Станіслаў Лявонавіч Станкевіч
| Станіслаў Лявонавіч Станкевіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 18 траўня 1886[1] |
| Памёр | 3 лютага 1964[1] (77 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, выдавец |
| Мова | беларуская мова[2] і расейская мова[3] |
Станіслаў Лявонавіч Станкевіч (1886[4] — 3 лютага 1964) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч, паэт, выдавец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў вёсцы Арляняты Смаргонскага раёну ў сялянскай сям’і. Зь дзяцінства працаваў на гаспадарцы ў чужых людзей. З пачатку 1900-х гадоў — у Пецярбургу, дзе быў пасыльным, экспэдытарам у аптэцы, аптэкарам. Займаўся самаадукацыяй. У 1919 годзе вярнуўся ў родную вёску. Неўзабаве перабраўся ў Вільню, дзе працаваў у кнігарні Беларускага выдавецкага таварыства. Актыўна дзейнічаў у заходнебеларускім руху. У 1926 годзе адкрыў уласную беларускую кнігарню ў Вільні, якая дзейнічала да вайны. Удзельнічаў у выданьні беларускага адрыўнога календара, беларускіх кніг. Восеньню 1945 году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлягер у Пермскую вобласьць. На радзіму вярнуўся ў 1954 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выйшлі зборнікі ягоных вершаў «Сьмех ня грэх» (Вільня, 1926) (выдавец Аляксандар Яцына) і «З майго ваконца» (Вільня, 1928).
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пра яго жыцьцёвы лёс выйшла ў 2000 годзе ў Вільні кніжка ягонай дачкі Міраславы Русак «Лявонава доля».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- St. Stankiewič. Śmiech ― nia hrech : humarystyčnyja wieršy. — Wilnia: wydańnie А. Jacyny. Biełaruskaja drukarnia im. Franciška Skaryny, 1926. — 62 с.
- St. Stankiewič. Z majho wakonca. — Wilnia: Wydańnie J. Hapanowiča. Biełaruskaja drukarnia im. Franciška Skaryny, 1928. — 62 с.
- Ст. Станкевіч. Іван Луцкевіч. (У дзесятыя ўгодкі сьмерці яго) (1919—1929 г.) // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 1 (11). — С. 5—11.
- Ст. Станкевіч. «C. I. E.» і ўдзел у ім беларускага студэнства. Шануйма народныя вартасьці. // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 2 (13). — С. 7—9, 26—28.
- Станіслаў Станкевіч. Міраслава Русак. Мне не забыці...: Выбраныя вершы. Лявонава доля: Успаміны пра майго бацьку Станіслава Станкевіча / Рэдактактар і аўтар пасляслоўя Алег Мінкін; Мастак А. Блажэй. — Вільнюс: Рунь, 2000. — С. 103. — 500 ас. — ISBN 9955-427-05-1
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Трацяк, Я. «Аб якім тут Станкевічу гутарка?..» // ЛіМ. 1997. 29 жн.;
- Русак, Міраслава. Справа № 528 // Рунь. 1999. 13 снеж. № 28.
- Русак, Міраслава. Лявонава доля. Вільня: Рунь, Выдавецтва Беларусаў Літвы. 2000.
- Вабішчэвіч, А. Станкевіч Станіслаў Лявонавіч // ЭГБ, Т.6, кн. І. — Мн. 2001.
- Глагоўская, Лена. Пра кнігара Станіслава Станкевіча // Ніва № 4, 28 студзеня 2001 г.
Архіў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Stanisław Stankiewicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ↑ https://plus.si.cobiss.net/opac7/conor/141554275
- ↑ Stankevič, Stanislau // CONOR.SI
- ↑ 1866 год паводле Jackiewicz Mieczysław (red.), «Wileńska encyklopedia 1939—2005», Warszawa 2007, ISBN 978-83-899113-95-1.