўкі. 2. Прапануеце падкрэсьліць, што ліцьвін не лічыў сябе беларусам? Цікава, а хто лічыў сябе беларусам у першай палове 19 ст? --Rasa 21:40, 4 лютага 2010 (UTC)
    • Мабыць, нiкто... --178.122.76.40 11:58, 4 чэрвеня 2010 (UTC)

Наконт "па-руску пяем"

[рэдагаваць крыніцу]

Прыбярыце з гэтых словаў гіпэрспасылку на расейскую мову і зьмяніце на "па-руску", бо маецца на ўвазе менавіта БЕЛАРУСКАЯ МОВА, а не расейская. Прабачце за нясьціпласьць, але думайце галавой, спадарове, асабліва над тым, што маецца на ўвазе пад выразам "па-руску".

P.S. Сам ня зьмяняў, бо аўтар адменіць праўку, вайна правак яшчэ распачнецца і нічога нікому не давядзеш.