Бібліятэкар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бібліятэкар — адмысловец у зьбіраньні, адборы, пашырэньні, разьмяшчэньні ды захоўваньні кнігазбораў, які забясьпечвае імі чытачоў бібліятэкі. Ягоная праца ўлучае:

  • утварэньне, пашырэньне ды захоўваньне ўпарадкаванага збору друкаваных выданьняў ды іх лічбавых відэа- і гуказапісаў;
  • адбор і параду ў набыцьці кнігаў ды іх лічбавых відэа- і гуказапісаў;
  • разьмеркаваньне ды складаньне сьпісу прыналежнасьцяў кнігасховішча;
  • вядзеньне бібліятэчнага запазычаньня ды міжбібліятэчнага пазычаньня;
  • атрыманьне й выдачу зьвестак прадпрыемствам аб кнігазборах;
  • дасьледаваньне, агляд ды зьмену паслугаў кнігасховішча чытачам;
  • распрацоўку ды выкананьне прыёмаў захоўваньня, разьмяшчэньня, разьмеркаваньня ды пошуку зьвестак;
  • падрыхтоўка кнігазнаўчых працаў ды справаздачаў;
  • пошук для чытачоў спасылак на друкаваныя выданьні[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Накід азначэньняў (анг.) Міжнароднае ўпарадкаванае разьмеркаваньне заняткаў. Міжнародная арганізацыя працы (9 ліпеня 2009). Праверана 7 верасьня 2011 г.