Таварыства філярэтаў
Выгляд
(Перанакіравана з «Філярэт»)
Таварыства філярэтаў (ад грэц. φιλάρετος — «аматары дабрачыннасьці») — таемнае патрыятычнае згуртаваньне студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, якое дзейнічала ў 1820—1823 гадох.
Заснаванае філяматамі як адна з даччыных арганізацыяў. Мела за мэту ўзаемадапамогу і самаўдасканаленьне. Старшынём Таварыства філярэтаў быў Тамаш Зан. Адным з гурткоў філярэтаў кіраваў Ян Чачот.
Асноўны склад Таварыства складала моладзь 17—25 гадоў, што былі выхадцамі зь земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Са 135 чалавек, дапытаных камісіяй Мікалая Навасільцава, зь Беларусі (Віленская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская губэрні і Беластоцкая вобласць) было 113 чалавек. З Каралеўства Польскага — усяго 6, з Украіны, пераважна з Валыні — 16[1].
Вядомыя філярэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тамаш Зан
- Ян Чачот
- Францішак Геранім Малеўскі
- Адам Міцкевіч
- Аляксандар Ходзька
- Ігнат Дамейка
- Антоні Эдвард Адынец
- Ануфры Петрашкевіч
- Юзаф Яжэўскі
- Ян Вернікоўскі
- Станіслаў Мараўскі
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).