Чылі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чылі
La República de Chile
Сьцяг Чылі Герб Чылі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Por la Razón o la Fuerza
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional de Chile»
Месцазнаходжаньне Чылі
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Сант’яга-дэ-Чылі
Найбуйнейшы горад Сант’яга-дэ-Чылі
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Габрыэль Борыч
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
38-e месца ў сьвеце
756 096,3 км²
1,07%
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
62-e месца ў сьвеце
16 572 475
23/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
43-е месца ў сьвеце
$299,786 млрд
$17 380
Валюта Пэса (CLP)
Незалежнасьць
 — ад Гішпаніі

18 верасьня 1810
Аўтамабільны знак RCH
Дамэн верхняга ўзроўню .cl
Тэлефонны код +56
Мапа Чылі
Мапа Чылі

Чылі, афіцыйна — Рэспубліка Чылі (па-гішпанску: República de Chile; Аўдыё Es-Chile.ogg ) — краіна ў паўднёва-заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, тэрыторыя якой цягнецца ланцужком з поўдня на поўнач паміж 17° 3' і 56° 30' градусамі паўднёвай шыраты. На захадзе і поўдні краіна мяжуе зь Ціхім акіянам, на поўначы з Пэру, у паўночна-ўсходняй частцы з Балівіяй і на ўсходзе з Аргентынай. Акрамя гэтага Чылі належыць Востраў Пасхі (Рапа Нуі) ў Ціхім акіяне, востраў Салас і Гомес, астравы Хуана Фэрнандэсавостравам Рабінзона Круза), астравы Дэзвэнтурадас, а таксама паўднёвыя астравы Ільдэфонса і астравы Дыега Рамірэса. Апрэч гэтага Чылі мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на частку Антарктыды.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзінай дасканалай тлумачальнай вэрсіі паходжаньня слова Чылі не існуе. Згодна распаўсюджанаму тлумачэньню, назва паходзіць ад мовы аймара, на якой слова chilli азначае «краіна, дзе канчаецца сьвет». Гэтая вэрсія добра стасуецца з тым фактам, што першыя гішпанцы, якія зьявіліся ў Чылі, пачалі засяленьне краіны з тэрыторый плямён аймара. З самага пачатку калянізацыі Паўднёвай Амэрыкі для зямель на поўдні пустыні Атакама гішпанцы выкарыстоўвалі назву Чылі. У чылійскіх школах вывучаецца таксама вэрсія, згодна якой Чылі — гэта ўпрыгожаная назва птушкі Trile.

Згодна іншай, менш распаўсюджанай тэорыі, вытокі слова Чылі патрэбна шукаць у мове інкаў кечуа. Тэрыторыі імпэрыі інкаў прасьціраліся не далей сёньняшняга Сант'яга, таму землі паўднёвей Рыя Аканкагуа з адносна халодным кліматам і пакрытымі сьнежнымі шапкамі вяршынямі Андаў інкі называлі tchili, што значыць «сьнег».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Чылі

Гісторыя Чылі пачалася з часоў засяленьня рэгіёну каля 13 тысячаў гадоў таму назад. У 16 стагодзьдзі пачалося заваяваньне і падпарадкаваньне тэрыторыяў сучаснага Чылі гішпанскімі канкістадорамі, у 19 стагодзьдзі чылійскі народ атрымаў незалежнасьць ад каляніяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае разьвіцьцё Чылі да пачатку Другой сусьветнай вайны аказала здабыча сэлітры, а некалькі пазьней — медзі. Багацьце прыроднымі рэсурсамі ў значнай ступені паспрыяла эканамічнаму пад’ёму ў Чылі, але выклікала таксама і залежнасьць ад суседніх краін і прывяло нават да войнаў зь імі. Пасьля амаль што дзесяцігадовага кіраўніцтва на зьмену хрысьціянска-дэмакратычнаму ўраду ў 1970 годзе да ўлады прыйшоў сацыялістычны прэзыдэнт Сальвадор Альендэ. Путч Аўгуста Піначэта 11 верасьня 1973 году ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў краіне і выклікаў шэраг радыкальных эканамічных рэформаў. З 1988 году ў Чылі вызначылася перакананая тэндэнцыя да дэмакратычнага разьвіцьця краіны.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На прэзыдэнцкіх выбарах у сьнежні 2005 году ні адзін з кандыдатаў ня змог дасягнуць неабходнай абсалютнай большасьці галасоў. Пры паўторных выбарах 15 студзеня 2006 году Мішэль Бачэлет, кандыдатка ад кааліцыі дэмакратычных партыяў (Concertación de Partidos por la Democracia), атрымала перамогу над кандыдатам Сабастыянам Піньерам, атрымаўшы 53,5 % галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам, яна стала першай жанчынай-прэзыдэнтам у гісторыі Чылі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вулькан Асорна
Атакама

Чылійскія Анды зьяўляюцца адным з самых высокіх горных масіваў Зямлі і маюць значную колькасьць гор, вышыня якіх дасягае звыш 6000 мэтраў над узроўнем мора. Сярод іх — самая высокая гара Чылі, Охас дэль Салада (Ojos del Salado, 6880 м), якая адначасова зьяўляецца самым высокім патухшым вульканам плянэты. На поўначы краіны знаходзіцца Нацыянальны парк Лаўка.

На тэрыторыі Чылі знаходзіцца самы паўднёвы пункт Паўднёвай Амэрыкі — мыс Горн.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З прыходам да ўлады Аўгуста Піначэта сацыялістычны канцэпт чылійскай народнай эканомікі Сальвадора Альендэ быў пасьлядоўна перапрацаваны і дэрэгуляваны на аснове нэалібэральных аспэктаў рыначнай эканомікі. Большая частка дзяржаўных прадпрыемстваў была прыватызаваная ў час кіраваньня Піначэта і пазьней, аднак медныя руднікі, якія перайшлі ў дзяржаўную маёмасьць пры Альендэ і заставаліся пад непасрэдным кантролем ваеннай хунты Піначэта, так і па сёньняшні дзень зьяўляюцца дзяржаўнай уласнасьцю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чылісховішча мультымэдыйных матэрыялаў