Наваградзкі замак (баляда)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наваградзкі замак
Жанр: баляда
Аўтар: Ян Чачот
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 18181819
Перакладчык: Кастусь Цьвірка
Электронная вэрсія

«Наваградзкі замак» — баляда Яна Чачота, напісаная ў 18181819 гадох.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснову сваёй баляды Ян Чачот паклаў як рэальныя гістарычныя падзеі, зьвязаныя з вайной са швэдамі за часам Яна Казімера, так і народныя паданьні і вусныя расказы старых людзей пра злачынствы швэдаў на Беларусі[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баляда апавядае пра здраду літоўскага князя, які, закаўшыся ў швэдзкую дзяўчыну, дазволіў выманіць сабе са сховаў і аддаць Наваградзкі замак на захоп і разбурэньне швэдзкаму войску.

Вызначэньне жанру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледнікі творчасьці Яна Чачота Станіслаў Станкевіч і Ўладзімер Мархель пагаджаюцца на тым, што дадзены вершаваны твор нельга аднесьці да жанру баляды праз адсутнасьць элемэнту цудоўнасьці і фантастычнае таямніцы[2][3]. У сваім творы паэт імкнуўся адшукаць гістарычную праўду, што сьведчыла пра рацыяналістычны падыход да легендарнага матэрыялу.

Тэмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замкавая гара, вежы і царква ў 1-й палове XIX ст.
Сучасны выгляд рэшткаў замка

На думку Кастуся Цьвіркі, у балядзе адбіліся тагачасныя спрэчкі прыхільнікаў клясыцызму на чале зь Янам Снадэцкім і рамантыкаў, якія яшчэ толькі выходзілі на сцэну. Ян Чачот хацеў прымірыць рацыяналістычнасьць клясыцыстаў і пачуцьцёвасьць рамантыкаў[1]. Пра гэта яскрава сьведчаць першыя радкі паэтычнага твора:

Ёсьць людзі, якія нічога убачыць
У сьвеце ня ўмеюць душою.
Што воку адчыніцца, так і тлумачаць
Усё, нават «дзіва» любое.
А іншыя толькі душы сваёй зрокам
На сьвет і глядзяць мігатлівы.
Там бачаць, дзе пуста, дзе ўсё-ўсё пад змрокам,
І ўсюды ім мрояцца дзівы.

—Наваградзкі замак, 1—8

У гэтым выявілася агульная асаблівасьць балядаў Яна Чачота, якая заключалася ў спалучэньні двух пачаткаў — асьветніцка-рацыяналістычнага і рамантычнага[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 293. — 327 с.
  2. ^ Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 58. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  3. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура : другая палова XVIII--XIX стагоддзе. — Мінск: «Беларуская навука», 2007. С. 184
  4. ^ Уладзімер Мархель. Станаўленне Яна Чачота як паэта і фалькларыста // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 34

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]