Перайсьці да зьместу

Леанід Маракоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Маракоў

лац. Leanid Marakoŭ
Леанід Маракоў
Дата нараджэньня 15 красавіка 1958(1958-04-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 сьнежня 2016(2016-12-17)[1] (58 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак мозгу[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, журналіст, гісторык
Навуковая сфэра журналістыка[2], літаратура[2] і гісторыя[2]
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Сайт marakou.org

Леані́д Уладзі́меравіч Марако́ў (псэўданімы: Уладзімер Маракоў, Анатоль Сінчукоўскі і іншыя; 15 красавіка 1958, Менск — 17 сьнежня 2016, Менск) — беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, энцыкляпэдыст.

У 1986-м скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам-наладнікам на заводзе ЭВМ, у АН БССР. Напачатку 1990-х г. зьмяніў род заняткаў, імпартаваў побытавую і прафэсійную радыёэлектроніку. Шмат падарожнічаў па Поўначы, Сыбіры, Казахстану, Далёкім Ўсходзе, па Заходняй Эўропе і ААЭ, быў пасьпяховым бізнэсмэнам.

У сярэдзіне 1990-х г. зноў зьмяніў від дзейнасьці, зьвярнуўся да вышукаў зьвестак пра свайго расстралянага бальшавікамі дзядзьку, улюбёнага вучня Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, паэта 1930-х г. Валера Маракова. Расьсьледаваньне біяграфіі паэта, пра каго пазьней Л. Маракоў напісаў манаграфію[3], іншых рэпрэсаваных сваякоў перайшло ў плянамернае і прафэсійнае дасьледаваньне гісторыі ўсіх пацярпелых у часы кіраваньня Сталіна дзеячаў культуры і грамадскасьці Беларусі. Гэта стала магчымым дзякуючы атрыманьню кароткачасовага доступу да сакрэтных архіваў КДБ Беларусі.

Маракоў — аўтар унікальнага энцыкляпэдычнага даведніка ў 10 тамах (15 кнігах, 9 зь якіх на пачатак 2008 г. былі надрукаваныя) «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991», у якім прыводзяцца біяграфіі больш за 20 000 расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлягерах (Гулагу) дзеячаў беларускай культуры. Іншыя значныя працы апублікаваныя Мараковым: «Вынішчэнне» — кніга, прысьвечаная дасьледаваньню рэпрэсіяў супраць беларускіх літаратараў; «Ахвяры і Карнікі» — дакумэнтальнае дасьледаваньне лёсаў ахвяраў і іх катаў у часы масавых растрэлаў 1930-х гг.; двухтамовы энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917—1967».

Першыя аповяды выйшлі 1998 г. У наступныя рокі выйшла сэрыя складанак[4]. Аповяды Маракова звычайна зыходзяць каранямі ў часы сталінскіх рэпрэсіяў і брэжнеўскага застою, прасочваюць лёсы людзей, якія супрацьстаяць таталітарнаму рэжыму. Герояў кніг Морякова адрозьнівае нянавісьць да несправядлівасьці, неспатольная смага змагацца за волю, за лепшае жыцьцё. Не чужыя Маракову таксама вострасюжэтныя, дынамічныя гісторыі, якія часта базуюцца на фактах з асабістай біяграфіі. Маракоў — сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2002 г., паўнапраўны сябра міжнароднага ПЭН-клюбу, ляўрэат шэрагу літаратурных прэміяў.

У шлюбе меў сына і дачку.

  1. Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст. Мн., 1999.
  2. Вынішчэнне. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Даведнік. Мн., 2000.
  3. Непамяркоўныя. Апавяданні. Мн., 2001.
  4. Непамяркоўныя — ІІ. Апавяданні. Мн., 2001.
  5. Трое. Апавяданні. Мн., 2001.
  6. 100 мініяцюр. Пра жыццё, смерць і каханне. Мн., 2002.
  7. 100 миниатюр (перевод с белорусского языка). Мн., 2002.
  8. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 1. Мн., 2002.
  9. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 2. Мн., 2002.
  10. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Смаленск, 2003.
  11. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Смаленск, 2003. Т. 2.
  12. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2004. Т. 3. Кніга 1.
  13. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 2.
  14. Толькі адна ноч. Мн., 2006.
  15. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 1. Мн., 2007.
  16. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
  17. Ахвяры і карнікі. Даведнік. Мн., 2007.
  18. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 1. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
  19. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 2. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
  20. Непамяркоўныя — ІІІ. Трэцяя спроба. Раман у апавяданнях. Мн., 2007.
  21. Запісы забітага кантрабандыста. Апавяданні. Мн., 2008.
  22. Непримиримые. Третья попытка. Рассказы. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2008.
  23. Яны не ведалі…. Апавяданні, запісы. Мн., 2009.
  24. Сшытак забітага кантрабандыста. Запісы. Мн., 2009.
  25. Рассказы: криминальные; о любви; убитого контрабандиста. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2009.
  26. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2009.
  27. Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920—1960. Мн., 2010.
  28. Непамяркоўныя. 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. Мн., 2012
  29. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 1. Мн., 2013 (2012)
  30. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 2. Мн., 2014
  31. Планъ губернскаго города Минска 1873 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
  32. Планъ губернскаго города Минска 1888 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
  33. План Мінска 1911 г. [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2016. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)

Падрыхтаваны (у 2009, 2013 гг.):

  1. Біяграфіі (разгорнутыя жыццяпісы рэпрэсаваных пісьменнікаў Беларусі, сотні фатаздымкаў, большая частка зь якіх не друкавалася).
  2. Самый Нижний Тагил. Сцэнар дэтэктыўна-прыгодніцкага поўнаметражнага фільма.

Рыхтуецца (2010—2020 гг.):

  1. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 3.
  2. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 6. Рэпрэсаваныя службоўцы.
  3. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 7. Рэпрэсаваныя службоўцы.
  4. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 8. Жонкі «ворагаў народа».
  5. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 9. Беларусы ў расійскіх канцэнтрацыйных лагерах.
  6. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 10. Дадатак, агульныя імянны і геаграфічны паказальнікі.
  7. Рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі латышы, літоўцы, немцы, эстонцы. Даведнік.
  8. Рэпрэсаваныя землеўласнікі Беларусі. Даведнік.
  9. Ахвяры і карнікі — ІІ.
  10. Short-story ці 100 мініяцюр — ІІ.
  11. The best. Навэлы.
  12. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 1. Аршанскі р-н. 1921—1941.
  13. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 2. Асвейскі р-н. 1924—1941.
  14. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 3. Асіповіцкі р-н. 1928—1941.
  15. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 4. Бабруйскі р-н. 1920—1941.
  16. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 5. Багушэўскі р-н. 1929—1941.
  17. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 6. Барысаўскі р-н. 1920—1941.
  18. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 7. Бешанковіцкі р-н. 1923—1941.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]