Шчорсы
| Шчорсы лац. Ščorsy | |
| Населены пункт | |
Бібліятэка Храптовічаў | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Наваградзкі |
| Сельсавет | Шчорсаўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 139 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°38′ пн. ш. 26°10′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Паштовы індэкс | 231428 |
| СААТА | 4243860051 |
| Нумарны знак | 4 |
| Шчорсы на мапе Беларусі ± Шчорсы | |
Шчо́рсы[2] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Нёману. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 577 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Наваградку, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Любчу, Івянец і Карэлічы.
Шчорсы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне, адна з колішніх рэзыдэнцыяў магнацкага роду Храптовічаў. Да нашага часу тут часткова захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзібна-паркавы ансамбль і царква Сьвятога Дзьмітрыя, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозьвішча Шчорс[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Шчорсы ўпамінаюцца ў XV ст. як уладаньне Храптовічаў. Паводле паданьня, у XIV ст. (магчыма, з 1386 году) у Шчорсах існавала царква, якая далучылася да складзенай у 1596 годзе Берасьцейскай уніі. Старажынасьць сьвятыні пацьвярджае царкоўны дакумэнт, датаваны 1627 годам[4].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Шчорсы ўвайшлі ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1758 годзе старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 годзе з фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзьвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы існавала багатая бібліятэка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шчорсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У пачатку XIX ст. тут адкрылася парафіяльная школа. Па скаваньні уніі ў 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі гэтую адукацыйную ўстанову, новая школа зьявілася ў Шчорсах толькі каля 1866 году. На 1845 год у маёнтку было 62 вёскі (8524 душы сялянаў і 1130 двароў), 20 513 дзесяцінаў зямлі. На 1890 год у вёсцы Шчорсах было 156 двароў[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у сяле было 7 двароў, дзеялі 2 царквы, працавалі валасная ўправа, вучэльня і карчма[5].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шчорсы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеяньняў, мясцовую бібліятэку вывезьлі і перадалі пазьней Кіеўскаму ўнівэрсытэту.
- Старая графіка Шчорсаў
- З акварэлі XIX ст.
- Паводле Н. Орды, 1876 г.
- 1882 г.
- М. Гур’янр, 1916 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шчорсы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Шчорсаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гмаіны Наваградзкага павету.
У 1939 годзе Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. На 2003 год у вёсцы было 294 двары, на 2008 год — 286. У 2000-я гады Шчорсы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Вёска на старых здымках
- Сядзіба, Т. Барэці, 1894 г.
- Сядзіба, Т. Барэці, 1894 г.
- Сядзіба, Т. Барэці, 1894 г.
- Сядзіба, Т. Барэці, 1894 г.
- Фальварак, Т. Барэці, 1894 г.
- Царква да маскоўскай перабудовы
- Царква па перабудове, каля 1900 г.
- Брама, 1917 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 41 чал. у сяле Шчорсах
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 400 чал. у вёсцы Шчорсах і 108 чал. у фальварку Шчорсах
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 614 чал.[8]; 2008 год — 577 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Шчорсах працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бібліятэка Храптовічаў (XVIII ст.)
- Сядзіба Храптовічаў (XVIII—XIX стагодзьдзі, палац не захаваўся)
- Фальварак Мураванка (2-я пал. XIX ст.)
- Царква Сьвятога Дзьмітрыя Салунскага (1770—1776, Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Палац Храптовічаў (1770—1776; захаваліся падмуркі) — пацярпеў у Першую і Другую сусьветныя войны, па чым яго зруйнавалі савецкія ўлады
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Шчорсаў
- Фрагмэнты фальварка
- Вяндлярня
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Антон Юзаф Глінскі — польскі пісьменьнік
- Янка Нёманскі — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадзкі дзяяч
У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 414.
- 1 2 Jelski A. Szczorsy // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 860.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 501.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 500.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Храптовіч-Буцянёва В. А. Злом: (1939―1942): успаміны [пераклад Таццяны і Яўгена Лецкаў; прадмова Я. Лецкі]. — Менск: Кнігазбор, 2011. — 275 с — 500 экз. ISBN 978-985-7007-23-3
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- в. Шчорсы на Radzima.org
- Шчорсы (рас.) на Глёбус Беларусі Архівавана 16 ліпеня 2015.
- Прагноз надвор’я ў в. Шчорсы